Напярэдадні Алімпіяды
Курс на Турын
Учора ў Турын вылецела першая група Алiмпiйскай мiсii Беларусi. У яе складзе генеральны сакратар Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Георгiй Катулiн, шэф мiсii Аляксандр Шэвель i намеснiк шэфа мiсii Генадзь Iванюк. Задача нумар адзiн, што стаiць перад прадстаўнiкамi беларускай мiсii, — падача заяўкi на ўдзел нацыянальнай каманды ў Гульнях, акрэдытацыя каманд, а таксама падрыхтоўка да заезду i прыёму ўсёй дэлегацыi. У Шаўчэнкi новае амплуа Украiнскi легiянер Андрэй Шаўчэнка будзе мець дачыненне да зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Турыне: 29 лютага ў Мiлане, дзе ён выступае за аднайменны iтальянскi клуб, iгрок прыме эстафету алiмпiйскага агню. Спартыўную праграму дапоўнiць музыка На Алiмпiйскiх гульнях у Турыне будзе прадстаўлена не толькi праграма зiмовых вiдаў спорту, але i музычная. 11 лютага дасць канцэрт Андрэа Бачэллi, 13-га — Энiо Марыконэ, а на наступны дзень пасля доўгага маўчання можна будзе пачуць голас Джанi Марандзi. Сваю музыку таксама прэзентуюць Уiтнi Х’юстан, Анастэйша, Рамазоццi, Duran Duran i г.д. Алiмпiйцы пад аховай На Алiмпiядзе ў Турыне 2500 атлетаў будуць абараняць колеры сцяга сваёй краiны, а iх — 15 тысяч агентаў спецыяльных службаў: за пятнаццаць дзён да Гульняў пачынае дзейнiчаць iтальянская сiстэма аховы. Пад наглядам таксама будуць сем спартыўных аб’ектаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Турын вылецела першая група Алiмпiйскай мiсii Беларусi
|
|