21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НЕ ХОЧАШ ЗГАРЭЦЬ? ЧЫСЦI ДЫМАХОД

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

Пiшчалаўскi сельсавет у Аршанскiм раёне за леташнi год прызналi лепшым па процiпажарнаму стану. Начальнiк iнспекцыi дзяржаўнага пажарнага нагляду Оршы i Аршанскага раёна Iгар Гайшун сцвярджае: так, сапраўды, колькасць пажараў у вёсках гэтага сельсавета знiзiлася на 50 працэнтаў.

Старшыня сельскага савета Таццяна Ждановiч расказала, як процiстаяла пажарам.

— Толькi заступiла на пасаду, як давялося тушыць адразу дзве хаты. У адной згарэлi двое вяскоўцаў. Магла быць i трэцяя ахвяра — гадавалае дзiця, але ў апошнюю хвiлiну з палаючай хаты яго паспела вынесцi бабуля. Далей не лепш: амаль кожны месяц гарэлi калi не хата, то хлеў цi iншая пабудова. Так нельга было жыць далей. Прыйшлося думаць, як прыпынiць гэты працэс.

Мне пашанцавала на старшага iнспектара дзяржнагляду Дзмiтрыя Фёдарава, якi курыруе наш сельсавет. Ён прафесiянал у сваёй справе, а яшчэ — тонкi псiхолаг. Падчас гутарак з вяскоўцамi ён усё ўзважваў, абдумваў, раiў. Разам мы распрацавалi тактыку i стратэгiю дзеянняў.

У першую чаргу дабiлiся тэлефанiзацыi ўсiх 20 вёсак на тэрыторыi сельсавета: дзе праз стацыянарныя, а дзе праз сотавыя тэлефоны. Затым абследавалi ўсе жылыя дамы, звыш шасцiсот домаўладанняў.

Нас цiкавiў стан печаў i электраправодкi. Мы дакументальна фiксавалi неабходнасць iх рамонту, памячалi тэрмiн, за якi гаспадар абавязаўся зрабiць рамонт. Пад дакументам ён ставiў свой подпiс.

У вызначаны тэрмiн мы зноў прыходзiлi да яго праверыць — цi выканана абяцанае. I так карпатлiва, дзень за днём, ад хаты да хаты iшлi, упэўнiвалi, каб людзi папярэджвалi пажары, дбалi пра сваё здароўе.

Адзiнокiх, маламаёмных людзей, неўладкаваныя сем’i ставiм пад асобы кантроль. I шмат каму з iх дапамаглi за кошт дзяржаўных сродкаў: замянiлi электраправодку, паставiлi за год 29 пажарных апавяшчальнiкаў, адрамантавалi больш за 100 печаў.

Але ж нават не гэта галоўнае. Важна ўпэўнiць вяскоўцаў, каб яны ў сваёй хаце навялi парадак i прадухiлiлi бяду. З гэтай мэтай абавязкова сталi рабiць веснавыя i восеньскiя абходы хат, каб нагадаць, што трэба дагледзець печ пасля зiмовай эксплуатацыi або напярэдаднi зiмы праверыць, цi спраўная яна, цi гатова да ацяпляльнага сезона. Нашы абходы не значаць, што жыхары вёсак сталi нядбайнымi гаспадарамi ў сваiх жа дамах. Трэба ўлiчваць, што яны вельмi занятыя на палях i фермах з вясны да позняй восенi, таму могуць у калаўроце спраў забыць пра дымаходную трубу, пра тое, што яе варта пачысцiць i абследаваць на прадмет трэшчын.

Тое ж i з электраправодкай. Домаўладальнiкi забываюць, што праводку, як i будаўнiчы матэрыял, час ад часу трэба абнаўляць, няма ж нiчога вечнага. Мы аб гэтым гаворым вяскоўцам i патрабуем, каб яны выконвалi комплекс прасцейшых рамонтных работ, абараняючы сябе ад пажараў.

Не забываем i тых, хто па стану здароўя не можа выканаць просты комплекс работ. Нагадваем аб iх сваякам i калектывам прадпрыемстваў, дзе яны працавалi, — апошнiм пiшам пiсьмы з просьбай дапамагчы. Нярэдка дапамагаюць i работнiкi сельсавета. Калi гаспадынi дома не пад сiлу дайсцi да магазiна i купiць пробкi, то купляю тыя пробкi сама i мяняю на электрычным шчыце. Невялiкi клопат, а пажар, глядзiш, папярэдзiлi...

А нядаўна на раённай планёрцы быў агучаны такi факт: летась значна менш загiнула людзей у палаючых хатах — на 33 працэнты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiшчалаўскi сельсавет у Аршанскiм раёне за леташнi год прызналi лепшым па процiпажарнаму стану
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика