Для беларускiх i расiйскiх грамадзян — «зялёны калiдор»
Барыс ПРАКОПЧЫК
На парадку дня — арганiзацыя асобных калiдораў у пунктах пропуску праз мяжу Саюзнай дзяржавы для беларускiх i расiйскiх грамадзян, як гэта зроблена ў Еўропе для грамадзян краiн Еўрасаюза.
«Зялёным калiдорам» змогуць скарыстацца людзi, якiя займаюцца эканамiчнай дзейнасцю i турызмам, а апрабаванне гэта сiстэма пройдзе ў авiяцыйных пунктах пропуску. Гэта пытанне абмяркоўвалася ў Гродне на пасяджэннi сумеснай калегii пагранiчных ведамстваў Расii i Беларусi. Дэлегацыi ўзначальвалi кiраўнiк Пагранiчнай службы ФСБ Расii Уладзiмiр Пронiчаў i старшыня Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi Аляксандр Паўлоўскi. Удзельнiкi калегii наведалi шэраг аб’ектаў, у прыватнасцi, пагранкамендатуру «Воранава», якая аснашчана на самым сучасным узроўнi за сродкi з бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На парадку дня — арганiзацыя асобных калiдораў у пунктах пропуску праз мяжу Саюзнай дзяржавы для беларускiх i расiйскiх грамадзян, як гэта зроблена ў
|
|