Сярэднi памер працоўных пенсiй — $110
Iгар ГРЫШЫН
За 2001—2005 гады сярэднемесячная пенсiя ў Беларусi павялiчылася ў 8 разоў, а яе рэальны змест — удвая, падлiчылi ў Мiнiстэрстве эканомiкi краiны.
Паводле iнфармацыi мiнiстэрства, летась зроблена два пераразлiкi працоўных пенсiй у сувязi з ростам сярэдняй зарплаты i чатыры разы павышалiся мiнiмальныя працоўныя i сацыяльныя пенсii. А каб умацаваць сацыяльную абарону беларусаў, якiя атрымлiваюць сацыяльную пенсiю, з 1 лiстапада мiнулага года да iх пенсiй устаноўлена штомесячная даплата. Як адзначаюць у Мiнэканомiкi, тэмпы росту пенсiй супастаўныя з тэмпамi росту зарплаты. Летась сярэднi памер пенсiй па ўзросту павялiчыўся ў параўнаннi з 2004 годам на 32,8 працэнта i склаў 201,7 тыс. рублёў, у тым лiку ў снежнi — 221,4 тыс. рублёў (у эквiваленце 103 долары ЗША). У гэтым месяцы ў адпаведнасцi з указам прэзiдэнта працоўныя пенсii павышаны ў сярэднiм на 8,5 працэнта, iх сярэднi памер склаў у эквiваленце 110 долараў ЗША. Як падкрэслiваюць у Мiнiстэрстве эканомiкi, гэта адзiн з самых высокiх узроўняў пенсiйнага забеспячэння па краiнах СНД.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 2001—2005 гады сярэднемесячная пенсiя ў Беларусi павялiчылася ў 8 разоў, а яе рэальны змест — удвая, падлiчылi ў Мiнiстэрстве эканомiкi краiны
|
|