21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдыт даверу для законапаслухмяных, велiзарныя штрафныя санкцыi — для парушальнiкаў прыродаахоўнаг

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксклюзiў

З пачатку года арандатары вадаёмаў i рыбаловы-аматары падпарадкоўваюцца новым правiлам «гульнi»

(Працяг. Пачатак у нумары ад 25 студзеня.)

У мiнулы раз мы распачалi гутарку аб тых змяненнях у Правiлах вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, якiя з пачатку года закранаюць усе зацiкаўленыя бакi. Дапаможа разабрацца ў шматлiкiх нюансах у гэтай сферы, уведзеных у адпаведнасцi з падпiсаным 8 снежня 2005 года кiраўнiком дзяржавы Указам № 581, начальнiк аддзела кантролю за рыбалоўствам Дзяржаўнай iнспецыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Тамара БОРСУК.

Парушальнiкi год застануцца без пуцёвак

— Тамара Анатольеўна, працягваючы нашу размову далей, скажыце, калi ласка, якiя яшчэ новаўвядзеннi будуць датычыцца такой сферы, як узаемаадносiны арандатараў вадаёмаў i рыбаловаў-аматараў?

— Арганiзатар вадаёма, згодна з новымi Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi, цяпер можа не абмяжоўваць аматарскую лоўлю рыбы 5 кiлаграмамi, як было дагэтуль. Ён можа дазволiць вылаў на чалавека, напрыклад 15 кiлаграмаў рыбы. Але ўсё гэта — у межах той квоты, якая выдзяляецца яму на аматарскую рыбную лоўлю. Калi, скажам, гэта квота на год у арандатара складае 1 тону, ён можа выпiсаць або 100 пуцёвак па 10 кiлаграмаў рыбы на кожную, або 200 пуцёвак — па 5 кiлаграмаў. Плату за арганiзацыю аматарскай рыбнай лоўлi, як i раней, устанаўлiвае сам арандатар вадаёма, абапiраючыся на заканадаўства аб цэнаўтварэннi.

Правiламi прадугледжана, якiя катэгорыi насельнiцтва будуць мець iльготы (скiдкi або бясплатнае выдзяленне) пры рэалiзацыi арандатарам рыбалоўных угоддзяў пуцёвак на платную аматарскую лоўлю. Гэта iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, асобы, прыраўнаваныя да iх, непаўналетнiя грамадзяне ва ўзросце да 16 гадоў i грамадзяне iншых катэгорый, пералiк якiх узгадняецца з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi. Напрыклад, у гэты пералiк могуць трапiць жыхары навакольных населеных пунктаў.

На вадаёмах, якiя могуць пастаянна зарыбляцца шчупаком, арандатарам дадзена права на арганiзацыю платнай аматарскай лоўлi з маторных плаўсродкаў на «дарожку». Праўда, у рыбаводна-бiялагiчным абгрунтаваннi, якое праходзiць экспертызу, павiнна быць запiсана: з якой перыядычнасцю павiнен зарыбляцца вадаём, якой будзе квота на вылаў.

Раскажу пра яшчэ адно новаўвядзенне. На платную аматарскую рыбную лоўлю ўстаноўлена адзiная форма пуцёўкi. Пуцёўка прадугледжвае яе абавязковае вяртанне са справаздачай аб вылаўленай рыбе. Арандатар вадаёма павiнен забяспечыць збор гэтых пуцёвак: або самому аб’ехаць усiх рыбаловаў-аматараў на вадаёме, або выдаць iм пуцёўкi з абавязковай умовай вяртання. Улiк вылаўленай рыбы дазволiць кантраляваць у цэлым сiтуацыю на вадаёме, напрыклад карэкцiраваць колькасць пуцёвак з улiкам квоты. Гэтыя даныя па ўлiку аб’ёмаў вылаву пры прамысловай лоўлi i арганiзацыi платнай аматарскай лоўлi арандатар павiнен штомесяц да 10-га чысла прадастаўляць у кантралюючыя яго работу органы. Новымi Правiламi арандатарам дадзена права на складанне пратаколаў аб адмiнiстрацыйным парушэннi, калi фiзiчная асоба або не вярнула пуцёўку на платную аматарскую лоўлю, або няправiльна запоўнiла яе. У выпадку такога парушэння арандатар мае права новыя пуцёўкi на працягу года грамадзянiну не выдаваць.

— Цi не занадта суровае пакаранне? I, дарэчы, што, зараз Правiлы прадпiсваюць браць з сабой на рыбалку пашпарт? Iначай... як арандатар зможа выявiць парушальнiка i адмовiць яму ў выдачы пуцёўкi?

— Па такiх правiлах жывуць ва ўсiх iншых краiнах ужо даўно. Новыя Правiлы не прадпiсваюць браць з сабой пашпарт — у iх нiчога такога няма. Аднак арандатар вадаёма ў рэжыме рыбалоўства можа прапiсаць такую норму, як прад’яўленне грамадзянiнам пры атрыманнi пуцёўкi на платную аматарскую лоўлю таго ж пашпарта. У гэтым выпадку iнфармацыя аб парадку рэалiзацыi пуцёвак павiнна быць агульнадаступнай, каб з ёй маглi азнаёмiцца ўсе зацiкаўленыя.

А карася «цягай» з сажалкi любых памераў

Як мы ўжо гаварылi вышэй, на вадаёмах фонду запасу i там, дзе арганiзавана толькi прамысловая лоўля рыбы, аматарскае рыбалоўства ажыццяўляецца бясплатна. На такiх вадаёмах дазволена лоўля рыбы ўсiх вiдаў, за выключэннем вугра.

— А куды падзелiся вiды рыб, якiя ўнесены ў Чырвоную кнiгу? Няўжо iх выключылi з Правiлаў?

— Тут ёсць адзiн цiкавы момант... Калi мы ловiм рыбу, мы не ведаем, што канкрэтна трапiць на наш кручок да таго, пакуль не выцягнем з вады ўлоў, праўда? Законапаслухмяны рыбалоў не збiраецца ж лавiць выключна i наўмысна тыя вiды рыб, якiя ўнесены ў Чырвоную кнiгу, так? Пэўная з iх можа трапiць на кручок выпадкова. Таму цяпер сам факт вылаву чырванакнiжнага аб’екта не будзе з’яўляцца парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства. Праўда, пры ўмове, што рыбалоў выпусцiць гэту рыбу назад у вадаём у непашкоджаным выглядзе, г.зн., жывой.

Сяргей РАСОЛЬКА.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года арандатары вадаёмаў i рыбаловы-аматары падпарадкоўваюцца новым правiлам «гульнi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика