5 тысяч лiтраў кантрабанды
У Мiёрах супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю i АДАI РАУС спынiлi «Пежо» i «Фiат». У ходзе праверкi праваахоўнiкi знайшлi i канфiскавалi 5 тысяч лiтраў спiртаўтрымлiваючай вадкасцi на агульную суму 15 мiльёнаў рублёў: груз не меў адпаведных дакументаў.
Iгар ГРЫШЫН. ДАДУМАЛIСЯ... Размова iдзе пра жыхароў аднаго шматпавярховага дома ў Гомелi. Яны захоўвалi ў падвале будынка... ртуць. Ажно каля адзiнаццацi кiлаграмаў было гэтага небяспечнага металу ў чатырох гумавых колбах. Для якiх мэтаў — так толкам нiхто i не мог адказаць. Маўляў, на ўсякi выпадак, без нейкага злога намеру. Таму добраахвотна i заявiлi аб гэтым ва ўпраўленне Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па Гомельскай вобласцi. Аказалася, што прыблiзна 150 грамаў ртуцi ў вынiку пашкоджання адной колбы разлiлося ў падвале, i работнiкам адпаведнай службы давялося яе сабiраць i праводзiць неабходныя работы. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiёрах супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю i АДАI РАУС спынiлi «Пежо» i «Фiат» |
|