21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будаўнiцтва ядзернага магiльнiка ў Лiтве: Беларусь не можа быць пабочным назiральнiкам

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягвае разгарацца мiжнародны скандал, выклiканы рашэннем Лiтвы пабудаваць сховiшча радыеактыўных адходаў менш чым за 700 метраў ад беларускай мяжы. Акрамя нашых дзвюх краiн экалагiчны скандал закрануў i Латвiю, бо магiльнiк будзе ўзводзiцца непадалёк i ад лiтоўска-латышскай мяжы.

Лiтоўцы занялiся ўзвядзеннем сховiшча адпрацаванага ядзернага палiва па цалкам празаiчнай прычыне — у сувязi з паэтапным закрыццём Iгналiнскай АЭС (закрыццё гэтай АЭС было адной з умоў прыняцця Лiтвы ў Еўрасаюз). Першы энергаблок станцыi спынiлi яшчэ ў канцы снежня 2004 года. Згодна з праектам узвядзення магiльнiка, распрацаваным Лiтоўскiм агенцтвам па абыходжанню з радыеактыўнымi адходамi, скандальны праект з’явiцца да 2011 года. Плошча ўласна ядзернага сховiшча — 3 гектары, разам з дапаможнымi збудаваннямi — 40 гектараў, ёмiстасць — 100 тысяч кубаметраў. Час эксплуатацыi разлiчаны да 2030 года, нагляд за захаваным матэрыялам будзе ажыццяўляцца на працягу 300 гадоў. Лiтоўцы сцвярджаюць, што магiльнiк будзе пабудаваны па ўсiх мiжнародных стандартах, што пагроза забруджвання глебы i падземных водаў ад атамнага смецця мiнiмальная (!). Але беларускiя эколагi ўказваюць на небяспеку стыхiйных бедстваў, якiя могуць нечакана парушыць такую iдылiчную перспектыву. Можа адбыцца, напрыклад, невялiкае землетрасенне. Падобныя з’явы, можа, i малапрыкметныя для насельнiцтва, але для рэгiёна яны характэрныя. Да таго ж магчымы i навадненнi, ды i проста дэградацыя iнжынерных збудаванняў.

Асаблiвы непакой выклiкае той факт, што ядзерны магiльнiк будуецца ў непасрэднай блiзкасцi ад нацыянальнага парку «Браслаўскiя азёры», адной з самых вядомых прыродных i турыстычных зон краiны. Выпадак беспрэцэдэнтны: дзе яшчэ ў свеце знойдзеш нацыянальны парк, каля якога была б размешчана атамная электрастанцыя i сховiшча адпрацаванага атамнага палiва? Дарэчы, на запыт беларускага Мiнiстэрства аховы прыродных рэсурсаў наконт магчымай небяспекi, якую можа ўяўляць ядзерны магiльнiк у раёне, дзе шмат рэк i азёр, а грунтавыя воды размешчаны вельмi блiзка да зямной паверхнi, Лiтва так i не дала дакладна матываванага адказу. Вось чаму Беларусь, якая найбольш моцна пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай станцыi, вельмi чуйна рэагуе на гэтыя намеры Лiтвы. Пабудова сховiшча радыеактыўных адходаў нiяк не можа паслужыць паляпшэнню добрасуседскiх адносiнаў памiж нашымi краiнамi, заяўляюць палiтыкi.

Аб планах будаўнiцтва Лiтвой ядзернага магiльнiка i магчымых наступствах яго для людзей i навакольнага асяроддзя ў прамым эфiры Беларускага радыё расказвалi начальнiк упраўлення па нагляду i рэгуляванню ядзернай i радыяцыйнай бяспекi Праматамнагляду Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Уладзiмiр СОНIН i галоўны навуковы супрацоўнiк аб’яднанага iнстытута энергетыкi i ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэмii навук Георгiй ШАРАВАРАЎ.

I найперш цiкава было б ведаць, якой была iх асабiстая рэакцыя на iнфармацыю аб магчымасцi будаўнiцтва гэтага аб’екта? I Уладзiмiр Iванавiч, i Георгiй Аляксандравiч — спецыялiсты, якiя не адзiн год займаюцца гэтай праблематыкай...

— Рэакцыя, безумоўна, негатыўная. Вядома, адной з праблем ядзернай энергетыкi з’яўляецца тое, дзе будзе захоўвацца адпрацаванае палiва, што рабiць са шлакамi, якiя атрымлiваюцца на АЭС у працэсе выпрацоўкi электраэнергii? Гэта праблема iснуе ва ўсiм свеце. Няма пакуль рашэння, як ператварыць iх у стабiльныя рэчывы. Адпрацаванае палiва можна захоўваць некалькi дзесяткаў гадоў у спецыяльных сховiшчах. Пытанне — дзе? Лiтоўцы збiраюцца хаваць яго пад зямлёй. Здавалася б, сапраўды, дзе, як не пад зямлёй найбольш бяспечнае месца? Але там сваё жыццё iдзе: i мiкраземлетрасеннi адбываюцца, i трэшчыны розныя, i воды. Так што гэта рашэнне няправiльнае. Але... Ёсць месцы, якiя дасканала вывучаны i ў якіх можна працяглы час захоўваць небяспечныя адходы. У свой час, калi будавалiся гэтыя рэактары (для Iгналiнскай станцыi i iншых АЭС Савецкага Саюза было пабудавана 16 аднатыпных рэактараў РБМК), было вырашана, што ўсе адходы, якiя будуць атрымлiвацца, у тым лiку i адпрацаванае палiва, будуць звозiцца ў адно спецыяльна абсталяванае месца на тэрыторыi Расii (дзесьцi ў раёне Урала). Там ёсць i заводы адпаведныя, i сховiшчы. I дарэчы, з астатнiх рэактараў гэта палiва туды i звозiцца — i з Украiны вязуць, i з Балгарыi... Чаму б i Лiтве не захоўваць свае радыеактыўныя адходы там жа, як i меркавалася? Тут трэба зразумець адно: палiва, нават адпрацаванае, працягвае жыць сваiм жыццём, працягвае спрамяняць i «альфа», i «гама», i нейтроны. Мала таго, яно працягвае выдзяляць i цяпло.

Дык вось, па звестках лiтоўскага боку, у iх знаходзiцца 2500 тон адпрацаванага палiва. Колькi гэта? Каб супаставiць маштабы, можна сказаць, што гэта прыблiзна 700 мiльёнаў кюры актыўнасцi. А на Беларусь у 1986 годзе ў вынiку Чарнобыля выпала менш за 1 мiльён кюры. Вось якая колькасць радыеактыўнага смецця там скоплена. Безумоўна, магiльнiк — радыяцыйна небяспечны аб’ект з усiмi выцякаючымi адсюль наступствамi.

— Лiтоўцы сцвярджаюць, што магiльнiк будзе пабудаваны па ўсiх мiжнародных стандартах i гатовы гарантаваць яго бяспеку. Паводле слоў дырэктара агенцтва па перапрацоўцы радыеактыўных адходаў Дайнюса Яненаса, «пры нармальнай эксплуатацыi магiльнiка прамое забруджванне глебы не прадбачыцца». Уласна, не «прадбачвалася» нiчога страшнага i калi будавалася Чарнобыльская станцыя. Магiльнiк збiраюцца будаваць пасярод унiкальнага прыроднага комплексу з вялiкай колькасцю рэк, азёраў, паверхневых вод. Мяркуецца ж будаўнiцтва не глыбiннага, а менавiта паверхневага сховiшча. Праекцiроўшчыкi забылiся, што гэты раён можа быць сейсманебяспечным. Узгадаем леташняе 4-бальнае землетрасенне ў Калiнiнградзе, хваля ад якога дакацiлася i да нас...

— Справа ў тым, што гэты раён сапраўды сейсманебяспечны, там праходзiць разлом зямной кары i, як мяркуюць вучоныя, тэарэтычна магчымы землетрасеннi сiлай у 7 балаў. Дарэчы, Iгналiнская АЭС будавалася з разлiкам, каб вытрымаць штуршкi зямной кары ў 8 балаў. I гэта невыпадкова, як бачыце. Вялiкую пагрозу ўяўляюць i падземныя воды, мы не кажам пра пагрозу дыверсiйнага акта, пра нейкую тэхнагенную аварыю. Карацей, тут мы можам атрымаць мiну запаволенага дзеяння. I што б нi казалi лiтоўскiя вучоныя i палiтыкi ў сваё апраўданне, трэба памятаць, што за адносна невялiкi век iснаванне атамнай энергетыкi мы маем больш як 50 вельмi сур’ёзных аварый з чалавечымi ахвярамi i забруджваннем тэрыторый — гэта факт. I нiхто не можа даць нiякiх гарантый, што гэта сховiшча будзе абсалютна бяспечным, таму што ўсё, што створана чалавечымi рукамi, можа выйсцi са строю ў любы момант.

— У гэтай сувязi цi павiнны, на ваш погляд, лiтоўцы бок прадаставiць усiм зацiкаўленым бакам звесткi аб сваёй ацэнцы ўздзеяння на акаляючае асяроддзе гэтага аб’екта?

— Безумоўна. Лiтва ў свой час падпiсала канвенцыю аб абыходжаннi з радыеактыўнымi адходамi i адпрацаваным ядзерным палiвам. У адпаведнасцi з гэтым дакументам, якая-небудзь краiна пры будаўнiцтве радыяцыйных i ядзерна небяспечных аб’ектаў паблiзу межаў iншай краiны абавязкова павiнна прадастаўляць усю неабходную iнфармацыю, якая датычыцца пытанняў бяспекi.

— Вядома, што зараз найбольш перспектыўным для будаўнiцтва месцам лiчацца дзве кропкi — Галiлауке i Апвардай. Пасля пратэстаў беларускага боку лiтоўцы заявiлi, што будуць дадаткова вывучаць магчымасць будаўнiцтва магiльнiка ў Вiсагiнскiм раёне, за 5 кiламетраў ад мяжы з Беларуссю. Цi мае гэта нейкае прынцыповае значэнне для нас?

— Абсалютна нiякага: гэта не адлегласць для тых аварыйных працэсаў, якiя могуць адбыцца. Звычайна калi праектуюцца падобныя аб’екты, то праекцiроўшчыкi заўсёды маюць на ўвазе: а) нармальную работу; б) нейкiя збоi; в) аварыi (на якiя праектуюцца сiстэмы неабходнай абароны). А далей iдзе пералiк здарэнняў цi сiтуацый, для якiх наогул не iснуе нiякай абароны. I вось гэты пералiк мы павiнны ведаць, нам абавязаны яго перадаць. Мы павiнны дабiцца незалежнага манiторынгу пляцоўкi, дзе плануецца ўзвядзенне сховiшча, каб у вынiку чаго ведаць, што рабіць. Дарэчы, чаму такiя маштабы аварыi ад выбуху на Чарнобыльскай станцыi. Таму што нiхто нам не прадаставiў нiякай iнфармацыi. У той жа дзень, калi адбылася тая аварыя, мы ў Соснах зрабiлi замер i прыйшлi ў жах — такiя былi паказчыкi, а нам з Масквы кажуць: не хвалюйцеся, гэта не ў вас, гэта ў Чарнобылi. Падобныя аварыi не маюць межаў. Калi б мы мелi своечасовыя звесткi, то маглi б прыняць неабходныя меры, i маштабы катастрофы былi б напэўна не такiя страшэнныя. Вось што значыць аб’ектыўная, поўная i своечасовая iнфармацыя. На сёння яе ад лiтоўскага боку мы не маем. Мы павiнны дабiцца лiтаральна ў лiчбах той iнфармацыi, якая сведчыла б аб патэнцыяльнай пагрозе магiльнiка для Беларусi. I гэтым дакументам — ацэнкай уздзеяння на акаляючае асяроддзе — мы зможам апелiраваць. Час размоў даўно мiнуў.

Калi лiтоўцы закрывалi першы рэактар Iгналiнскай АЭС, яны надрукавалi падобны дакумент, у якiм прыводзяцца ўсе неабходныя даныя па ўздзеянню на акаляючае асяроддзе працэсу закрыцця энергаблока. Там ёсць складаючыя i палiтычныя, i сацыяльна-эканамiчныя, i дэмаграфiчныя, i прыродна-экалагiчныя. Дакладна такi ж дакумент мы павiнны атрымаць i па гэтаму аб’екту, i толькi пасля гэтага мы зможам рэальна ацанiць тое, што будуюць лiтоўцы на нашай мяжы.

Гэты дакумент спачатку нам абяцалi яшчэ ў мiнулым лiстападзе, затым, падчас прэс-канферэнцыi ў лiтоўскiм пасольстве, было заяўлена, што ён будзе гатовы ў студзенi, цяпер справу адцягваюць на люты, сакавiк... Так што пакуль мы павiнны зыходзiць з найгоршага варыянту магчымага развiцця падзей.

— Па той iнфармацыi, якую мы маем, на Iгналiнскай станцыi да 2002 года накапiлася каля 20 тысяч кубаметраў цвёрдага i 13 тысяч кубаметраў вадкага атамнага «бруду» — за ўвесь гэты час прыблiзна 35 тысяч кубаметраў. I ў той жа час суседзi збiраюцца будаваць сховiшча на 100 тысяч кубаметраў адпрацаванага матэрыялу. Верагодна, Еўрасаюз плануе звозiць у магiльнiк адходы не толькi з Iгналiнскай АЭС, але i з iншых атамных станцый Еўропы. Цi не здаецца вам, што Лiтва па сутнасцi становiцца заложнiкам сiтуацыi?

— Можна дадаць тут, што лiчбы, якiя называе Лiтва, не супадаюць з нашымi разлiкамi па таму аб’ёму адпрацаванага палiва, якi яна збiраецца там захоўваць. Небяспечных адходаў у iх больш, чым заяўлена. I сапраўды складваецца ўражанне, што захоўвацца там будуць адходы не толькi з Iгналiнскай станцыi. Вы памятаеце сiтуацыю, як некалькi гадоў назад Францыя спрабавала перавезцi адходы са сваiх АЭС у Германiю, i якi скандал учынiлi мясцовыя «зялёныя» — на ўвесь свет. Варыянт з Лiтвой, магчыма, для iх больш спакойны. Вiдаць па ўсiм, гэта сапраўды так. Хоць афiцыйнага пацвярджэння цi абвяржэння яе мы не маем. I гэта таксама непакоiць.

— Апошнiм часам з’явiлiся чуткi, што Лiтва не толькi не збiраецца канчаткова закрываць Iгналiнскую АЭС, але i будаваць новы ядзерны рэактар?..

— Старыя рэактары яны закрыюць, гэта абавязковая ўмова ўступлення Лiтвы ў ЕС. Але што рабiць далей? Чым запоўнiць той недахоп электраэнергii, якi ўтворыцца пасля гэтага? Альтэрнатыва — будаваць або цеплавыя электрастанцыi, або АЭС з iншым вiдам рэактара, з так званым «заходнiм» варыянтам. Нешта абавязкова будзе зроблена. Як заявiў нядаўна адзiн з лiтоўскiх парламентарыяў, «нам непатрэбны тыя 960 мiльёнаў еўра, якiя выдзелiла Еўропа на закрыццё Iгналiнскай АЭС, лепш бы мы самi заплацiлi ёй гэтыя грошы, але каб станцыя працавала i далей». 960 мiльёнаў еўра сiтуацыю нiяк не выратуюць. Для таго, каб закрыць два працуючыя рэактары, па прыблiзных падлiках, неабходна не менш за 4,5—5 мiльярдаў еўра. Гэта — каб усё зрабiць, як належыць. Так што вы самi бачыце, якiя маштабы i аб`ёмы стаяць перад гэтай краiнай у блiжэйшай перспектыве. I мы ў Беларусi не можам быць проста пабочнымi назiральнiкамi.

Друкаваную версiю «прамой лiнii» падрыхтаваў Анатоль СЛАНЕЎСКI.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягвае разгарацца мiжнародны скандал, выклiканы рашэннем Лiтвы пабудаваць сховiшча радыеактыўных адходаў менш чым за 700 метраў ад беларускай мяжы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика