Быў у водпуску? Перанос рабочых дзён цябе не датычыцца
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 З не зусiм звычайнай праблемай на «звяздоўскую «гарачую лiнiю» звярнуўся наш чытач з Пiнска. Справа ў тым, што ён з 2 па 22 студзеня ўключна быў у водпуску. Як усе памятаюць, у сувязi з навагоднiмi святамi працоўны дзень з 2 студзеня быў перанесены на суботу 21 студзеня. Затым з-за маразоў адбыўся яшчэ адзiн перанос — на 28 студзеня. «У аддзеле кадраў нашага прадпрыемства мне сказалi, што нягледзячы на тое, што я быў у водпуску, гэтая адпрацоўка датычыць i мяне. Няўжо гэта так?».Канешне ж, не. Гэта пытанне з разраду элементарнай логiкi: мы адпрацоўваем тое, што адгулялi. Чытач быў у водпуску i яго гэтыя пераносы не датычацца (гэтак жа яны б не датычылiся заяўнiка, калi б ён, скажам, знаходзiўся на бальнiчным). Калi ж гэтага работнiкам аддзела кадраў будзе недастаткова, раiм нагадаць iм аб iснаваннi пастановы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай аховы № 75 ад 25 чэрвеня 2001 года «Аб зацвярджэннi правiлаў планавання i ўлiку рабочага часу работнiкаў у сувязi з пераносам Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь асобных рабочых дзён». Згодна з гэтым дакументам на работнiка, якi адсутнiчаў на працы ў сувязi са знаходжаннем у водпуску, перанос рабочых дзён не распаўсюджваецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З не зусiм звычайнай праблемай на «звяздоўскую «гарачую лiнiю» звярнуўся наш чытач з Пiнска
|
|