Чацвёра грамадзян Беларусi маюць узрост больш за... 115 гадоў
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у пачатку гэтага года ў Беларусi налiчвалася 767 чалавек, якiя маюць узрост 100 i болей гадоў. Пры гэтым цiкава, што пераважная большасць доўгажыхароў нашай краiны (676 чалавек) — жанчынамi. I толькi 91 — прадстаўнiкамi «моцнай» паловы чалавецтва.
Не менш адметна, што найбольшая колькасць доўгажыхароў налiчвалася ў Гродзенскай i Мiнскай абласцях (188 i 156 чалавек адпаведна), а найменшая — у сталiцы (49). Адначасова ўзрост 100 i болей гадоў мелi 116 жыхароў Брэстчыны, 105 — Вiцебшчыны, 80 — Гомельшчыны i 71 — Магiлёўшчыны. Дарэчы, паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у пачатку 2006 года 21 грамадзянiн нашай краiны меў узрост ад 110 да 115 гадоў, а ўзрост яшчэ 4 чалавек перавышаў 115-гадовую адзнаку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у пачатку гэтага года ў Беларусi налiчвалася 767 чалавек, якiя маюць у |
|