Губернатар i кiраўнiк апарата ратавалі жывёл на пажары
Яна СВЕТАВА
На ферме вёскi Чарабасава Лунiнецкага раёна пажар адбыўся сярод белага дня. Узгаранне пачалося ў гаспадарчым памяшканнi, i з хвiлiны на хвiлiну агонь перакiнуўся б у кароўнiк, дзе на прывязi стаялi 206 жывёлiн. Дым толькi-толькi паказаўся на вулiцы, i ў гэтыя хвiлiны мiма праязджалi старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар i кiраўнiк апарату старшынi аблвыканкама Валерый Фiлiмонаў. Яны адразу зразумелi, што здарылася бяда i паспяшалiся на дапамогу. Канстанцiн Андрэевiч i Валерый Мiкалаевiч пачалi вызваляць кароў ад прывязi, каб перапалоханыя жывёлiны маглi выбегчы з кароўнiка. Тым часам да фермы збеглiся людзi, i ўсе разам вывелi з задымленага памяшкання ўсю скацiну. Прыбыўшыя па выклiку пажарныя хутка патушылi агонь.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар УМНС па Брэсцкай вобласцi Сяргей Машноў, прычынай пажару на ферме СВК «Рэдзiгiрава» Лунiнецкага раёна стала парушэнне правiлаў пажарнай бяспекi пры адагрэве замерзлых труб паяльнай лямпай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ферме вёскi Чарабасава Лунiнецкага раёна пажар адбыўся сярод белага дня. Узгаранне пачалося ў гаспадарчым памяшканнi, i з хвiлiны на хвiлiну агонь |
|