21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таццяна СЯРГЕЕНКА: «Банкаўскiя ўстановы Мiнскай вобласцi праводзяць актыўную работу па аказанню крэд

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нiхто ўжо не спрачаецца з тым, што банкi з’яўляюцца «крывяноснай» сiстэмай усёй эканомiкi. Да таго ж, як вядома, сёння крэдытныя ўстановы дазваляюць людзям як захаваць i памножыць свае зберажэннi, так i зрабiць пакупкi, не адкладваючы iх на няпэўны тэрмiн. Прыцягваючы часова свабодныя сродкi насельнiцтва, банкi праводзяць актыўную работу па аказанню крэдытнай падтрымкi грамадзянам. У гэтым сэнсе ўжо шмат зроблена i робiцца цяпер i фiлiялам № 500-Мiнскага ўпраўлення ААБ «Беларусбанк», з начальнiкам якога — Таццянай СЯРГЕЕНКА — гутарыць наш карэспандэнт.




— Наш фiлiял, з’яўляючыся структурным падраздзяленнем ААБ «Беларусбанк», прадстаўлены сеткай з 22 фiлiялаў, якiя маюць 134 гарадскiя i 227 сельскiх аддзяленняў, што размешчаны ва ўсiх раённых цэнтрах, буйных гарадах Мiнскай вобласцi i ў сталiцы, — гаворыць Таццяна Аляксееўна. — У гэтым годзе, каб наблiзiць банкаўскiя паслугi да клiентаў, мы плануем адкрыць чатыры новыя аддзяленнi ў Мiнскай вобласцi — у Слуцку, Чэрвенi, Дзяржынску i Вiлейцы, а таксама разглядаем пытанне аб адкрыццi трох аддзяленняў у Маскоўскiм раёне Мiнска, якi абслугоўваецца нашым фiлiялам. Знамянальнай падзеяй i выдатным падарункам напярэдаднi гэтага года для жыхароў Дзяржынска стаў новы будынак фiлiяла банка, сучасны дызайн i арыгiнальны iнтэр’ер якога ўжо змаглi ацанiць па заслугах наведвальнiкi. А наогул за апошнiя пяць гадоў новыя будынкi фiлiялаў банка былi пабудаваны ў Любанi, Старых Дарогах, Маладзечне, Барысаве. У гэтым годзе на чарзе Чэрвень.

— Таццяна Аляксееўна, «Беларусбанку», трэба аддаць належнае, аўтарытэту не займаць, а таму, мяркуем, на недахоп клiентаў ваш банк наўрад цi можа паскардзiцца? Напрыклад, тыя ж укладчыкi паспелi ўжо ацанiць перавагi супрацоўнiцтва менавiта з вашай установай?

— Так, дзяржаўны статус банка, гарантыi захаванасцi ўкладаў, выгадныя працэнтныя стаўкi для ўкладчыкаў i прывабныя ўмовы ўкладаў, шырокая сетка ўстаноў i зручны рэжым працы — ўсё гэта спрыяе прытоку зберажэнняў насельнiцтва, прырост якiх у эквiваленце ўсiх валют за 2005 год склаў больш за 165 млрд рублёў i дасягнуў 558,2 млрд рублёў. Сёння структурныя падраздзяленнi нашага банка прапануюць насельнiцтву такiя вiды паслуг, як набыццё страхавых прадуктаў, пераводы ў беларускiх рублях, аплата паслуг сувязi i iншых плацяжоў на падставе аднаго асабовага рахунку, кансультаванне насельнiцтва па ўсяму спектру. Прыярытэтным напрамкам у дзейнасцi банка заўсёды было ўкараненне новых паслуг. Сярод iх — размяшчэнне свабодных грашовых сродкаў фiзiчных асоб у аблiгацыi ААБ «Беларусбанк». З 20 снежня мiнулага года ўстановы ААБ «Беларусбанк» Мiнскай вобласцi прыступiлi ўжо да пагашэння першых двух выпускаў аблiгацый на прад’яўляльнiка для фiзiчных асоб.

— Банк — сiстэма, якая спрашчае жыццё. Жыхары Мiнскай вобласцi сёння, мабыць, гэта адчулi на практыцы?

— Калi вы маеце на ўвазе тую ж крэдытную падтрымку грамадзян, то, сапраўды, наш банк у гэтым сэнсе праводзiць актыўную работу. На 1 студзеня гэтага года крэдытны партфель фiзiчных асоб сфармiраваны ў памеры 499 млрд рублёў, з iх 254 млрд накiраваны на льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўнiцтва i 245 млрд рублёў выдадзена крэдытаў насельнiцтву за кошт прыцягнутых банкам рэсурсаў. За пяць апошнiх гадоў за кошт iльготных рэсурсаў пабудаваны 132 дамы ЖБК Мiнскай вобласцi, з дапамогай iльготнага крэдыту пабудавана 565 тыс. кв. метраў жылля, больш за 8 тыс. сем’яў палепшылi жыллёвыя ўмовы. У гэтым годзе працягваецца будаўнiцтва 41 дома ЖБК.

I сёлета банк па-ранейшаму ў рамках рэалiзацыi дзяржаўнай жыллёвай праграмы будзе прадастаўляць iльготныя крэдыты грамадзянам у адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Беларусi, i таксама крэдыты на агульных падставах на будаўнiцтва i набыццё жылых памяшканняў. Развiццё прадуктаў спажывецкага крэдытавання будзе накiравана на максiмальнае ўцягванне прадпрыемстваў гандлю i сэрвiсу ў якасцi ўдзельнiкаў праграм крэдытавання сваiх пакупнiкоў. Банк акажа i крэдытную падтрымку сельскiм жыхарам, якiя пражываюць у раёнах, што пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС, па развiццю асабiстых падсобных гаспадарак у рамках рэалiзацыi праграмы CORE «Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi».

— Таццяна Аляксееўна, Вы сказалi аб тым, што банк iмкнецца максiмальна наблiзiць банкаўскiя паслугi да клiентаў. Акрамя таго, што будзе павышацца якасць гэтых паслуг i пашырацца iх спектр, якiя яшчэ з’явяцца асаблiвасцi ў дзейнасцi вашага банка?

— Я б адзначыла тое, што рознiчныя паслугi нашага банка стануць яшчэ больш даступнымi для ўсiх жыхароў Мiнскай вобласцi, незалежна ад таго, дзе яны пражываюць — у буйным прамысловым горадзе або невялiкай вёсачцы. Асаблiвая ўвага будзе надавацца арганiзацыi поўнага комплексу рознiчных банкаўскiх паслуг у аграгарадках, што ствараюцца. Так, летась у 14 аддзяленнях фiлiялаў ААБ «Беларусбанк» Мiнскай вобласцi, што размешчаны ў аграгарадках, праведзены работы па рамонту i добраўпарадкаванню на агульную суму 148,6 млн рублёў. У гэтым годзе ў Мiнскай вобласцi плануецца стварыць 49 аграгарадкоў, дзе таксама будзе аказвацца ўвесь спектр паслуг.

Стабiльная, надзейная праца банка, шырокi i якасны асартымент прадуктовага шэрагу паслуг прыцягвае да нас усё новых i новых клiентаў: колькасць суб’ектаў гаспадарання, што знаходзяцца на разлiкова-касавым абслугоўваннi ва ўстановах Мiнскага ўпраўлення, за мiнулы год узрасла на 15,2 працэнта — на пачатак гэтага года на абслугоўваннi знаходзiлася 10,8 тысячы клiентаў, у тым лiку 5,5 тыс. iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

— Калi весцi гутарку аб юрыдычных асобах, што абслугоўваюцца ў вашым банку, то якiя паслугi iмi найбольш запатрабаваныя?

