21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У горадзе было свята

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КРЫЎДА

Гэта пiсьмо пiша вам iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны 1923 года нараджэння, пiша, каб расказаць пра тое, як яму хацелi дапамагчы. Дык вось...

У аўторак 17 студзеня мяне запрасiлi ў наш Мазырскi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны для атрымання гуманiтарнай дапамогi. На запрашэннi было пазначана сем дакументаў, якiя я павiнен быў прывезцi з сабой. Але ж паперу гэту (запрашэнне) я атрымаў толькi 13-га, у пятнiцу. У суботу з нядзеляй, рашыў, што ўсюды выхадны. Заставаўся панядзелак. А за адзiн дзень у мае гады i з маiм здароўем столькi даведак наўрад цi здабудзеш. Тым больш што ад нас да горада — 50 кiламетраў...

Да таго ж я не раз ужо чуў i чытаў, што дзейнiчае прынцып «аднаго акна». Думаю, няхай будзе, што будзе: узяў пашпарт, пасведчанне iнвалiда i даведку аб складзе сям’i (жонка памерла 15 гадоў назад) i, «сарваўшы» з работы ўнука, на яго машыне паехаў.

Думаеце нешта атрымаў? Не, мне адмовiлi, бо не меў усiх патрэбных дакументаў.

...Хачу, каб мяне зразумелi правiльна: справа не ў той дапамозе (не так яна мне i патрэбна). Справа — у адносiнах да людзей, тым больш — iнвалiдаў вайны, якiм i вось так таксама «дапамагаюць».

«Дапамагаюць» якраз тады, калi ў горадзе адзначаецца 62-я гадавiна вызвалення ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Павел Рыгоравiч Аскерка,

апошнi ў в. Глiнiца

ветэран Вялiкай Айчыннай вайны,

Мазырскi раён.

Ад рэдакцыi. Атрымаўшы гэта балючае пiсьмо, мы тут жа патэлефанавалi ў Мазырскi раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны. Як патлумачыла кiраўнiк яго Наталля Аркадзьеўна Арцюшэнка, паведамленне аб тым, што чалавек можа атрымаць гуманiтарную дапамогу, распрацоўвалася даўно i для ўсiх катэгорый насельнiцтва. Там сапраўды змяшчалася сем пунктаў. Але ж, што датычыцца iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай, то iм трэба было прадставiць толькi адзiн дакумент — копiю пасведчання iнвалiда.

Так што, запрашаючы Паўла Рыгоравiча па гуманiтарную дапомогу, супрацоўнiкi цэнтра не дагледзелi, на жаль: непатрэбнае не закрэслiлi...

Непаразуменне атрымалася i тады, калi Павел Рыгоравiч прыехаў. Паводле слоў сп. Арцюшэнка, тых дакументаў, што ён меў пры сабе, для атрымання дапамогi было дастаткова. Проста супрацоўнiцы, што прымала яго, трэба было на хвiлiнку адлучыцца i самой зрабiць копiю з пасведчання iнвалiда. Яна не зарыентавалася, бо працуе зусiм нядаўна...

За ўсе гэтыя прыкрыя памылкi, як паведамiла Наталля Аркадзьеўна, Паўлу Рыгоравiчу Аскерка ёй асабiста прынесены прабачэннi. Пытанне з гуманiтарнай дапамогай прапанавана вырашыць у любы зручны для ветэрана час. Ён пагадзiўся i прабачэннi прыняў.

Значыць, справядлiвасць перамагла, пытанне можна лiчыць закрытым i пiсьмо, як кажуць, спiсаць у архiў?

Мы, магчыма, так i зрабiлi б, калi б былi ўпэўненыя, што маем справу з выпадкам адзiнкавым. А калi не?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта пiсьмо пiша вам iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны 1923 года нараджэння, пiша, каб расказаць пра тое, як яму хацелi дапамагчы. Дык вось...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика