21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А не будзеце плацiць — адключаць газ...

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

ФОРС-МАЖОР

У кожнай сям’i часам могуць узнiкнуць пэўная фiнансавая напружанасць i непрадбачаныя жыццёвыя абставiны, з-за якiх людзi вымушаны пратэрмiноўваць камунальныя выплаты. Аднак для некаторых назапашванне запазычанасцяў стала звычкай: такiя грамадзяне не аплачваюць «жыроўкi» гадамi.

Толькi ў сталiцы пратэрмiнаваная запазычанасць мiнчан перад жыллёва-камунальнымi службамi на 1 студзеня 2006 года склала 7 мiльярдаў 749 мiльёнаў рублёў. Гэта прыкладна 7 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўсiх асабовых рахункаў i на 2 працэнты менш, чым у мiнулым годзе. Большую колькасць даўжнiкоў — 82 працэнты, складаюць жыльцы, якiя марудзяць з аплатай да 3 месяцаў, 4,2 працэнта — ад 3 да 6 месяцаў, 5,1 працэнта — ад 6 месяцаў да года. Яшчэ амаль 8 працэнтаў мiнчан робяць гэта не часцей за адзiн раз у два-тры гады, i прыкладна 1 працэнт усiх плацельшчыкаў больш за тры гады не пагашаюць сваiх запазычанасцяў перад ЖКГ.

— У лiпенi мiнулага года Мiнгарвыканкам зацвердзiў шэраг мерапрыемстваў па скарачэнню пратэрмiнаванай запазычанасцi насельнiцтва за паслугi ЖКГ, — тлумачыць галоўны бухгалтар упраўлення жыллёвай гаспадаркi сталiчнага гарадскога выканаўчага камiтэта Таццяна Жэбрун. — За мiнулы год мы адправiлi 228 832 папярэджаннi сталiчным неплацельшчыкам, работнiкi ЖЭСаў разам з супрацоўнiкамi РАУС наведалi 35 тысяч кватэр даўжнiкоў, правялi з гаспадарамi i адказнымi наймальнiкамi тлумачальныя размовы, жыльцы 21 085 кватэр за нявыплату пазбаўлены камунальных паслуг. Акрамя таго, на працягу 2005 года было аформлена 1777 натарыяльных надпiсаў, у суд на спагнанне запазычанасцяў былi перададзены 20 634 iскавыя заявы, з якiх 17 060 задаволены, i яшчэ 129 iскаў на высяленне/перасяленне (задаволена — 20). Прынамсi, зварот у суд — самая дзейсная i эфектыўная мера. Многiя з даўжнiкоў пагашаюць свае запазычанасцi або яшчэ да суда, або ў працэсе разбору...

Самымi непрыступнымi для спагнання камунальных запазычанасцяў з’яўляюцца сем’i, у якiх пражываюць непаўналетнiя дзецi. У такiх выпадках iскi службаў ЖКГ на высяленне цi перасяленне суд не прымае. I пазбавiць iх камунальных паслуг таксама немагчыма. Як правiла, хоць i не заўсёды, злосныя неплацельшчыкi — неўладкаваныя сем’i, дзе дарослыя аддаюць перавагу асацыяльнаму ладу жыцця i не даглядаюць дзяцей. Тады «падключаюцца» сацыяльныя службы, якiя пры наяўнасцi адпаведных падстаў афармляюць дакументы на пазбаўленне бацькоў правоў на дзяцей. Калi кватэра непрыватызаваная, дарослых жыльцоў-неплацельшчыкаў пасля пераводу дзяцей у iнтэрнатныя ўстановы праз суд высяляюць. Само жыллё перадаецца ў карыстанне iнтэрнату цi застаецца на балансе ЖЭСа да дасягнення малымi паўналецця. Калi ж кватэра з’яўляецца ўласнасцю жыльцоў, выселiць iх немагчыма. Можна толькi пазбавiць iх камунальных паслуг.

— Мы ўжо не раз выступалi з прапановай аб удасканаленнi айчыннага жыллёвага заканадаўства, — кажа Таццяна Уладзiмiраўна. — Напрыклад, у Расii цi краiнах Прыбалтыкi нават прыватную кватэру за камунальныя запазычанасцi можна выстаўляць на аўкцыён для пагашэння даўгоў.

Аналiз сацыяльнай прыналежнасцi сталiчных даўжнiкоў паказаў, што неўладкаваныя сем’i складаюць 38 працэнтаў ад агульнай колькасцi неплацельшчыкаў, 8,4 працэнта прыпадае на няпоўныя сем’i, яшчэ столькi ж на сем’i, дзе ёсць беспрацоўныя, 6,6 працэнта — на малазабяспечаныя сем’i, 2,4 працэнта — на мнагадзетныя. Доля пенсiянераў з запазычанасцямi перад ЖКГ у Мiнску невялiкая — 2,4 працэнта. Астатнiя ж 30 працэнтаў «з хвосцiкам» — гэта звычайныя плацежа-здольныя грамадзяне... з недахопам свядомасцi.

— Нi ў адным магазiне задарма вам карабок запалак не аддадуць, — працягвае Таццяна Жэбрун. — А што атрымлiваецца з камунальнымi паслугамi? Мы месяц iмi карыстаемся, а аплацiць павiнны да 15 чысла наступнага месяца, з 16-га пачынаецца налiчэнне пенi, пры гэтым камунальныя службы чакаюць аплаты да канца месяца.

З канца 2005 года ў адносiнах да даўжнiкоў прымяняюцца больш жорсткiя меры. Цяпер усе мiнчане, хто мае месячную запазычанасць, атрымлiваюць пiсьмовыя папярэджаннi, да iх прыходзяць супрацоўнiкi ЖЭСаў i РАУС. Калi ж сталiчная «жыроўка» не аплачваецца больш за месяц — камунальных паслуг неплацельшчыкi пазбаўляюцца.

Падобныя меры распаўсюджваюцца на ўсю рэспублiку. Напрыканцы снежня ўрадам была прынята пастанова, паводле якой двухмесячная запазычанасць, непагашаная на працягу 5 дзён пасля атрымання пiсьмовага паведамлення, дае падставу службам ЖКГ пазбаўляць камунальных паслуг.

Многiя грамадзяне маюць раз’язны характар працы i не заўсёды своечасова могуць аплацiць камунальныя плацяжы. Iм прасцей зрабiць авансавы плацеж у памеры папярэдняга месяца цi пакласцi на разлiковы рахунак адвольную суму. Зрабiць гэта можна ў ашчаднай касе цi з дапамогай пластыкавай карткi праз банкамат. Можна напiсаць заяву ў бухгалтэрыю па месцы работы з просьбай з кожнай зарплаты рабiць адлiчэннi на камунальныя паслугi.

— Многiя думаюць, што камунальныя запазычанасцi пераразмяркоўваюцца памiж свядомымi жыльцамi, якiя ўносяць плату рэгулярна, але гэта не так, — падкрэслiвае Таццяна Уладзiмiраўна. — Налiчэнне iдзе строга iндывiдуальна. Запазычанасцi таксама налiчваюцца iндывiдуальна па кожнаму асабоваму рахунку...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнай сям’i часам могуць узнiкнуць пэўная фiнансавая напружанасць i непрадбачаныя жыццёвыя абставiны, з-за якiх людзi вымушаны пратэрмiноўваць каму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика