21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зарабляць навучылiся... А плацiць?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Да 1 сакавiка фiзiчныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi павiнны прадставiць у падатковыя органы па месцы жыхарства дэкларацыю аб сукупным даходзе за мiнулы год. Выплаты па дэкларацыях павiнны быць зроблены не пазней за 15 мая гэтага года.

Нагадаем, што дэкларацыю трэба прадаставiць: фiзiчным асобам, якiя атрымалi з некалькiх крынiц даход звыш 6 169 920 рублёў; грамадзянам, якiя атрымалi прыбытак за межамi краiны; грамадзянам, якiя за апошнiя пяць гадоў больш чым адзiн раз прадавалi нерухомасць (кватэры, дачы), або за мiнулы год прадалi больш чым адзiн транспартны сродак (аўтамабiль). Апроч таго, дэкларацыя абавязкова для запаўнення i для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. У выпадках затрымкi падачы дакументаў або выплат падаткаплацельшчыкаў чакаюць штрафы — ад 5 да 30 базавых велiчынь, у залежнасцi ад вiду парушэння.

Лепш занесцi ўжо зараз

Падатковая iнспекцыя можа напалохаць чэргамi толькi на першы погляд. На самай справе, як сведчыць начальнiк iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па гораду Мiнску Вiктар ДАШКЕВIЧ, калi грамадзяне прыносяць дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе ў апошнi момант, раённыя iнспекцыi проста не здольныя за мiнiмальны час абслугоўваць усiх наведвальнiкаў. Адсюль i ўсе праблемы.

— З году ў год асноўная частка падаткаплацельшчыкаў прыходзiць са сваiмi дэкларацыямi амаль за два-тры днi да заканчэння тэрмiну. Таму я раю — запаўняць дэкларацыi ўжо зараз, — прапануе Вiктар Дашкевiч — З 10 лютага працоўны дзень падатковых iнспекцый будзе падоўжаным — да 20 гадзiн вечара, а ў выхадныя — з 9-00 да 15-00.

Дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе павiнны прадставiць сёлета больш за 70 000 мiнчан. Вядома ж, не абыходзiцца без падманаў i ўтойвання даходаў. У мiнулым годзе ў Мiнску было выяўлена 320 фактаў такiх парушэнняў. Таму падатковыя iнспекцыi сумесна з праваахоўнымi органамi праводзяць праверкi арганiзацый i юрыдычных асоб. Вiктар Дашкевiч зазначае, што у некаторых з падаткаплацельшчыкаў вялiкая колькасць праверак выклiкае незадаволенасць. Падатковыя органы разумеюць гэтую праблему. Балючае для некаторых пытанне будзе разгледжана ў Мiнiстэрстве па падатках i зборах у самы блiжэйшы час. Аднак без праверак не абысцiся, i гэта таксама трэба ўлiчваць:

— З 100 фiрмаў i юрыдычных асоб, якiя выклiкаюць падазронасць у парушэннях заканадаўства ўжо нават на пачатку юрыдычнай рэгiстрацыi, застаюцца працаваць толькi трыццаць. Астатнiя ж i на самай справе ажыццяўляюць махiнацыi. Раней iснавалi так званыя фiрмы-аднадзёнкi. Яны знiкалi, як толькi на банкаўскiм рахунку з’яўлялiся грошы. Зараз ёсць спробы ствараць «шэрыя» фiрмы.

Такiя арганiзацыi могуць праiснаваць некалькi гадоў, без анiякай уласнай дзейнасцi, але з сумамi грошай у банках. I ў пэўны момант усё роўна знiкнуць. Таму мы і iмкнёмся спынiць дзейнасць такiх арганiзацый. I добра разумеем, што можам часам надакучыць сумленным падаткаплацельшчыкам.

Шматлiкiя праверкi, мiж тым, прыносяць вынiк. У нашай краiне няма сур’ёзных праблем утойвання падаткаў, як, напрыклад, у суседнiх дзяржавах.

Падаткаплацельшчыка трэба... выхоўваць

Спагнанне падаткаў з арганiзацый i прадпрыемстваў сталiцы прыносiць значныя прыбыткi i рэспублiцы, i гораду. За мiнулы год сталiца дала кансалiдаванаму бюджэту краiны падаткаў на суму больш як 6,5 трыльёна рублёў.

У апошнiя гады спагнанне падаткаў стала не толькi справай абавязковай. У кiраўнiкоў прадпрыемстваў, якiя жадаюць працаваць паспяхова i без праблем, сфармiравалася пэўная культура падаткаабкладання. Паводле слоў Вiктара Дашкевiча, прыблiзна 95,6 працэнта плацельшчыкаў заплацiлi падаткi добраахвотна, без прымусу з боку iнспекцый:

— Мы хацелi б, каб добраахвотнiкаў было пераважная большасць — сто працэнтаў. Таму зараз праводзяцца семiнары, сустрэчы з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, кiраўнiкамi. Работнiкi iнспекцый тлумачаць аб асаблiвасцях дзейнасцi падатковай сiстэмы, iмкнуцца выхоўваць «падатковую культуру». Больш скажу: у некаторых краiнах падаткавую дысцыплiну вывучаюць нават у школах. I ў будучым гэта прынясе вынiкi.

У Мiнску працуюць каля 200 прадпрыемстваў i арганiзацый, ад якiх у многiм залежыць колькасць i сума па- датковых выплат. Найбольш буйнымi падаткаплацельшчыкамi з’яўляюцца «Белтрансгаз», «Мiнскэнерга», МТЗ, МАЗ, «Атлант». Ад iх дзейнасцi залежыць не толькi сталiчны, але i рэспублiканскi бюджэт.

Дарэчы, узровень запазычанасцi па выплаце падаткаў у Мiнску адзiн з самых нiзкiх у краiне, ён складае менш за 0,4 працэнта.

Новы ПДВ — больш прыбытку

Тое, што падаткi са сталiчных арганiзацый i прадпрыемстваў паступаюць у час, i складаюць значную для горада i краiны суму, сведчыць аб добрым эканамiчным развiццi Мiнска. Аднак прычыны ўдалага спагнання падаткаў не толькi ў гэтым. Падатак на дабаўленую вартасць (самы значны i важкi), як вядома, спаганяецца зараз па прынцыпу краiны прызначэння. Як сведчыць Вiктар Дашкевiч, менавiта дзякуючы «расiйскаму» ПДВ, вага якога складае каля 90 працэнтаў, грашовыя паступленнi па гэтай крынiцы павялiчылiся на 35 працэнтаў, i склалi больш за 2 трыльёны рублёў.

Разам з тым, калi раней пераважная сума падаткаў плацiлася дзяржаўнымi прадпрыемствамi, то зараз прыватныя падаткаплацельшчыкi амаль дагналi дзяржаўных уласнiкаў.

Увогуле, у 2005 годзе ў сталiцы было зарэгiстравана больш за 180 тысяч падаткаплацельшчыкаў — фiзiчных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, прадпрыемстваў i арганiзацый. Як зазначаюць у Мiнiстэрстве па падатках i зборах, самыя вялiкiя паступленнi ў 2006 годзе плануецца атрымаць з прадпрыемстваў, дзейнасць якiх звязана з прадастаўленнем паслуг сувязi, пераапрацоўкай i пастаўкай нафты i газу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 1 сакавiка фiзiчныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi павiнны прадставiць у падатковыя органы па месцы жыхарства дэкларацыю аб сукупным дахо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика