СПОРТ-ТАЙМ
«ТОМ» НЕ СУПРАЦЬ ХАМУТОЎСКАГА
Футбольнаму клубу «Масква» не ўдалося сабраць трох беларускiх варатароў — Юрыя Жаўнова, Антона Амельчанку i Васiля Хамутоўскага: апошнi вырашыў падпiсаць кантракт з клубам «Том», а кiраўнiцтва клуба зусiм не супраць выкупiць галкiпера ў бухарэсцкага «Сцяўа». «БРЭСТ» ЗДЗIВIЎ Лiдар 14-га адкрытага чэмпiянату краiны па хакею з шайбай кiеўскi «Сокал» (86 ачкоў) нечакана ўступiў «Брэсту» (59), што знаходзiцца на восьмай пазiцыi ў турнiрнай таблiцы, — 2:3. Дзеючы чэмпiён, сталiчнае «Юнацтва», дагнала ўкраiнцаў пасля перамогi над вiцэ-чэмпiёнам Кантынентальнага кубка, «Рыгай-2000» — 4:2 (на фота). Вынiкi матчаў: «Хiмiк-СКА» — «Керамiн» — 0:4, «Вiцебск» — «Дынама» — 1:6, «Гомель» — «Нёман» — 3:3, «Хiмвалакно» — «Металургс» — 2:1. КАРЫСНЫ ВОПЫТ Беларус Максiм Мiрны выбыў з першага ў гэтым годзе турнiру «Вялiкага шлему» — адкрытага чэмпiянату Аўстралii. У адзiночным разрадзе тэнiсiста спынiў лiдар сусветнага рэйтынгу Ражэ Федэрэр, у парным — чэх Марцiн Дам i iндыец Леандэр Паес. Аднак гэты вопыт безумоўна быў карысны Мiрнаму, якому зусiм хутка прыйдзецца сустрэцца на мiнскiм корце з iспанцамi на розыгрышы Кубка Дэвiса.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольнаму клубу «Масква» не ўдалося сабраць трох беларускiх варатароў — Юрыя Жаўнова, Антона Амельчанку i Васiля Хамутоўскага |
|