Ох, як шчыпле мароз за шчокi i нос!
Алеся ШАБАН, «Мiнск—Навiны»
Зараз мароз пячэ ў твар так, што проста перахоплiвае дыханне i з вачэй цякуць слёзы. Як засцерагчы твар ад холаду, расказала нам касметолаг-дэрматолаг Цэнтра пластычнай хiрургii Вольга Фамянкова.
Калi на вулiцы такая тэмпература, мыцца вадаправоднай вадой нельга! Яна моцна сушыць скуру i можа выклiкаць лушчэнне. Накладваць на твар «тоны» засцерагальнага крэму таксама не варта, дастаткова нанесцi невялiкую колькасць крэму, якi ўвiльгатняе, або пажыўнага сродку за гадзiну (!) да выхаду на вулiцу. Вольга Вiктараўна раiць таксама ўвiльгатняць твар алеем, рабiць маскi для змякчэння з дабаўленнем яблыкаў, морквы, геркулесу i малака, ужываць больш гарачага пiцця. На вулiцы лепш засцерагаць твар шырокiм шалiкам або капюшонам. А вось расцiраць замёрзлыя шчокi i нос рукавiцай нi ў якiм разе нельга! Калi вы ўсё ж заўважылi на твары сляды абмаражэння, можна выкарыстаць гiдракарцiзонавую мазь, а лепш — звярнуцца да доктара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз мароз пячэ ў твар так, што проста перахоплiвае дыханне i з вачэй цякуць слёзы. Як засцерагчы твар ад холаду, расказала нам касметолаг-дэрматолаг
|
|