Сяргей ЗАБАЛОЦЕЦ: «Расстаноўка палiтычных сiл — гэта не расстаноўка мэблi ў кватэры»На пытаннi карэспандэн-та«Звязды» адказвае намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргей Забалоцец. — Дэпутаты, калi вызначалiся з тэрмiнамi чарговых выбараў прэзiдэнта Беларусi, думалi аб тым, каб гэта быў найбольш прымальны час для выбаршчыкаў. Так як папярэднiя выбары адбылiся ў вераснi 2001 года, то чарговыя, у адпаведнасцi з Канстытуцыяй, павiнны адбыцца не пазней чым за тры месяцы да заканчэння тэрмiну паўнамоцтваў дзеючага прэзiдэнта. Летняя пара, зразумела, спрыяльная для правядзення такой важнай падзеi, тым больш што можна было б, напрыклад, 3 лiпеня сумясцiць выбары прэзiдэнта з Днём незалежнасцi i Днём вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Гэта надало б агульнанароднаму святу асаблiвую значнасць. Такiя меркаваннi выказвалiся. Аднак у гэты час многiя будуць знаходзiцца ў адпачынку, што можа ўскладнiць яўку на выбарчыя ўчасткi. Летам канiкулярны час у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, дзе таксама нямала выбаршчыкаў. Што датычыцца сельскай мясцовасцi, то там будуць у самым разгары палявыя работы. Абмеркаваўшы ўсе гэтыя абставiны, дэпутаты прыйшлi да высновы, што выбары патрэбна прызначыць на раннюю вясну. Гэта найбольш аптымальны час для таго, каб усе выбаршчыкi, якiя хочуць выказаць сваё жаданне, волю, прыйшлi на выбарчыя ўчасткi i прагаласавалi. Рашэнне аб прызначэннi выбараў прэзiдэнта Беларусi на 19 сакавiка было прынята дэпутатамi адзiнагалосна. Калi меркаваць па пачатку выбарчай кампанii, аб’яўленая дата выбараў не стала стрымлiваючым фактарам для палiтычных суб’ектаў. Кандыдаты ва ўдзельнiкi прэзiдэнцкага марафону былi, як вы ведаеце, ужо заяўлены, так што правядзенне выбараў у сакавiку на iх палiтычную актыўнасць не паўплывала. Як i гатоўнасць да выбараў Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў. — I ўсё ж такi, калi б выбары праходзiлi летам, змянiлася б цi не расстаноўка палiтычных сiл Беларусi за час, што да iх заставаўся б? — Расстаноўка палiтычных сiл — гэта не расстаноўка мэблi ў кватэры. Палiтык, якi прэтэндуе на вышэйшую пасаду ў дзяржаве, лiдарам нацыi адразу не становiцца. Палiтычныя колы, якiя лiчаць сябе палiтычнымi сiламi, павiнны сапраўды мець сiлу — давер значнай часткi грамадства, а не проста жаданне прыйсцi да ўлады. Таму калi ў iх няма шырокай народнай падтрымкi, то ўсе iх заявы, нават самыя радыкальныя, не больш чым пратакол аб намерах. Палiтычныя амбiцыi патрэбна падмацоўваць не грозным барабанным боем крытыканства ўсяго i ўся, не салодкай прыманкай абяцанкаў-цацанкаў, а запатрабаванымi праграмамi, iдэямi i, галоўнае, рэальнымi справамi па паляпшэнню паўсядзённага жыцця людзей, да якiх апялююць тыя цi iншыя палiтыкi. У якiх, скажыце, палiтычных колах ёсць такiя праграмы, iдэi i рэальныя справы, што прынеслi карысць шырокiм слаям насельнiцтва, каб быць сапраўднай палiтычнай сiлай? Пытанне рытарычнае. Бо на роўных канкурыраваць з кiраўнiком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у iх няма каму. Нават у выпадку прызначэння прэзiдэнцкiх выбараў на лiпень iснуючы палiтычны расклад не змянiўся б. Наш народ даўно разабраўся, хто ёсць хто, што ён прадстаўляе на палiтычным полi i якiх мэтаў дабiваецца. Разлiчваць на «раскрутку» сваiх палiтычных iнтарэсаў за тры «дадатковых» месяцы проста наiўна. Як гавораць у народзе, «не наеўся, дык не налiжашся». — Ход перадвыбарнай кампанii, на думку, напрыклад, Цэнтрвыбаркама, цяпер больш чым спакойны. Як вы лiчыце, аб чым гэта сведчыць? — Гэта сведчыць аб добрай арганiзацыi выбарчай кампанii Цэнтральнай выбарчай камiсiяй i аб тым, што агiтацыя за кандыдатаў у прэзiдэнты, якiя будуць рэгiстравацца ЦВК, яшчэ наперадзе. — У еўрапейскiх структурах напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi будзе абмяркоўвацца «беларускае пытанне». Для ўдзелу ў абмеркаваннi запрошаны прадстаўнiкi беларускага парламента i апазiцыi. Чаму актывiзацыя «беларускага пытання» прыйшлася на гэты час? — Новая хваля надуманага так званага «беларускага пытання» мае, зразумела, палiтычную падаплёку. I толькi. У еўрапейскiх структурах пакуль правiць баль уплыў ангажыраваных чыноўнiкаў, якiя зацiкаўлены ў змяненнi палiтычнай канфiгурацыi ў нашай краiне на карысць глабальным «нацыянальным iнтарэсам» ЗША. Палiтыкi Захаду, якiя прытрымлiваюцца цвярозых поглядаў, гэта цудоўна разумеюць, але вымушаны з кан’юнктурных меркаванняў маўчаць або падыгрываць старым напевам, каб не выклiкаць раздражненне заакіянскiх партнёраў. Наша беларуская апазiцыя, з падачы якой у шмат чым i склалася такая сiтуацыя, усяляк iмкнецца распалiць атмасферу вакол «беларускага пытання», каб стрыгчы купоны ў выглядзе фiнансавай, палiтычнай i iнфармацыйнай падтрымкi. Зразумела, што, з пункту гледжання нашых апанентаў, кампанiя па выбарах прэзiдэнта, якая цяпер разгарнулася, — гэта самы прымальны час: куй жалеза, пакуль гарачае. Такая палiтычная логiка вызначае i адпаведныя дзеяннi. Аднак казка аб белым бычку некалi надакучыць i донарам беларускай апазiцыi. Бо i яны ведаюць, што з граззю гуляць — рукi пэцкаць. — Колькi кандыдатаў, на ваш погляд, зможа рэальна паўплываць на размеркаванне працэнтаў падчас галасавання па кандыдатуры будучага прэзiдэнта? — Кандыдатаў у прэзiдэнты будзе зарэгiстравана столькi, колькi прэтэндэнтаў зможа сабраць сто тысяч подпiсаў у сваю падтрымку i да якiх у Цэнтрвыбаркама не будзе прэтэнзiй на прадмет дакладнасцi афармлення падпiсных лiстоў або за iншыя парушэннi выбарчага заканадаўства. Не сумняваюся, што выбары пройдуць дэмакратычна, празрыста, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнароднымi стандартамi. На iх будуць запрошаны i назiральнiкi ад мiжнародных арганiзацый. Назiральнiкi ад СНД пачалi ўжо сваю працу. — Калi прэзiдэнтам Беларусi зноў стане А. Лукашэнка, якой, на ваш погляд, будзе рэакцыя мiжнародных структур на вынiкi галасавання? — Да пытання аб сiтуацыi ў Беларусi мiжнародныя структуры, у тым лiку i парламенцкiя, ставяцца па-рознаму, у залежнасцi ад сваiх поглядаў на сучасную сiстэму мiжнародных адносiнаў i ад сваёй здольнасцi не дазваляць выкарыстоўваць сябе ў якасцi iнструмента цiску на краiны, якiя няўгодныя амерыканскаму кiраўнiцтву. Хочацца спадзявацца, што ацэнка вынiкаў прэзiдэнцкiх выбараў у нашай краiне мiжнароднымi, асаблiва еўрапейскiмi структурамi будзе сумленнай, аб’ектыўнай i не ангажаванай. Такi непрадузяты падыход патрэбны не толькi дзеючай беларускай уладзе, але i Захаду. Мы жывём у зменлiвым i ўсё больш залежным свеце, дзе адсутнiчае як унiверсальны сродак барацьбы з сучаснымi выклiкамi бяспекi, так i адзiны стандарт руху краiн да сацыяльна-эканамiчнага прагрэсу i развiцця дэмакратыi. Таму прычосванне ўсiх дзяржаў пад адзін палiтычны i эканамiчны грэбень бесперспектыўна. Яно служыць перашкодай для развiцця шматбаковага супрацоўнiцтва i ўзаемадзеяння, аб’яднання намаганняў сусветнага грамадства ў вырашэннi глабальных праблем, а iх нямала. Непрадузятая ацэнка заходнiмi мiжнароднымi структурамi вынiкаў прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi дазволiць iм зразумець, што беларускае грамадства сёння ў сваёй большасцi не процiпастаўляе сябе ўладзе, а адчувае сябе ў адной лодцы з ёй, таму ўсе спробы навязаць нашаму народу «рэвалюцыю» не маюць анiякiх шанцаў на поспех. Пры асэнсаваннi гэтага прыйдзе разуменне, што неабходнасць змянення палiтычнай парадыгмы ў нашай краiне, якая прапагандуецца апазiцыяй, ёсць не што iншае, як плод памылковых высноў, што не заснаваны на iснуючых рэалiях. Краiна паказала здольнасць выкарыстоўваць унутраны патэнцыял i дынамiчна развiвацца. За апошнiя гады забяспечаны рэальны рост эканомiкi, людзi сацыяльна абаронены, адсутнiчаюць рэлiгiйныя i мiжнацыянальныя канфлiкты, — якiя яшчэ патрэбны доказы эфектыўнасцi iснуючай мадэлi дзяржаўнага кiравання i беларускага шляху развiцця? Мы не даём iншым краiнам указанняў, якую палiтыку праводзiць i як iм рухацца да прагрэсу. Лiчу, што калi Захад будзе будаваць сваю палiтыку ў адносiнах да Беларусi зыходзячы не з канфрантацыйнай стратэгii, а кiруючыся канструктыўным прагматызмам i здаровым сэнсам, то ён адмовiцца ад прымянення двайных стандартаў да нашай краiны i прадузятага стаўлення да афiцыйнага Мiнска. Выбар народа — вышэйшае праяўленне акта дэмакратыi, адпаведна, яго патрэбна прызнаваць, а не трактаваць дэмакратычнасць выбару выбарча. Калi такi падыход стане пераважным у рэальнай палiтыцы Захаду, адносiны памiж Беларуссю i Еўрасаюзам, незалежна ад нашых разыходжанняў у поглядах на некаторыя пытаннi, стануць пазiтыўнымi, партнёрскiмi па многiх накiрунках. Такiмi i павiнны быць адносiны суседзяў. Тады i актыўнае беларуска-расiйскае ўзаемадзеянне на Захадзе перастане ўспрымацца як перашкода i, тым больш, як пагроза. Беларусь стануць разглядаць як надзейны мост памiж рознымi iнтэграцыйнымi аб’яднаннямi на еўразiйскай прасторы. Наша дзяржава iмкнецца да канструктыўнага ўзаемадзеяння i ўзаемавыгаднага партнёрства з усiмi краiнамi свету. Беларускi лiдар А. Лукашэнка падкрэслiў гэту думку ў сваiм выступленнi восенню мiнулага года на 60-й сесii Генеральнай Асамблеi Арганiзацый Аб’яднаных Нацый. Гэта пазiцыя, я ўпэўнены, застанецца такой жа сумленнай, вызначальнай, паслядоўнай i пасля прэзiдэнцкiх выбараў. Сяргей КАРАЛЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi карэспандэн-та«Звязды» адказвае намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Сяргей Забалоцец
|
|