Курс — на Альпы
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Футбол. Чэмпiянат Еўропы-2008 Учора ў швейцарскiм мястэчку Мантрэ адбылася жараб’ёўка адборачнага турнiру Чэмпiянату Еўропы па футболу, фiнал якога пройдзе 7—29 чэрвеня 2008 года ў Аўстрыi i Швейцарыi.Усяго ў Еўропе для ўдзелу ў квалiфiкацыйных спаборнiцтвах «пасеяны» 52 зборныя. Дзве каманды, як гаспадынi будучага першынства, аўтаматычна трапляюць у фiнальную пульку, астатнiя 50 каманд папярэдне былi разбiты, згодна з бягучым рэйтынгам FIFA, на 7 карзiн. З лёгкай рукi вядомых у недалёкiм мiнулым футбалiстаў — аўстрыйца Андрэаса Херцага i швейцарца Стэфана Шапюiзы — утварылася 6 груп па сем каманд у кожнай i адна слабейшая з 8 удзельнiкамi. Зборная Беларусi трапiла ў групу «G». Кампанiю на гэты адборачны цыкл ёй складуць каманды Галандыi, Румынii, Балгарыi, Славенii, Албанii i Люксембурга. Вось як выглядаюць усе астатнія адборачныя групы ЧЕ-2008. Група «А». Партугалiя, Польшча, Сербiя i Чарнагорыя, Бельгiя, Фiнляндыя, Азербайджан, Арменiя, Казахстан. Група «В». Францыя, Iталiя, Украiна, Шатландыя, Лiтва, Грузiя, Фарэры. Група «С». Грэцыя, Турцыя, Нарвегiя, Боснiя i Герцагавiна, Венгрыя, Малдова, Мальта. Група «D». Чэхiя, Германiя, Славакiя, Iрландыя, Уэльс, Кiпр, Сан-Марына. Група «E». Англiя, Харватыя, Расiя, Iзраiль, Эстонiя, Македонiя, Андора. Група «F». Швецыя, Iспанiя, Данiя, Латвiя, Iсландыя, Паўночная Iрландыя, Лiхтэнштэйн. Адборачны турнiр стартуе 2 верасня 2006 года. Па рэгламенту УЕФА, галоўныя трэнеры каманд за 90 дзён пасля жараб’ёўкi павiнны выпрацаваць i зацвердзiць каляндар гульняў, у iншым выпадку яго «звярстае» сляпое жэрабя. Закончыцца адборачны турнiр, па вынiках якога ў фiнальную частку выходзяць па дзве каманды з групы, 21 лiстапада 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў швейцарскiм мястэчку Мантрэ адбылася жараб’ёўка адборачнага турнiру Чэмпiянату Еўропы па футболу, фiнал якога пройдзе 7—29 чэрвеня 2008 года ў
|
|