— Безумоўна, крэдытаванне. ААБ «Беларусбанк» — буйнейшы беларускi банк, што прадастаўляе ўвесь комплекс банкаўскiх паслуг, у якiх крэдытны напрамак з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасцi, паколькi палiтыка банка арыентавана на падтрымку айчынных вытворцаў, рэалiзацыю праграм iмпартазамяшчэння i развiцця экспартнага патэнцыялу. Дынамiчнасць развiцця прадпрыемстваў, закладзеная ў паказчыках бiзнэс-планаў, пошук шляхоў вырашэння складанейшай задачы не толькi ўтрымання, але i пашырэння рынку збыту прадукцыi, паслуг прымушае iх шукаць новыя шляхi аптымiзацыi разлiкаў. Усё гэта стымулюе спецыялiстаў упраўлення да асваення максiмальнай колькасцi iнструментаў папаўнення патрэб клiентаў у грашовых сродках для фармiравання асноўных фондаў i бягучых актываў. Установамi банка Мiнскай вобласцi клiентам прапануецца цэлы шэраг актыўных аперацый: крэдытаванне (на выдачу зарплаты, крэдытныя лiнii), факторынг, фiнансавы лiзiнг, непакрытыя акрэдытывы з адтэрмiноўкай, авердрафтнае крэдытаванне, банкаўскiя гарантыi.

Найбольш буйныя праекты рэалiзуюцца за кошт фiнансавання ААБ «Беларусбанк», па такiх клiентах, як РУП «ВА «Беларуськалiй»», ААТ «Гарадзейскi цукровы камбiнат», ААТ «Несвежскi завод медпрэпаратаў».

Зазначу, што летась мы працягвалi прымаць актыўны ўдзел у крэдытаваннi дзяржпраграм. За мiнулы год на выкананне ўказаў Прэзiдэнта РБ i пастаноў Саўмiна выдадзена крэдытаў на агульную суму 148,6 млрд рублёў.

— Беларускiя банкi прымаюць удзел у iнвестыцыйнай i iнавацыйнай дзейнасцi прадпрыемстваў. Зыходзячы з таго, што наша краiна мае намер актыўна iнтэгравацца ў сусветныя iнавацыйныя i высокатэхналагiчныя працэсы, роля банкаўскiх устаноў на гэтым шляху, безумоўна, адна з вядучых. Што робiцца тут банкам?

— Улiчваючы ўзрастаючыя патрэбы эканомiкi краiны ў доўгатэрмiновых iнвестыцыйных рэсурсах, банк актыўна ўдзельнiчае ў рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў буйнейшых прадпрыемстваў краiны з прыцягненнем замежных банкаў. Так, на 1 студзеня гэтага года для фiлiяла № 500 Мiнскага ўпраўлення ААБ «Беларусбанк» адкрыты замежныя крэдытныя лiнii ў рублёвым эквiваленце 88,4 млрд рублёў з удзелам нямецкiх i аўстрыйскiх банкаў.

У рамках рэалiзацыi Рэспублiканскай праграмы аснашчэння сельскагаспадарчай вытворчасцi сучаснай тэхнiкай у 2005—2010 гадах установамi банка Мiнскай вобласцi прафiнансавана закупка сельскагаспадарчай тэхнiкi айчыннай вытворчасцi ў памеры 57,8 млрд рублёў i iмпартнай вытворчасцi ў памеры 35,6 млн еўра i 15,1 млн долараў ЗША. Акрамя таго, у рамках рэалiзацыi праекта «Рэканструкцыя i тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў малочнай галiны» адкрыты iнвестыцыйныя крэдытныя лiнii ААТ «Валожынскi масласырзавод» у памеры 1,3 млн еўра i ААТ «Капыльскi масласырзавод» у памеры 2,3 млн еўра для аплаты абсталявання для вытворчасцi цвёрдых сычужных сыроў i тварожнай прадукцыi, што дазволiць наладзiць выпуск канкурэнтаздольных прадуктаў для задавальнення ўласных патрэб рэспублiкi ў малочных прадуктах, забяспечыўшы пры гэтым экспартную арыентацыю галiны, а таксама iмпартазамяшчэнне.

— Таццяна Аляксееўна, сёння ўсё больш беларусаў становяцца ўладальнiкамi банкаўскiх пластыкавых картак. Жыхары вобласцi, якiх вы абслугоўваеце, таксама падключылiся да ўсеагульнай «банкаматызацыi»?

— Фiлiяламi ААБ «Беларусбанк» Мiнскай вобласцi на 1 студзеня гэтага года эмiтавана 225,5 тыс. картак. У вобласцi ўстаноўлена 79 банкаматаў i 52 плацёжна-даведачныя тэрмiналы (iнфакiёскi), з дапамогай якiх па картках можна аплацiць камунальныя паслугi, паслугi аператараў сотавай сувязi, стацыянарны тэлефон, а таксама банкаўскiя крэдыты. Акрамя таго, у iнфакiёсках можна зарэгiстравацца ў сiстэме SMS-банкiнг, якая дазваляе клiенту — трымальнiку карткi ААБ «Беларусбанк» кiраваць сваiм банкаўскiм карт-рахункам пры дапамозе SMS-паведамленняў. Стандартныя функцыi, што прадастаўляюцца сiстэмай SMS-банкiнг, — атрыманне iнфармацыi аб астатку на карт-рахунку клiента, аплата камунальных паслуг i плата за паслугi мабiльнай i правадной сувязi.

Мiж iншым, з дапамогай банкаўскiх картак аплацiць тавары i паслугi можна ў 219 прадпрыемствах гандлю i сэрвiсу (ПГС) Мiнскай вобласцi. I гэта колькасць ПГС будзе няўхiльна расцi. Летась абарот у ПГС Мiнскай вобласцi па пластыкавых картках склаў 3,5 млрд рублёў.

Каб безнаяўныя аперацыi ў Мiнскай вобласцi сталi больш папулярнымi, мы правялi рэкламныя акцыi сярод клiентаў ААБ «Беларусбанк», якiя ажыццявiлi найбольшую колькасць аперацый, а таксама аперацый на найбольшую суму. Зразумела, пераможцам былi ўручаны каштоўныя прызы. А ў лiстападзе i снежнi мiнулага года банкамi краiны была праведзена гульня «VISA. Усё, што нам неабходна для Турына-2006», у якой, расплачваючыся пластыкавай карткай VISA, або VISA Electron, можна было выйграць эксклюзiўную паездку на зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi 2006 года ў Турын, а таксама грашовыя прызы. I менавiта трымальнiк карткi «Беларусбанк» з Мядзела Мiнскай вобласцi стаў шчаслiвым уладальнiкам аднаго з прызоў.

— Наколькi вядома, каб зняць праблему чэргаў у банку i скарацiць час па абслугоўванню аплат, банк укаранiў сiстэму прыёму плацяжоў па адзiнаму асабоваму рахунку. Як паказвае практыка, гэта iстотна аблегчыла жыццё грамадзянам.

— Так, праграмай комплекснага абслугоўвання насельнiцтва ААБ «Беларусбанк» на 2003—2005 гады ставiлася задача па своечасоваму i якаснаму прадастаўленню ўсяго спектра банкаўскiх паслуг насельнiцтву i iх даступнасцi ва ўсiх падраздзяленнях банка, а таксама павелiчэнне прапускной здольнасцi абслугоўвання грамадзян у банку. Адным жа з галоўных напрамкаў стала ўкараненне прыёму камунальных плацяжоў у абласных i раённых цэнтрах на падставе адзiных баз даных плацельшчыкаў, так званая «адзiная iнфармацыйная прастора». Фiлiялам № 500 Мiнскага ўпраўлення ААБ «Беларусбанк» праведзена вялiкая работа па ўкараненню адзiнага асабовага рахунку (ААР) плацельшчыка ў раённых цэнтрах Мiнскай вобласцi. Упершыню сiстэма была ўкаранёна ў Маладзечне, i з 7 студзеня мiнулага года прыём плацяжоў ад жыхароў горада ажыццяўляўся па адзiнай базе плацельшчыкаў з удзелам 12 пастаўшчыкоў паслуг, у тым лiку i з удзелам фiлiяла «Энергазбыт» РУП «Мiнскэнерга» i Маладзечанскiм мiжраённым вытворчым упраўленнем газавай гаспадаркi. Затым прыём камунальных плацяжоў стаў магчымым у iнфакiёсках ААБ «Беларусбанк».

Паспяховае ўкараненне паказала правiльнасць выбранага шляху — i з лета мiнулага года пасля вялiкай падрыхтоўчай работы пачаўся прыём плацяжоў за камунальныя паслугi ад насельнiцтва з выкарыстаннем ААР у Слуцку. У кастрычнiку 2005 года адбылося ўкараненне сiстэмы ААР у фiлiялах Жодзiна, Мядзела, Мар’iнай Горкi, Вiлейкi i Салiгорска. У снежнi мiнулага года канчатковае ўкараненне сiстэмы адбылося ва ўсiх астатнiх фiлiялах Мiнскай вобласцi.

Што датычыцца пераваг сiстэмы прыёму плацяжоў па ААР, то яны вiдавочныя. Да ўкаранення сiстэмы клiент прыходзiў у банк з мноствам квiтанцый розных пастаўшчыкоў паслуг. Сёння грамадзянiн у банку абслугоўваецца ў «адным акне» i максiмальна хутка. Таксама ў клiента з’явiлася магчымасць абслугоўвання без квiтанцыi i з выбарам аплаты: поўнасцю, часткова i ўперад, прычым выкарыстоўваючы па выбару наяўныя грошы або пластыкавую картку. З укараненнем сiстэмы ААР у выйгрышы аказалiся як грамадзяне, так i пастаўшчыкi камунальных паслуг: для першых абслугоўванне стала больш хуткiм, зменшылiся чэргi, а ў пастаўшчыкоў з’явiлася магчымасць аператыўнага атрымання iнфармацыi аб фактычна атрыманых i адпраўленых у iх адрас плацяжах па кожнаму спажыўцу.

— Таццяна Аляксееўна, на Ваш погляд, у чым сакрэт вiдавочных поспехаў, якiх удалося дасягнуць Мiнскаму ўпраўленню?

— У Мiнскiм упраўленнi ААТ АБ «Беларусбанк» працуе больш за 3,5 тыс. чалавек, i гэта адукаваны, працавiты i прафесiйны калектыў. Мяркую, што ўсе вынiкi, якiх мы дасягнулi, атрыманы дзякуючы камандзе аднадумцаў. Сямi работнiкам прысвоена званне «Выдатнiк ААБ «Беларусбанк». Гэта дырэктар фiлiяла № 601 Сялецкi А.С., галоўны бухгалтар фiлiяла № 626 Шавель В.М., работнiкi апарату Мiнскага ўпраўлення Якуш С.Ф., Малышава Л.I., Станкевiч Т.У., Альхiмовiч В.А. З душой i павагай да клiентаў працуюць загадчыкi аддзяленняў № 500/332 Папанава Н.М., № 500/287 Дубовiк Л.В., супрацоўнiкi Выбарнава Н.А. (г. Маладзечна), Сярмяжка Т.А., Клiманава Н.I. (г. Барысаў), Красуцкая Т.I. (г. Мiнск), Жызнеўскi А.П. (г. Лагойск), Карповiч У.К. (г. Капыль).

Гэты год будзе таксама напружаным для ўстаноў фiлiялаў ААБ «Беларусбанк». Неабходна забяспечыць рост рэсурснай базы не менш чым на 24 працэнты, рост сродкаў фiзiчных асоб на 31 працэнт, што дазволiць павялiчыць памер крэдытных укладанняў на 34 працэнты. Зазначу i тое, што ў I квартале 2006 года будзе выбрана новая цэнтралiзаваная аўтаматызаваная банкаўская сiстэма (ЦАБС), пераход на якую дазволiць сканцэнтраваць функцыi апрацоўкi iнфармацыi ў адзiным цэнтры, вызвалiўшы ад выканання руцiннай «папяровай» працы тысячы супрацоўнiкаў, значная частка працоўнага часу якiх трацiцца на падрыхтоўку шматлiкiх справаздач аб здзейсненых аперацыях.

Iгар ШЧУЧЭНКА.


 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiхто ўжо не спрачаецца з тым, што банкi з’яўляюцца «крывяноснай» сiстэмай усёй эканомiкi. Да таго ж, як вядома, сёння крэдытныя ўстановы дазваляюць л
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика