Перспектывы газавых кубаметраў
Сяргей КУРКАЧ
Энергетыка На сённяшнi дзень умовы ўзаемаадносiнаў i супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў энергетычнай сферы рэгламентуюць тры сумесныя нарматыўныя акты. Найбольш значным дакументам у гэтым накiрунку з’яўляецца пагадненне памiж нашымi краiнамi аб стварэннi аб’яднанай электраэнергетычнай сiстэмы. Аб гэтым на пасяджэннi «круглага стала» ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы журналiстам паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення знешнеэканамiчных сувязяў i рэфармавання электраэнергетыкi Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белэнерга» Эдуард Наркевiч.Паводле слоў спецыялiста, сёння даволi паспяхова функцыянуе аб’яднаная электраэнергетычная сiстэма Беларусi i Расii, якая ў поўнай меры забяспечвае камерцыйны i тэхналагiчны абмен электраэнергii. Зараз адбываецца актыўнае мiжгалiновае абмеркаванне на шляху ўзмацнення смаленскага сячэння, далейшага паляпшэння сувязяў памiж нашай краiнай i электрасiстэмай Польшчы, а таксама ў сферы iнвестыцыйных праектаў. Разам з тым, паводле iнфармацыi спецыялiстаў Мiнiстэрства замежных спраў, палiўна-энергетычны баланс Беларусi i Расii на перыяд да 2020 года пройдзе канчатковае ўзгадненне сёлета ў першым квартале. У адпаведнасцi з папярэдняй дамоўленасцю падпiсаны кантракт на пастаўку i транзiт газу ў 2006 годзе, згодна з якiм «Газпрам» паставiць у нашу краiну 21 мiльярд кубiчных метраў газу па кошту 46,68 долараў ЗША за тысячу «кубоў», з якiх 1,5 мiльярда кубiчных метраў — пры наяўнасцi тэхнiчнай магчымасцi па трубе. Тарыфы на транспарцiроўку газу, як i цана пастаўкi прыроднага газу сёлета адпавядаюць умовам 2005 года. Транспартны тарыф складае 0,75 долара ЗША за тысячу кубiчных метраў пры транспарцiроўцы газу па сетках ААТ «Белтрансгаз» i 0,46 долара ЗША — па газаправоду «Ямал—Еўропа». Разглядаючы перспектывы палiўна-энергетычнага супрацоўнiцтва, эксперты МЗС адзначаюць, што беларускi бок зацiкаўлены ў пастаўках расiйскай нафты да 2010 года ў аб’ёме 22 мiльёнаў тон палiва ў год з паступовым павелiчэннем у 2015 годзе да 23,7 мiльёна тон i да 25 мiльёнаў тон нафты ў 2020 годзе. Мяркуемае павелiчэнне паставак нафты звязана з развiццём другасных магутнасцяў па праграме рэканструкцыi Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода i павелiчэннем аб’ёмаў перапрацоўкi нафты на ААТ «Нафтан» да аб’ёмаў 12—13 мiльёнаў тон у год па кожнаму прадпрыемству. Таксама, згодна з разглядаемым палiўна-энергетычным балансам, наша краiна разлiчвае атрымлiваць з Расii штогод газу ў наступных аб’ёмах: да 2010 года — 22 мiльярды кубiчных метраў, да 2015 года — 23 мiльярды кубiчных метраў i да 25 мiльярдаў «кубоў» у 2020 годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень умовы ўзаемаадносiнаў i супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў энергетычнай сферы рэгламентуюць тры сумесныя нарматыўныя акты |
|