Беларусь i Масква рэалiзуюць шэраг iнвестыцыйных праектаў
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi i мэр Масквы Юрый Лужкоў 26 студзеня падпiсалi ў расiйскай сталiцы пратакол шостага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўнiцтва Беларусi i Масквы.
Кiраўнiк урада паведамiў, што ў гэтым годзе ва Усерасiйскiм выставачным цэнтры будзе адкрыты нацыянальны павiльён, асноўная задача якога — прасоўванне беларускай прадукцыi на расiйскi рынак. Паводле яго слоў, аналагiчныя ўмовы будуць створаны для маскоўскiх бiзнэсменаў у Мiнску. У гэтым годзе ў Мiнску пачнецца будаўнiцтва культурна-дзелавога цэнтра Масквы. Акрамя таго, плануецца стварыць беларуска-маскоўскую iнвестыцыйную кампанiю, якая будзе рэалiзоўваць праекты па будаўнiцтву даступнага жылля ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi i мэр Масквы Юрый Лужкоў 26 студзеня падпiсалi ў расiйскай сталiцы пратакол шостага пасяджэння Савета дзелаво |
|