Сонечная кветкаРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 Радзiма сланечнiку — Паўночная Амерыка. Хутчэй за ўсё ўпершыню сланечнiк быў адамашнены плямёнамi паўночнаамерыканскiх iндзейцаў. Маюцца археалагiчныя звесткi вырошчвання сланечнiку на тэрыторыi сённяшнiх штатаў Арызона i Нью-Мексiка прыкладна ў 3000 годзе да н.э.Iндзейцы выкарыстоўвалi насенне сланечнiку ў размолатым выглядзе, практычна як мы зараз выкарыстоўваем муку, расцiснутае насенне сланечнiку было вытанчанай стравай. Маюцца таксама звесткi вытворчасцi iндзейцамi алею са сланечнiку. Алей выкарыстоўваўся ў хлебапячэннi i, магчыма, як касметычны сродак для намазвання скуры i валасоў. Са сланечнiку iндзейцы таксама здабывалi пурпурную фарбу. У Еўропу сланечнiк завезлi iспанскiя заваёўнiкi Амерыкi прыкладна ў 1500 годзе. У Расii гэта раслiна з’явiлася ў XVIII стагоддзi дзякуючы Пятру I, якi прывёз насенне з Галандыi. Спачатку жоўтыя кветкi ў садах разводзiлi дзеля прыгажосцi. Аднак зярняты прыйшлiся ўсiм даспадобы i сталi любiмым народным ласункам. У пачатку ХIХ стагоддзя сланечнiк з садоў памешчыкаў Варонежскай i Саратаўскай губерняў выйшаў на агароды прыгонных сялян. Селянiну Варонежскай губернi Бiручынскага павета Бакарову смак семак нагадаў смак кедравых арэхаў, з якiх у тыя часы рабiлi алей. Бакарову ўдалося выцiснуць алей з семак. Так упершыню на рынку з’явiўся прадукт, якi назвалi сланечнiкавым алеем. Усе ўпэўненыя ў тым, што шапкi сланечнiку паварочваюцца за сонцам. Iдзеш ранiцай, жоўтыя капялюшыкi глядзяць у адзiн бок, вяртаешся — у другi. Калi пасадзiць на адкрытай мясцовасцi некалькi сланечнiкаў i паназiраць, можна заўважыць, што гэтая раслiна сапраўды паварочваецца за сонцам. Аднак перад самым расцвiтаннем павароты за сонцам становяцца ўсё меншымi, i, у рэшце рэшт, сланечнiк павольна схiляе сваю шапку, якая расцвiтае, на ўсход, ды так i застаецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзiма сланечнiку — Паўночная Амерыка. Хутчэй за ўсё ўпершыню сланечнiк быў адамашнены плямёнамi паўночнаамерыканскiх iндзейцаў |
|