21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Андрэй ТАКАРЧУК: «Iнвестар павiнен захоўваць паслугу, пакуль яна запатрабаваная»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У якiх галiнах эканомiкi Мiнска большы працэнт прыватызаваных прадпрыемстваў? Цi стрымлiвае iнвестараў немагчымасць набыць зямлю ва ўласнасць? Цi шмат мiнчан абмянялi свае чэкi «Маёмасць» на акцыi?.. Аб усiм гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з дырэктарам Мiнскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасцi Андрэем ТАКАРЧУКОМ.

«Прыватызавана больш за 700 аб’ектаў»




— Як сёння iдзе працэс прыватызацыi ў сталiцы?

— Працэс прыватызацыi ў Беларусi пачаўся 15 гадоў таму. У снежнi 1990 года пры Савеце Мiнiстраў быў створаны Камiтэт па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi, а потым стваралiся адпаведныя тэрытарыяльныя органы. За прайшоўшыя гады ў Мiнску прыватызавана вельмi шмат — больш за 700 аб’ектаў як рэспублiканскай, так i камунальнай уласнасцi. Што датычыцца аб’ектаў камунальнай уласнасцi, то гэта ў большасцi магазiны, сталовыя, рэстараны, аб’екты бытавога абслугоўвання. На сённяшнi дзень у сталiцы прыватызавана каля 60 працэнтаў усіх камунальных прадпрыемстваў, якiя падлягаюць прыватызацыi.

У камунальнай уласнасцi Мiнска пакідаюцца тыя прадпрыемствы, якiя па сваёй сутнасцi не могуць быць раздзяржаўленыя. Гэта грамадскi транспарт, прадпрыемствы грамадскага харчавання, якiя абслугоўваюць дзiцячыя дашкольныя ўстановы i навучальныя ўстановы. Таксама асобныя прадпрыемствы грамадскага харчавання i бытавога абслугоўвання, прыватызаваць якiя горад, як уласнiк, пакуль не зацiкаўлены, бо iх функцыянаванне ў статусе дзяржаўных прадпрыемстваў горад задавальняе. У якасцi прыкладу можна назваць унiверсам «Сталiчны», унiвермаг «Беларусь». Таксама не адбылася прыватызацыя шэрага прадпрыемстваў грамадскага харчавання, якiя нясуць сацыяльную нагрузку (кормяць па льготных тарыфах маламаёмных грамадзян, аказваюць дабрачынную дапамогу праз рэлiгiйныя абшчыны).

Што датычыцца задач, якiя зараз стаяць перад намi, то гэта ў першую чаргу павышэнне эфектыўнасцi работы прадпрыемстваў, дзе ёсць доля дзяржавы. Па стану на 1 студзеня 2006 года ў Мiнску налiчвалася 85 суб’ектаў гаспадарання з доляй камунальнай уласнасцi ў статутных фондах. Гэта 58 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 11 таварыстваў з абмежаванай адказнасцю (з iх 7 — з замежнымi ўдзельнiкамi), 9 закрытых акцыянерных таварыстваў (з iх 3 — з удзелам замежных iнвестараў, 1 замежнае прадпрыемства). Таксама горад удзельнiчае ў рабоце 7 банкаў.

Дзяржава мае ў статутных фондах гэтых прадпрыемстваў сваю долю i зацiкаўлена ў тым, каб гэтыя суб’екты гаспадарання эфектыўна працавалi, мелi прыбытак, выплачвалi заработную плату, забяспечвалi сацыяльныя гарантыi членам працоўных калектываў.

А што да дывiдэндаў, якiя выплачваюцца акцыянерам, то гэта — не самамэта. Я сёння больш вiтаю, калi ААТ iльвiную долю чыстага прыбытку трацiць на абнаўленне асноўных фондаў, на мадэрнiзацыю, на пашырэнне вытворчасцi, а не на выплату прэмiяльных i дывiдэндаў. Бо зараз значная частка прадпрыемстваў, якiя iснуюць у выглядзе акцыянерных таварыстаў, маюць знос асноўных фондаў больш за 50 працэнтаў. I на абсталяваннi 1970 года можна даць якасць 1970 года. А мы жывём у XXI стагоддзi. I для таго, каб прадукцыя была канкурэнтаздольнай, неабходна адпаведнае абсталяванне. На гэта ж патрэбны сродкi. I калi прадпрыемствы знаходзяць iх у сябе, не звяртаючыся за крэдытамi, то гэта добра. Я разумею, што сёння ўвесь свет жыве ў крэдыт, але любы крэдыт трэба вяртаць, i вяртаць з працэнтамi.

— У якой галiне большы працэнт прыватызаваных суб’ектаў гаспадарання, а ў якой — меншы?

— У бытавым абслугоўваннi — каля 85 працэнтаў, у гандлi — 92 працэнты, у грамадскiм харчаваннi — больш за 75 працэнтаў. Такiм чынам, ва ўсiх сферах з чатырох прадпрыемстваў прыватызаваны прыкладна кожныя тры.

— Зямля пад аб’ектам, якi прадаецца iнвестару, амаль заўсёды застаецца ва ўласнасцi дзяржавы i здаецца яму ў арэнду. Цi стрымлiвае гэта iнвестараў, перш за ўсё замежных, прыходзiць у беларускую сталiцу?

— Усе iнвестары добра ведаюць, што, згодна з заканадаўствам, у нашай краiне зямля ва ўласнасць перадаецца па рашэнню кiраўнiка дзяржавы. Але ж зямлю можна перадаваць iнвестару ў арэнду на працяглы тэрмiн. Замежнiк прыязджае сюды, i зямля перадаецца яму ў арэнду, як правiла, тэрмiнам на 33 гады, на працягу якога нiхто не можа прэтэндаваць на зямлю.

Прычым аб’ект на арандуемай зямлi — гэта ўласнасць iнвестара. I тое, што зямля арандуецца, не азначае, што нехта забярэ аб’ект у iнвестара, будзе прэтэндаваць на тое, каб у будучым яго нейкiм чынам нацыяналiзаваць, канфiскаваць. I многiя iнвестары гэта ўжо зразумелi. Так, турэцкая фiрма набыла былую гасцiнiцу «Свiслач». Зямельны ўчастак там замацаваны на правах арэнды, але ў рэканструкцыю аб’екта ўкладзены дастаткова вялiкiя iнвестыцыi — больш за 10 млн долараў ЗША. Калi iнвестар укладае такiя грошы, значыць, ён бачыць мэтазгоднасць. Возьмем рэстаранны комплекс «Журавiнка», якi належыць турэцкаму iнвестару. Зямельны ўчастак не ва ўласнасцi, але сродкi туды iнвестар уклаў велiзарныя — больш за 6 млн долараў ЗША. Цi возьмем гандлёвы комплекс «Еўропа» на вулiцы Сурганава, якi пабудавалi нашы лiванскiя партнёры. Побач сёння будуецца другая чарга «Еўропы»...

Такiм чынам, iнвестарам выгадна прыходзiць сюды пры дадзеных умовах. Iнвестары ведаюць, што iх нiхто не выганiць з арандуемай зямлi, бо на ёй знаходзiцца iх уласнасць. Тое, што зямля не ва ўласнасцi, не павiнна пужаць. Калi б зямлю замацоўвалi за прадпрыемствам тэрмiнам на 8 месяцаў, гэта быў бы сiгнал для iх: а чаму зямлю даюць толькi на такi кароткі тэрмiн? А калi зямля прадастаўляецца ў арэнду, напрыклад, на 33 гады цi на 49 гадоў, то нiякай небяспекі для iнвестара я не бачу.

Адзначу таксама, што ў снежнi 2003 года рашэннем Мiнгарвыканкама была зацверджана кадастравая ацэнка зямлi ў сталiцы. I зараз замежныя iнвестары плацяць дастаткова вялiкiя сумы арэнднай платы.

Мiнскаму гарадскому цэнтру нерухомасцi (заснавальнiкам якога з’яўляецца наш фонд) рашэннем Мiнгарвыканкама даручана праводзiць iнвестыцыйныя конкурсы па выбару забудоўшчыкаў участкаў пад гасцiнiцы, аб’екты аўтазапра-вачнага сэрвiсу, шэраг аб’ектаў спартыўнага прызначэння. I невялiкiя зямельныя ўчасткi плошчай да 1 гектара пад будаўнiцтва станцый тэхнiчнага абслугоўвання i мыек карысталiся попытам, iнвестары знайшлiся. А вось на ўчасткi для гасцiнiц пакуль не было попыту, бо цэны вялiкiя. Мала таго, што за ўдзел у конкурсе трэба заплацiць амаль 500 тыс. долараў, дык i гадавая сума арэнднай платы за гэтыя ўчасткi амаль такая ж. Пры гэтым трэба яшчэ несцi затраты на будаўнiцтва самой гасцiнiцы! А гасцiнiцы хутка не акупляюцца. Для таго, каб яны акуплялiся, яны павiнны пры адпаведным сэрвiсе мець напаўняльнасць не менш за 50 працэнтаў. Напрыклад, гасцiнiца «Мiнск» выйшла на акупляльнасць толькi на шостым годзе пасля рамонту...

«Прададзены аб’ект павiнен прыносiць карысць i iнвестару, i гараджанам»

— «Калi ты набыў у дзяржавы, запомнi, што гэта — набытак народа, якi табе прададзены, i дзяржава будзе адсочваць яго далейшы лёс... Калi раней пры продажы аб’екта мы патрабавалi захаваць яго профiль на працягу 5—10 гадоў, то зараз настойваем на бестэрмiновым захаваннi профiлю. Нас непакоiць, што праз пэўны час аб’екты перапрафiлююцца i знiкаюць паслугi ў тых месцах, да якiх людзi прызвычаiлiся. Таму сёння мы вельмi жорстка адсочваем гэтыя працэсы...» Гэта вашыя словы ў адным з нядаўнiх iнтэрв’ю. Рас-кажыце больш падрабязна пра гэты бок узаемадзеяння гарадскiх уладаў i iнвестараў.

— Як я бачыў i бачу дадзеную праблему? Возьмем пральню. Згодна з праектамi савецкiх часоў пральня самаабслугоўвання — гэта комплекс плошчай больш за 1 тыс. квадратных метраў. Аднак сёння, з развiццём тэхнiчнай думкi, такiя вялiкiя плошчы не патрэбныя. Паслугi па мыццю бялiзны, якiя аказвалiся на 1 тыс. «квадратаў», сёння можна арганiзаваць на 150 квадратных метраў. Таму мы прапiсваем у дагаворы з iнвестарам захаванне функцыянальнага прызначэння i аб’ёмаў мыцця на плошчы не менш чым 150 «квадратаў», а ўсю астатнюю плошчу ён можа перапрафiлiраваць.

Пэўная паслуга павiнна захоўвацца да таго часу, пакуль яна запатрабавана насельнiцтвам. Калi ж аказваецца, што тая цi iншая паслуга не запатрабаваная, прымушаць захоўваць функцыянальнае прызначэнне аб’екта не мае сэнсу. У такiм выпадку гарадскiя ўлады не будуць бескампрамiсна настойваць на сваiм. Калi ласка — перапрафiлюйце.

Адносiны насельнiцтва да тых працэсаў, якiя адбываюцца ў сферы нерухомасцi, — гэта ацэнка дзейнасцi ўлады. I нават калi адзiн чалавек спытае — чаму больш не аказваецца паслуга, якую аказвалi раней, то мы будзем гаварыць iнвестару: да таго часу, пакуль паслуга запатрабаваная, яна павiнна аказвацца. Бо мы iнвестару прадавалi гэты аб’ект. Калi б горад яму аб’ект не прадаваў, то сам бы забяспечваў аказанне там той цi iншай паслугi.

— Як гэтыя ўмовы афармляюцца юрыдычна?

— Усё адлюстроўваецца ў дагаворы. Мы бяром на сябе абавязацельства перадаць аб’ект iнвестару, а iнвестар — забяспечыць аказанне пэўнай паслугi. У выпадку невыканання iм гэтага абавязацельства адбудзецца вяртанне аб’екта ў камунальную ўласнасць.

У пачатку 1990-х такiх умоў не было. Тады была эйфарыя ў прыватызацыi. Тады было не вельмi дакладнае заканадаўства, яно было дастаткова лiберальнае. Ды i было шмат чаго прадаваць. Зараз жа мы павiнны забяспечыць, каб тое, што было прададзена, прыносiла людзям карысць. I iнвестару прыносiла карысць, i грамадзянам.

— Сёння толькi ў Мiнску права на арэнду камунальнай уласнасцi тэрмiнам на 5 гадоў набываецца праз аўкцыённыя таргi. Як вы ацэньваеце такую практыку? Якiя аб’екты карыстаюцца найбольшым попытам, якiя — найменшым?

— Так, Мiнск пайшоў у гэтай справе наперадзе iншых рэгiёнаў краiны (хоць нашы калегi ў абласцях спрабуюць зараз праводзiць аналагiчныя аўкцыёны). У сталiцы ў 2005 годзе было праведзена больш за два дзесяткi аўкцыёнаў, прададзены правы арэнды больш чым на 450 аб’ектаў нерухомасцi. I гэта паказальная лiчба. У вынiку гэтых аўкцыёнаў у бюджэт горада летась паступiла амаль 4 млрд рублёў.

Попытам карыстаюцца ў першую чаргу невялiкiя памяшканнi (плошчай да 50—70 квадратных метраў) пад размяшчэнне аб’ектаў гандлю, бытавога абслугоўвання i грамадскага харчавання. Попыт на такiя памяшканнi ўвесь час расце. Але iх колькасць абмежаваная.

— У выключных выпадках, калi iнвестыцыйны праект важны для эканомiкi горада, пэўны аб’ект могуць здаць у арэнду не праз аўкцыён, а праз прамы дагавор арэнды. Як часта такое здараецца?

— У першую чаргу гэта датычыцца будынкаў для размяшчэння дзяржаўных арганiзацый.

Таксама калi нейкi будынак плануецца рэканструяваць i арандатары вымушаны адтуль высяляцца, то мы шукаем магчымасць выдзелiць арандатарам на час рамонту памяшканне не праз аўкцыён.

Акрамя таго, памяшканнi здаюцца праз прамы дагавор, калi акцыянерныя таварыствы з доляй рэспублiканскай уласнасцi (напрыклад, «Вiцебскiя дываны», абутковае прадпрыемства «Маrko») звяртаюцца да гарадскiх уладаў па дапамогу ў арганiзацыi гандлю. Канешне, кiраўнiцтва горада пойдзе насустрач беларускiм прадпрыемствам, якiя выводзяць сваю канкурэнтаздольную прадукцыю на рынак краiны, iмкнуцца паказаць яе ў лепшым выглядзе.

«Выкарыстана 60 працэнтаў чэкаў»

— Якая колькасць жыхароў Мiнска выкарысталi свае чэкi «Маёмасць»?

— Жыхары сталiцы выкарысталi 60 працэнтаў чэкаў. Пры гэтым сёння астатнiя чэкi забяспечаны прапануемымi акцыямi для абмену на 107 працэнтаў.

— Колькi акцыянерных таварыстваў сёння прапануецца для прыватызацыi па «чэкавай схеме»?

— Для абмену на чэкi жыхароў сталiцы праз фiлiялы «Беларусбанка» прапануюцца акцыi 42 таварыстваў. Чалавеку, якi жадае абмяняць свае чэкi на акцыi, неабходна азнаёмiцца з пералiкам акцыянерных таварыстваў у фiлiялах «Беларусбанка» ў сваiм раёне горада. Шчыра прызнаюся, нават не ведаю, акцыi якiх прадпрыемстваў прапануюцца для абмену ў маiм Першамайскiм раёне.

Я разумею, што людзям хочацца мець акцыi «Атланта», «Белтрансгаза», «Камунаркi», «Планеты» цi «Мiнатэля». Але... Думаю, цiкавымi з’яўляюцца акцыi, напрыклад, прадпрыемстваў будаўнiчага комплексу, бо горад будзе развiвацца i будавацца. Цiкавымi з’яўляюцца прадпрыемствы харчавання. Бо горад заўсёды будзе есцi, таму гандлёвая галiна таксама будзе развiвацца.

— А свае чэкi вы выкарысталi?

— Не.

— Абарачэнне чэкаў «Маёмасць» працягнута да 1 лiпеня 2007 года. Наколькi, на ваш погляд, гэта было мэтазгодна? Цi можа нешта прымусiць жыхароў Мiнска выкарыстаць 40 працэнтаў чэкаў?

— У гэтай справе, думаю, ужо нiчога не дапаможа... Усе чакаюць дывiдэндаў. I iх нявыплата адштурхоўвае грамадзян ад таго, каб атрымлiваць акцыi. Таму я не думаю, што людзi, якiя маюць 40 працэнтаў чэкаў, кiнуцца абменьваць iх на акцыi.

Многiя, мабыць, чакаюць грашовай кампенсацыi. Аднак калi абмяркоўвалi гэтае пытанне, то прыйшлi да высновы, што для кампенсацыi чэкаў па намiналу патрабуецца сума, роўная радку дзяржаўнага бюджэту на адукацыю. На гэта, канешне, нiхто не пойдзе.

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.

Фота аўтара.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якiх галiнах эканомiкi Мiнска большы працэнт прыватызаваных прадпрыемстваў? Цi стрымлiвае iнвестараў немагчымасць набыць зямлю ва ўласнасць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика