21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксей Гуськоў: «Кiно скончылася тады, калi наша пакаленне да яго саспела»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Як яго герой з фiльма «Смяцяр» стаў прыбiраць чалавечае смецце, так i сам Аляксей Гуськоў аднойчы ўзяўся прыбiраць кiнасмецце. Удзячныя, захопленыя ў палон яго абаяльнасцю прыхiльнiцы могуць дзякаваць артысту Гуськову не толькi за тое, што ён з’явiўся тады, калi вера ў кiнаасоб сыходзiла на «не», за тое, што ён такi прыкметны, а яго героi западаюць у душу, нават калi яны кiлеры. Але ж ён сам пры гэтым клапоцiцца аб кветках жыцця, калi бярэцца за стварэнне 14 серый мультфільма «Нязнайка на Месяцы». Як прадзюсара яго можна паважаць за з’яўленне любiмых серыялаў, пра якiя звычайна доўга гавораць, напрыклад за праект «Мяжа. Таёжны раман» цi нядаўнi серыял «Паляванне на Iзюбра». Чалавек станоўчы, так бы глядзела, так бы слухала, слухала...

— Даводзiлася вам здымацца на «Беларусьфiльме»?

— Нiводнага разу. Хоць нешта рабiў у Мiнску, з якiм у мяне звязаны самыя светлыя ўспамiны. Напачатку кар’еры адным з першых фiльмаў, дзе я зняўся, была стужка «Плюмбум цi небяспечная гульня» Вадзiма Абдрашытава. Гэта «масфiльмаўскi» праект, якi здымаўся ў Мiнску. У 1986-м я прыязджаў на здымкi ў Мiнск, iграў невялiкую ролю настаўнiка галоўнага героя.

— Як вы, папулярны акцёр серыялаў i прадзюсар, ставiцеся да серыяльнага буму?

— Гэта дзiўна, але нас у гэтым сэнсе нароўнi з Iндыяй нiяк не можа перамагчы Амерыка. Амерыканскi кiнематограф ужо практычна зруйнаваў усё еўрапейскае кiно, хiба што апроч французскага, i то дзякуючы таму, што дзяржава па пэўнай схеме квацiруе амерыканскiя карцiны. Мы нiчога не квацiруем, але таксама, як i iндыйцы, працягваем глядзець сваё кiно. Узяць, да прыкладу, цудоўны амерыканскi серыял «Хуткая дапамога», зроблены выдатнай камандай з супер-акцёрамi i супер-бюджэтам. Але яго рэйтынг аднолькавы з «Кармелiтай», якая зроблена за капейкi. Каранi гэтага феномену ў самiм менталiтэце нацыi. Мы раслi, чытаючы Дастаеўскага, Талстога, прывучаны да вялiкiх раманаў. I калi тэлебачанне стала вяртацца да раманiстычных аповядаў на экране, пачалi рабiць кiно ў стылi «17 iмгненняў вясны», «Працістаяння», гледачы вярнулiся да сваiх фiльмаў.

Серыялы бываюць розныя. Усё залежыць ад бюджэту, мэты. Тэлебачанню трэба займаць эфiр. Толькi дзякуючы ТБ, што б нi казалi, кiнематограф у Расii зараз жыве, а колькасць фiльмаў год ад году расце, з’яўляюцца маладыя рэжысёры, у якiх хацелася б працаваць. Гэта была талковая праграма людзей, якiя на той час кiравалi Дзяржкiно.

Серыялы па эканомiцы i па выхаванню кадраў зрабiлi сваю справу. Мой прагноз — гады праз два гэта скончыцца. Многабюджэтныя серыялы тэлеканалы больш рабiць не будуць. Будуць фiльмы ў самым модным фармаце — 4-серыйныя ў прайм-тайм.

Здымкi серыяла для акцёра — гэта палка з двума канцамi. Цалкам падзяляю выказванне Аляксея Германа, што за 8 гадоў серыяльнага руху вырасла асаблiвае пакаленне акцёраў, якiя нават не ўяўляюць, што ў кадры можна маўчаць. Што акрамя буйнога плана i галавы, якая гаворыць, могуць быць вельмi выразны праход i спiна, што ёсць вочы — люстэрка душы. I я сам з гэтым сутыкаюся. Ёсць правiла «васьмёркi», калi здымаецца парная псiхалагiчна складаная сцэна. Я не ў кадры, выйшаў, стаю за камерай i кiдаю рэплiкi. «Серыяльныя» акцёры могуць сказаць: «Лепш адпачнiце, а мы будзем працаваць на камеру». Гэта не прафесiяналiзм i не якасць, а адсутнасць школы i разумення.

— Ёсць шэраг акцёраў вашага пакалення, якiя перацякаюць з фiльма ў фiльм, з серыяла ў серыял...

— Не ведаю, што з гэтым рабiць. Нават у маскоўскiх тэатрах артыстаў майго ўзросту можна пералiчыць па пальцах адной рукi. Мы выпускалiся ў сярэдзiне васьмiдзесятых. А далей, калi, набраўшы вагi, мы гатовыя былi прыйсцi ў кiно, напрыканцы 90-х кiно скончылася! Артыстамi з тых выпускаў працуе 1–2 чалавекi. I што рабiць, калi гэта Балуеў, Суханаў... А калi вы захочаце зняць мужыка з магутнай харызмай, цяжка будзе знайсцi яшчэ каго такога. Калi вам спатрэбiцца народны персанаж, то першы, да каго вы звернецеся, будзе Мiша Яфрэмаў. Гэта прыкмета часу, а не наша бяда. Iншае пытанне, што iснуе пэўная стомленасць i небяспека... Акцёр — iстота залежная. У яго ёсць права ў самым пачатку шляху сказаць «не» цi «так», далей яго правы заканчваюцца.

— Калi вы карысталiся правам сказаць «не»?

— Будзе нетактоўна называць ролi, ад якiх я адмовiўся, у адносiнах да тых акцёраў, якiя iх у вынiку сыгралi. Адмаўляцца прыходзiцца ўвесь час, пастаянна. Чытаю сцэнарый i разумею, што не хачу гэта iграць. Цi падабаецца сцэнарый... Як чалавек хiтры, iду паглядзець, што да чаго, бачу кастынг i разумею, што тут я папаў!.. Варыянт з серыi: возьмем Гуськова, а далей хутка, танна i нахабна прыстроiм гэты «прадукт» на нейкi тэлеканал. Бываюць несупадзеннi з рэжысёрам, калi я дакладна разумею, што не будзе ў мяне з iм разумення i кантакту.

— Зараз любяць здымаць працягi вядомых гiсторый, дзе героi нiбыта выжываюць пасля смерцi, у тым лiку i працягi серыялаў. Няма цiкавасцi да такiх праектаў?

— Гэта як «Ганна Карэнiна-2»?! Не чыталi? О, вельмi смешна! Зараз маладыя практыкуюцца на такiх рэчах. Гiсторыя пачынаецца з таго, што Ганна Карэнiна, хоць i кiнулася пад цягнiк, але цудам выжыла. Цягнiк у яе адрэзаў адну нагу, у яе драўляны пратэз, устаўная скiвiца. Але яна жыве, працягвае манiякальна марыць аб Вронскiм, пускаецца ва ўсе цяжкiя, нюхае какаiн. Аднойчы iдзе глядзець першы сiнематограф братоў Люм’ер — i памiрае на кiнасеансе ад разрыву сэрца, убачыўшы кадры фiльма «Прыбыццё цягнiка»... Рагаталi над гэтым з Сяргеем Салаўёвым. Ён задумаў здымаць «Асу-2». А я кажу: «Давай адразу i «Ганну Карэнiну-2» запускай!..

Што да мяне. Часу не хапае. Не хапае магчымасцяў. Шмат хацелася б закрануць — я чалавек, якi лёгка захапляецца. Але ўсяго не ахопiш. Напэўна, Бог не даў такога таленту, каб усё зрабiць. Яшчэ Ганчароў сказаў: «Задумваюць усе генiяльна»... Сутнасць таленту — у мiнiмальных стратах ад задуманага да вынiку. Пакуль што да вынiку я нi разу не дайшоў з мiнiмальнымi стратамi. А планаў — процьма! Вялiзны гiстарычны праект «Русь ХIII—ХIV стагоддзяў». Будзе ваенная гiсторыя 45-га сумесна з Германiяй. Увесну здымаем поўнаметражны фiльм паводле вядомага апавядання «Вяртанне» Платонава. Чакае вялiкая праца паводле Шукшына. Шэсць вялiкiх работ! Сем... Калi дадаць iдэю экранiзацыi Талстога.

— Спадзяюся, не «Вайну i мiр-2»?!.

— Не, «Вайну i мiр» здымаюць як серыял, хутка выйдзе на экраны... Памятаю, Раберта Радрыгес сказаў: «Як можна губляць паўгода жыцця на тое, што будуць глядзець паўтары гадзiны?!». Сяргей Урсуляк збiраецца здымаць серыял, звярнуўся да мяне за парадай, як трэба працаваць над вытворчасцю серыяла. Я кажу: «Пройдуць пяць месяцаў, ты стомiшся, тады проста набяры мой тэлефон i можаш нiчога не тлумачыць, а проста крычы, лайся матам — я ўсё зразумею...». Зараз успамiнаю, колькi сiл пайшло на «Таёжны раман». З 1996 года пiсаўся сцэнарый. З 1998 года пачалi сур’ёзна займацца вытворчасцю. Было 72 старонкi рэкамендацый тэлеканала наконт таго, чаго не трэба рабiць. Нiбыта доўгую гiсторыю нiхто не будзе глядзець, што гэта паклёп на Савецкую армiю... Здзiўлялiся, навошта серыял здымаць на плёнку? А зараз ужо ўсе здымаюць серыялы на плёнку. Праца над «Паляваннем на Iзюбра» пачалася ў 1999 годзе, калi я выкупiў правы на кнiгу. Сам сцэнарый быў напiсаны ў 1992-м. Канешне, у 1993-м гэты серыял прайшоў бы на «ўра», калi б выйшаў на экраны да таго, як алiгархiя падзялiлася на тых, хто з’ехаў, тых, хто сядзiць, тых, хто не сядзiць i астатнiх. Быў бы i iншы вынiк. Але бачыце, якiя часовыя цыклы ўсё гэта займае. Таму я i кажу пра сябе: шмат хацеў, а яшчэ больш не паспеў.

— Як ацэньваеце серыял «Iдыёт», дзе iграла ваша жонка Лiдзiя Вележава?

— Я б рабiў гэта iнакш. Гэта выдатны праект. Менавiта праект. Таму другi паказ быў нулявы. А гэта ж усё-такi класiка... Я ведаю, што значыць класiка — паўтара года аддаў на фiльм паводле Чэхава. Ён не ў «фармаце» таго, што робiцца ў тэлекiно, не ў фармаце таго гледача, якi iдзе ў залу, каб есцi пап-корн. Затое за яго ёсць «Гран-пры» Карлаварскага фестывалю, пракат па еўрапейскiх краiнах. Я ездзiў на прэм’еру ў Вену. Увесь горад быў заклеены афiшамi. Сама па сабе экранiзацыя — гэта пераказ. Тады ўжо лепш узяць i прачытаць. Глядзець будуць тыя, хто лянуецца чытаць. Дакладна, я б зрабiў iнакш. Ацэньваць — не мая справа, канешне. Там цудоўныя акцёрскiя работы, за фiльмам стаiць сур’ёзная праца.

Лiчу, што Лiда незаслужана атрымала долю крытыкi ў свой адрас за ролю Настассi Пiлiпаўны. Яна вельмi дакладна выконвала задачу, якую паставiў перад ёй рэжысёр Бортка. Але гэта «засадная» роля. Гэта роля, якую кожная жанчына трактуе па-свойму. Таму што ў кожнай была свая «зорная гадзiна», калi яна кiдала грашовыя купюры ў печ. Праўда ж?..

— Вы як прадзюсар i як акцёр хацелi б дапамагчы жонцы праявiць свой талент у поўнай меры?

— З Лiдай мы не вельмi любiм працаваць разам. Было такое аднойчы на пачатку гiсторыi ў фiльме «Зладзейка». Там яе i ўбачыў Бортка... У класiцы была сумесная праца. Але мы нiдзе не iгралi з ёй мужа з жонкай, не iгралi любоўныя гiсторыi. Тут iншая сувязь... Яна таленавiты чалавек, iдзе сваiм шляхам. Я часта нават не ведаю, чым яна займаецца на дадзеным этапе. Дадому звоняць: «Лiду можна? Калi яна будзе?..». А я не ведаю, што адказаць. Мы не пасягаем на тэрыторыi адзiн аднаго, ёсць пэўная мяжа памiж намi. Акцёрскiя школы ў нас розныя. Жаданнi розныя. Ды i яна жанчына, а я мужчына... Пасля таго, як знялiся ў Iгара Масленнiкава ў «Ваўках i авечках», больш не перасякалiся ў кадры. Яна там iграе Глафiру, а я Беркутава.

— Звычайна артысты кажуць пра тое, што не жадаюць такой жа долi сваiм дзецям. А вы?

— Акрамя двух сыноў, у мяне яшчэ ёсць дачка, ужо атрымала вышэйшую адукацыю. Акцёры не хлусяць, калi не жадаюць такога ж лёсу сваiм дзецям. Гэта прафесiя прадугледжвае магутную асобу, складаны шлях. Дачка паступала, паспрабавала. Я тата праўдзiвы, я i педагог такi. Нiколi нiкому не тэлефанаваў i нi за кога не прасiў, за сваiх дзяцей таксама. Сам чалавек павiнен вызначаць свой лёс i змагацца за яго. У вынiку дачка зрабiла выбар, скончыла унiверсiтэт, ведае дзве замежныя мовы. Ужо вызначыўся старэйшы сын, паступiў у Вахтангаўскi iнстытут. Але быў момант, калi ён прыйшоў i гаворыць: «Пайду ў iнстытут нафты i газу, гэта перспектыўна». Наўрад цi ён увогуле ўяўляў, чым прыйдзецца займацца. Я ў яго пытаюся: «Дык ты хочаш быць Хадаркоўскiм?». Задумаўся... Малодшы ўсё хацеў стаць палеантолагам. Але зараз ужо кажа, што будзе прадзюсарам. Вось — нармальна!

Хачу сказаць, што ў юнацтве нi ў кога выбару няма. Выбар прыходзiць з гадамi. Часам толькi прайшоўшы шлях, разумееш, якi шлях ты хацеў прайсцi.

— Вы задаволены сваiм шляхам?

— Раней, калi выбiралi прафесiю, як разважалi? Пацвярджаецца дыплом на Захадзе цi не. Калi пацвярджаецца — прафесiя, вартая ўвагi. Так я пасля школы абраў машынабудаванне. Уяўляеце сабе? Прыехаў у Маскву на Кiеўскi вакзал, сеў у метро — побач Баўманскае вучылiшча. Тут жа i тэатры. Масква вельмi тэатральны горад. Не заразiцца гэтай бацылай было немагчыма. Хадзiў, глядзеў, а потым адчуў — маё. Праўда, прафесiю акцёра стаў любiць i разумець гадоў дзесяць таму. Яна дзiўная, чароўная...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як яго герой з фiльма «Смяцяр» стаў прыбiраць чалавечае смецце, так i сам Аляксей Гуськоў аднойчы ўзяўся прыбiраць кiнасмецце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика