21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Застацца ў жывых!

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Пасля прагляду вiдэафiльма аб «агнявых» трагедыях у некаторых вёсках адразу ж узрастае попыт на аўтаномныя пажарныя апавяшчальнiкi

Па ўжо нядобрай традыцыi больш за 80 працэнтаў пажараў на Гродзеншчыне адбываецца ў сельскай мясцовасцi. Штогод у рэгiёне гiнуць у полымi 45—50 пенсiянераў i ад 40 да 60 адзiнокiх людзей.

Паводле слоў намеснiка начальнiка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Васiля Бортнiка, на асобым улiку ў пажарнай аварыйна-выратавальнай службы стаяць каля 15 тысяч дамоў i амаль 10 тысяч кватэр, дзе пражываюць адзiнокiя грамадзяне i мнагадзетныя сем’i. Многiя з гэтых домаўладанняў былi пабудаваны яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя, печы i электраправодкi ў такiм стане, што ў любы момант можа здарыцца бяда. Аднак далёка не кожнаму пенсiянеру сёння па кiшэнi зманцiраваць новую печ, замянiць састарэлую або няспраўную электраправодку. I хто ж дапаможа чалавеку, якi не здольны на такiя расходы?

— Па iнiцыятыве нашай службы ў мясцовых выканаўчых i распарадчых органах пастаўлены на ўлiк дамы i кватэры мнагадзетных сем’яў i адзiнокiх людзей, дзе трэба адрамантаваць пячное ацяпленне i замянiць электраправодку, — расказвае Васiль Бортнiк. — З 2002 года, з пачатку дзеяння Дзяржаўнай праграмы па прадухiленню гiбелi i траўматызму людзей пры ўзнiкненнi пажараў i iншых надзвычайных сiтуацый на гэтыя мэты толькi з бюджэту затрачана больш за 550 мiльёнаў рублёў. Толькi за мiнулы год дзякуючы гэтай фiнансавай дапамозе адрамантавана пячное ацяпленне ў 6063 i электраправодка — у 5877 жылых дамах.

Домаўладаннi адзiнокiх пенсiянераў, шэрагу мнагадзетных сем’яў, а таксама асоб, якія злоўжываюць алкаголем, у службе па надзвычайных сiтуацыях адносяцца да так званай «групы рызыкi». У сельскай мясцовасцi агняборцы, як правiла, двойчы ў год правяраюць процiпажарны стан жылля, праводзяць з яго гаспадарамi прафiлактычныя гутаркi аб бяспечным пражываннi i здаровым ладзе жыцця. Па вынiках такiх праверак, калi ёсць пажарапагражальная сiтуацыя, уносяцца прапановы мясцовым органам улады i кiраўнiкам арганiзацый аб аказаннi дапамогi грамадзянам. У раёнах, як правiла, на базе добраахвотнага пажарнага таварыства створаны брыгады па рамонту печаў, там жа можна набыць неабходную фурнiтуру для iх абсталявання. Акрамя таго, рамонтам печаў у вобласцi займаюцца пяць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у якiх ёсць адпаведная лiцэнзiя. 62 арганiзацыi спецыялiзуюцца на рамонце i замене электраправодкi. Даводзiцца закасваць рукавы i самiм работнiкам падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях — яны выконваюць дробны рамонт печаў i некаторыя iншыя работы ў дамах адзiнокiх людзей, якiя не ў сiлах самi паклапацiцца аб сваёй бяспецы.

— Сёння ў вобласцi больш за 446 тысяч жылых дамоў i кватэр, i ахапiць ўсё па процiпажарнай праблематыцы сiламi толькi работнiкаў МНС нерэальна. Больш увагi праблеме пажарнай бяспекi павiнны ўдзяляць сельскiя выканаўчыя камiтэты, — лiчыць Васiль Бортнiк. — Не ва ўсiх сельскiх саветах належным чынам ажыццяўляюць сваю работу назiральныя камiсii за процiпажарным станам жылых дамоў. Шэраг гэтых фармiраванняў створаны i iснуюць толькi на паперы, для таго, каб перастрахавацца (хоць Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» вызначаны канкрэтныя задачы на ўсiх узроўнях улады i для ўсiх суб’ектаў гаспадарання). Сёння ў выпадку пажару пажылым людзям неабходна экстранная дапамога, i мы ставiм пытанне перад распарадчымi i выканаўчымi органамi аб стварэннi ў кожным аграгарадку баяздольнай добраахвотнай пажарнай каманды. Хiба ж дрэнна, калi ў населеным пункце маецца свая мiнi-выратавальная служба? Менавiта такiя каманды ў суседняй Польшчы змагаюцца з абсалютнай большасцю пажараў на вёсцы. На жаль, не ўсе кiраўнiкi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў разумеюць гэту праблему.

Зрэшты, на дапамогу спадзявайся, але i сам, як кажуць, не спi ў шапку. Статыстыка сведчыць, што людзi гiнуць у агнi пераважна падчас сну, уначы. Суседзi выяўляюць пажар, калi чалавека ўжо не выратаваць; хата альбо кватэра ахоплены полымем, i работнiкам МНС даводзiцца змагацца за блiжэйшыя дамы i пабудовы. Тады i разумееш, якую неацэнную паслугу мог аказаць бедачыне аўтаномны пажарны апавяшчальнiк — невялiкi прыбор, якi замацоўваецца на столi, працуе ад звычайнай «кроны» i ў выпадку невялiкага задымлення выдае пранiзлiвы сiгнал высокай частаты, якi здольны разбудзiць чалавека. Дзякуючы гэтым выратавальнiкам на Гродзеншчыне засталiся ў жывых дзесяткi чалавек.

— Паводле нарматыўных дакументаў, — тлумачыць Васiль Бортнiк, — аўтаномныя пажарныя апавяшчальнiкi павiнны быць у кожным жылым доме, у кожнай кватэры. Гэта не надта вялiкiя грошы: на сённяшнi дзень прыбор каштуе ў межах 15—18 тысяч рублёў. У кожным райцэнтры яны ёсць у рознiчным гандлi, а канкрэтную гандлёвую кропку падкажуць у пажарнай аварыйна-выратавальнай службе. Нашы спецыялiсты таксама знаёмяць з правiламi карыстання гэтымi прыборамi, кантралююць iх працаздольнасць. У асноўным домаўладальнiкi набываюць iх за свае грошы, а адзiнокiм пенсiянерам i мнагадзетным сем’ям дапамагае бюджэт.

Увогуле калi ў 2004 годзе на Гродзеншчыне было ўстаноўлена 46 тысяч аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў, то летась — ужо 81,5 тысячы, у тым лiку 15 тысяч прыбораў — за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў у дамах малазабяспечаных грамадзян. Але работы наперадзе — непачаты край.

На думку Васiля Бортнiка, псiхалогiя людзей у адносiнах да набыцця аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў пачынае мяняцца. А там, дзе не ўдаецца пераканаць словам, даволi дзейсным можа аказацца вiдэафiльм аб «агнявых» трагедыях, якi стварылi ў абласным упраўленнi МНС i раздалi па раёнах для прагляду падчас сельскiх сходаў. У адной з вёсак Свiслацкага раёна падчас паказу гэтага фiльма бабулi плакалi. А на наступны дзень тутэйшыя жыхары купiлi адразу дзесяць аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля прагляду вiдэафiльма аб «агнявых» трагедыях у некаторых вёсках адразу ж узрастае попыт на аўтаномныя пажарныя апавяшчальнiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика