21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вотруб’ем з кефiрам па... дысбактэрыёзу

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дысбактэрыёз — праблема сур’ёзная, i абыякавае стаўленне да яе недапушчальнае. Падвяргаюцца гэтаму надзвычай распаўсюджанаму захворванню абсалютна ўсе — ад немаўлят да тых, хто старанна сочыць за сваiм здароўем.

Цi з’явiцца дысбактэрыёз у немаўляцi, залежыць ад першых дзён яго жыцця. Дзiця з’яўляецца на свет са страўнiкава-кiшачным трактам, якi будзе фармiравацца на працягу некалькiх тыдняў. Неабходная кiшэчная мiкрафлора ствараецца з нараджэння да 7—9-га дня. На жаль, зараз ад дысбактэрыёзу пакутуюць не толькi неданошаныя, аслабленыя дзецi, але i практычна здаровыя. Нават сярод апошнiх, якiя атрымлiваюць мацярынскае малако, да 8-га дня жыцця аптымальны ўзровень бiфiдабактэрый адзначаецца, паводле расiйскiх даных, толькi ў 63,3 працэнта.

Прычыны, якiя выклiкаюць дысбактэрыёз у нованароджаных, могуць быць розныя: забруджанае паветра i вада, аслаблены iмунiтэт i няправiльнае харчаванне мацi падчас цяжарнасцi, лячэнне дзiцяцi i мацi антыбiётыкамi, позняе прыкладанне да грудзей, штучнае выкормлiванне з першых гадзiн жыцця, няправiльнае ўвядзенне прыкорму i г.д. Вельмi важна, каб першую порцыю мiкраарганiзмаў немаўля атрымала з любой, нават вельмi малой колькасцю малозiва, якое захоўвае ўсе свае каштоўныя вартасцi не даўжэй за двое сутак. Мацярынскае малако, якое дзiця атрымлiвае далей, таксама ў вышэйшай ступенi важнае, паколькi ўтрымлiвае алiгацукрыды — рэчывы, якiя спрыяюць хуткаму росту карыснай мiкрафлоры кiшэчнiка.

Што ж датычыцца дарослых, то многiя проста заплюшчваюць вочы на збоi ў рабоце кiшэчнiка. Праходзяць месяцы i нават гады, а мы ўпарта не жадаем прыслухоўвацца да трывожных сiгналаў арганiзма.

Увогуле бактэрыi забяспечваюць нас цеплынёй. Кiшэчнiк — свайго роду батарэя: мiкраарганiзмы, якiя жывуць у iм, «запускаюць» хiмiчныя рэакцыi, у працэсе якiх энергiя выслабаняецца ў выглядзе цеплынi. Бактэрыi трымаюць iмунную сiстэму чалавека ў стане поўнай баявой гатоўнасцi — на выпадак нападзення розных хваробатворных мiкробаў i вiрусаў. Нарэшце, мiкрафлора бярэ ўдзел у працэсе стрававання i засваення вiтамiнаў, хiмiчных элементаў, арганiчных кiслот i iншых бiялагiчна актыўных рэчываў.

Дрэнная экалогiя, стрэсы, бескантрольнае ўжыванне антыбiётыкаў, прадукты з кансервантамi, хранiчнае недаяданне i г.д. парушаюць баланс мiкраарганiзмаў. Родная мiкрафлора, якая складаецца з карысных бiфiда- i лактабактэрый, адмiрае, саступаючы месца гнiласным i патагенным «ворагам», якiя пачынаюць вылучаць «баявыя атрутныя рэчывы». У кроў трапляюць нейратаксiны, канцэрагены i пячонкавыя таксiны, што вядзе да актыўнага размнажэння патагеннай флоры, недастатковай засваяльнасцi мноства вiтамiнаў i мiнеральных рэчываў. Парушаецца метабалiзм. Далей развiваецца авiтамiноз, якi выклiкае розныя праблемы са скурай. Чалавек, якi пакутуе ад дысбактэрыёзу, стамляецца, не паспяваючы пачаць працаваць, пастаянна адчувае вяласць. У вынiку знiжаецца iмунiтэт, з’яўляецца алергiя на звыклыя прадукты цi пахi, часам з’яўляецца экзэма. Больш цяжкiя формы нярэдка прыво-дзяць да развiцця бранхiяльнай астмы, цырозу печанi i iншых небяспечных хвароб унутраных органаў.

Метады аднаўлення мiкрафлоры добра вядомы. Самы распаўсюджаны — ужыванне прэпаратаў з жывых клетак мiкрафлоры кiшэчнiка, а менавiта бiфiдумбактэрый, лактабактэрый, бiфiдум-фортэ i г.д. Аднак да сценак тоўстага кiшэчнiка даходзiць толькi малая колькасць бактэрый — у асноўным яны гiнуць «у дарозе», значыць, лячэнне можа працягвацца гадамi. Трапiўшыя ў месца прызначэння мiкраарганiзмы не з’яўляюцца роднымi. Таму як толькi спыняецца прыём прэпарата, заканчваецца i яго дзеянне. На Захадзе практыкуецца спосаб засялення кiшэчнiка ўласнай флорай, аднак працэдура гэта вельмi дарагая i не вельмi распаўсюджаная.

Iншы падыход да прафiлактыкi i лячэння дысбактэрыёза заключаецца ў тым, каб спрыяць развiццю ўласнай мiкрафлоры. Дасягаецца гэта шляхам «кармлення» карыснай мiкрафлоры прэбiётыкамi, якiя ў нязменным выглядзе дасягаюць тоўстай кiшкi, дзе стымулююць рост «родных» мiкраарганiзмаў. Да такiх прэпаратаў адносiцца «Лактусан», створаны на падставе iзамера малочнага цукру i «Бiфiформ», якi спалучае бiфiдабактэрыi i энтэракокi.

Яшчэ адзiн шлях пазбаўлення ад дысбактэрыёзу — карэкцiроўка харчавання. Штодзённы рацыён павiнен быць разнастайным i ўключаць бялкi, тлушчы i вугляводы. Калi нехта не ўжывае, напрыклад, мяса, пазбаўляючы сябе шэрагу карысных рэчываў, то частка флоры, якая адказвае за ператраўлiванне бялку, пачынае паступова адмiраць. Таму надалей усё жыццё давядзецца быць асцярожным: рэшткi мiкрафлоры змогуць адолець невялiкую колькасць мяса. Лiшак жа дрэнна апрацаванага бялку можа прывесцi да атручэння.

Штодня варта ўжываць нятлусты ёгурт з жывымi бактэрыямi, кефiр, бiфiдок, ацыдафiлiн цi кумыс. Гэтыя кiсламалочныя прадукты адаптаваныя для засваення i з’яўляюцца для кiшэчнiка дыетычным харчаваннем, бо ўтрымлiваюць гатовыя метабалiты мiкрафлоры.

Нельга абысцiся i без асноўнай «ежы» мiкрафлоры тоўстага кiшэчнiка — полiцукрыдаў. Полiцукроiдныя кампаненты ўтрымлiваюцца ў ежы, якая лiчылася раней баластнай i iшла на сметнiк. Менавiта лупiнне печанай бульбы, лупiны яблыка, неасветлены цукар, мука грубага памолу, непалiраваны рыс — скарбнiца карысных мiнеральных рэчываў i iдэальны «будаўнiчы матэрыял» для мiкрафлоры. Карысны таксама хлеб з вотруб’ем i злакамi, хлябцы з цэльнага зерня. Трапляючы ў кiшэчнiк, яны правакуюць стварэнне энергетычных малекул, якiя актыўна «ўбудоўваюцца» ў абмен рэчываў. Ажывiць ежу можна з дапамогай даступнага вотруб’я, якое дадаюць у фарш для катлет, у амлет, салату, суп або запiваюць сокам, кефiрам. Страваванню спрыяе i мумiё — шматкампанентная сумесь амiнакiслот i мiкраарганiзмаў. Спецыi дапамагаюць засваенню бялковай ежы, а глютамат натрыя дае энергiю эпiтэлiю тоўстай кiшкi. Прадукты браджэння — квас, сок квашанай капусты значна аблягчаюць працэс засваення ежы. Стымулюючае ўздзеянне на страўнiк i тонкi кiшэчнiк аказваюць настоi лекавых траў, такiх, як аер, фенхель, анiс, мацярдушка, крапiва, бярозавы лiст, рабiна, чарнiцы.

Штодня неабходна ўжываць дастатковую колькасць вадкасцi — 1,5—2 лiтры ў дзень. Вiльгаць забяспечвае браджэнне ў кiшэчнiку, мякка выдаляе пэўныя праблемы.

Для правiльнага стрававання i прафiлактыкi дысбактэрыёзу штодня неабходна ўжываць: бялкоў — 50—70 грамаў, вугляводаў — 150—200, клятчаткi — 50—100, тлушчаў — 50—60 грамаў.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дысбактэрыёз — праблема сур’ёзная, i абыякавае стаўленне да яе недапушчальнае. Падвяргаюцца гэтаму надзвычай распаўсюджанаму захворванню абсалютна ўсе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика