21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тут наша месца...

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТВОЙ ДОМ

Назву вёскi Хацюхова, што на Крупшчыне, многiя звязваюць з прозвiшчам пана Хацюха, якi пасялiўся ў гэтых мясцiнах у 1840—1850 гадах. У тыя часы на беразе ракi быў пасаджаны сад i лiпавая алея. Ёсць i iншыя меркаваннi наконт паходжання назвы. «Амурны» варыянт гiсторыi звязвае яе з дзяўчынай Кацяй, якая прыглянулася мясцоваму пану. Кажуць, што добрыя людзi дапамагалi ёй хавацца ад настойлiвага кавалера. Адсюль i пайшло Хацюхова.

Не так даўно быў вызначаны дакладны ўзрост гэтай старажытнай беларускай вёскi. Яе гiсторыя налiчвае больш за чатыры стагоддзi — 6 снежня 2003 года тут урачыста адсвяткавалi 430-годдзе. А дапамог дакладна ўстанавiць гiстарычную праўду нашчадак апошняга гаспадара Хацюхова Лявон Брадоўскi. З iм Хацюхоўская школа-сад зараз падтрымлiвае самыя цесныя сувязi. Па запрашэнню Брадоўскага школьнiкi наведалi Польшчу. Паездка атрымалася вельмi цiкавай, нават шмат у чым... нечаканай. Справа ў тым, што нашчадкi апошняга хацюхоўскага пана добра размаўляюць па-беларуску. «Пачуць родную мову ў замежжы было вельмi прыемна», — дзялiлiся ўспамiнамi дзецi.

Пры панаваннi Брадоўскага Хацюхова атрымала значнае развiццё: iснавалi цагельны i запалкавы заводы, тры вадзяныя млыны, быў бровар з мураванай лядоўняй. Напрыканцы ХIХ стагоддзя ў вёсцы пабудавалi карчму, чысты прыбытак якой складаў 230 рублёў (у той час за такiя грошы можна было купiць 60—70 кароў). На сродкi прыхаджан была ўзведзена царква, а з 1 кастрычнiка 1908 года пачало дзейнiчаць аднакласнае пачатковае вучылiшча. Адным словам, гiсторыя беларускай вёскi Хацюхова вельмi цiкавая i багатая на падзеi.

Тутэйшыя жыхары па праву ганарацца сваiмi вядомымi землякамi. Бадай што адзiн з самых знакамiтых — двойчы Герой Савецкага Саюза лётчык-касманаўт Уладзiмiр Кавалёнак. Яго музей у Хацюхоўскай школе пачаў працаваць у снежнi 1982 года. Тут заўсёды шмат наведвальнiкаў. Ды i сам Уладзiмiр Васiльевiч пра родныя мясцiны не забывае, iмкнецца пры любой магчымасцi патрапiць сюды.

Сёлета ж Хацюхова павiнна набыць статус аграгарадка. Самая галоўная прыемная навiна для вяскоўцаў — сюды плануецца падвесцi прыродны газ. Паводле слоў старшынi Хацюхоўскага сельсавета Вiктара Кострыкава, «блакiтнае палiва» будуць, напэўна, «цягнуць» з Каменкi, да якой ад Хацюхова 16 кiламетраў. Здаецца, i няшмат, аднак выдаткi на пракладку газаправода вельмi вялiкiя i раёну ў адзiночку iх не «пацягнуць».

Будзе значна абноўлена i сацыяльная сфера. Плануецца адрамантаваць мясцовы Дом культуры (калi дазволяць сродкi — то i новы ўзвесцi), адмiнiстрацыйны будынак, правесцi добраўпарадкаванне. У тутэйшым фельчарска-акушэрскiм пункце з’явiцца ўласны стаматалагiчны кабiнет. Увогуле на тэрыторыi Хацюхоўскага сельсавета (у яго склад уваходзяць 11 вёсак) два ФАПы — непасрэдна ў Хацюхова i на тэрыторыi сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Ключы». (Гэта медыцынская ўстанова абслугоўвае адносна невялiкую колькасць жыхароў — 275 чалавек.) Магчыма, з «узмацненнем» Хацюхоўскага ФАПа другi апынецца пад пагрозай закрыцця (такiя выпадкi нярэдкiя). «Нiчога такога не здарыцца — няхай мясцовыя жыхары не хвалююцца, — кажа Вiктар Кострыкаў. — Нiводны аб’ект сацыяльнай сферы закрываць не плануецца. Наадварот, iх неабходна развiваць. Трэба, каб вясковы сэрвiс адпавядаў узроўню развiцця вытворчасцi».

У Хацюхова зараз каля 500 жыхароў. Трэцяя частка з iх пенсiянеры, аднак i моладзi нямала. Будучае вёскi залежыць менавiта ад яе. Чым прывабiць маладых? У першую чаргу неабходна вырашыць заўсёды актуальнае «кватэрнае пытанне». 5 домiкаў у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Шчаўры» былi пабудаваны летась. На гэты год планы сапраўды грандыёзныя — тут мяркуюць узвесцi яшчэ 30 домiкаў. Такiм чынам, у старажытным Хацюхова ўзнiкне новы «мiкрараён». Як яго назавуць, пакуль дакладна невядома. Магчыма, «Маладзёжны» (па ўзросту жыхароў), а можа прыдумаюць iншую назву. Галоўнае, што ў гэтых мясцiнах цвёрда ўпэўнены ў вялiкай перспектыве роднай зямлi.

I такiя спадзяваннi небеспадстаўныя: многiя вучнi Хацюхоўскай школы звязваюць сваю будучыню з вёскай. Напрыклад, адзiнаццацiкласнiк Сцяпан Лешчанка плануе ўлетку паступаць у Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны унiверсiтэт. Бацькi хлопца не занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасцi: бацька працуе леснiком, мацi — сакратаром у сельсавеце. Ды i адзнакi добрыя ў Сцяпана — больш чым «васьмёрка» ў сярэднiм «набягае». Чаму ён думае вярнуцца на вёску? «Я хачу i буду працаваць на зямлi, — кажа хлопец. — Тут маё месца. Я свайго даб’юся — будзьце ўпэўненыя»...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Крупскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назву вёскi Хацюхова, што на Крупшчыне, многiя звязваюць з прозвiшчам пана Хацюха, якi пасялiўся ў гэтых мясцiнах у 1840—1850 гадах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика