З лютага на 4,8 працэнта павышаюцца памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей
Кар. БЕЛТА
Як паведамiла начальнiк аддзела народанасельнiцтва, гендэрнай i сямейнай палiтыкi галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Iрына Чуткова, з 1 лютага па 30 красавiка гэтага года штомесячная дапамога працуючай мацi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў складзе Br102 тыс. 780 (непрацуючай — Br55 тыс. 340), старэйшага за 3 гады — Br47 тыс. 440. Аднаразовая дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi дасягне Br316 тыс. 240, а аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлiк у медыцынскiх установах да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — Br158 тыс. 120.
Пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей беларускiя сем’i з лютага будуць атрымлiваць аднаразовую дапамогу ў памеры Br474 тыс. 360. Нагадаем, у мэтах узмацнення матэрыяльнай дапамогi сем’ям пры нараджэннi i выхаваннi дзяцей з 1 студзеня 2005 года ўказам кiраўнiка дзяржавы памер аднаразовай дапамогi пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей павялiчаны да 3 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла начальнiк аддзела народанасельнiцтва, гендэрнай i сямейнай палiтыкi галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэ
|
|