21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чужыя камянi ў тваiм агародзе

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Погляд

Памятаецца, не было мяжы абурэнню лiберальнай грамадскасцi як на Захадзе, так i ў самой Расii з нагоды прыняцця Дзярждумай РФ закона аб няўрадавых грамадскiх арганiзацыях. Маўляў, сапраўдная атака на дэмакратыю i яе праваабаронцаў. Умяшальнiцтва НУА ва ўнутрыпалiтычныя пытаннi — гэта «смешныя фантазii» спецслужбаў. А насамрэч усе такiя арганiзацыi — «белыя i пушыстыя»...

Небывалы скандал, якi днямi разгарэўся памiж Расiяй i Вялiкабрытанiяй, расставiў кропкi над вядомай лiтарай. Федэральная служба бяспекi РФ выкрыла групу брытанскiх шпiёнаў, якiя працавалi пад прыкрыццём пасольства i кантактавалi з расiйскiмi праваабаронцамi. «Мы сталi сведкамi не толькi разведдзейнасцi грамадзян Вялiкабрытанii, але i фiнансавання iмi няўрадавых арганiзацый. Нас абурае гэта сiтуацыя», — заявiў старшыня палаты Барыс Грызлоў. I яго падтрымлiваюць вельмi многiя парламентарыi. Бяззменны лiдар ЛДПР Уладзiмiр Жырыноўскi нават запатрабаваў ад Англii кампенсацыю ў 100 мiльёнаў фунтаў стэрлiнгаў i ад расiйскага ўрада — «выкiнуць за межы краiны ўсiх англiйскiх дыпламатаў, заўважаных у шпiянажы i сумнiўных кантактах».

Лiдар думскай фракцыi «Радзiма» Дзмiтрый Рагозiн ужо бачыць каля 10 няўрадавых арганiзацый, якiя можна ўключыць у «чорны спiс» за супрацоўнiцтва з заходнiмi разведкамi. Дэпутаты плануюць накiраваць адпаведныя дакументы ў Генпракуратуру. Рагозiн таксама адзначыў, што зараз ёсць падстава, каб паставiць пытанне аб забароне дзейнасцi шэрагу НУА, якiя выкарыстоўваюць iнфармацыю, якая не праверана i кампраметуе краiну. «Там, дзе ёсць iнфармацыя, што людзi жульнiчаюць на грошы ворагаў краiны, рэакцыя павiнна быць адпаведнай», — заявiў дэпутат.

Нагадаем, што сярод тых, каго аператыўнiкi ФСБ абвiнавацiлi ў шпiянажы, апынуўся сакратар дыппрадстаўнiцтва Вялiкабрытанii Марк Доў. Падазрэнне ў супрацоўнiцтве з брытанскiмi агентамi пала i на расiйскiх праваабаронцаў. Так, па некаторых звестках, у кастрычнiку 2004 года Маскоўская Хельсiнкская група атрымала 23 тысячы фунтаў стэрлiнгаў у якасцi гранта на супрацоўнiцтва з Цэнтрам па правах чалавека ва унiверсiтэце Эсекса. Дзiўнае супадзенне, але плацежныя дакументы былi падпiсаны менавiта Маркам Доў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаецца, не было мяжы абурэнню лiберальнай грамадскасцi як на Захадзе, так i ў самой Расii з нагоды прыняцця Дзярждумай РФ закона аб няўрадавых гра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика