21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 28 студзеня 2006 г. № 58

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Гэтым Палажэннем устанаўлiваецца парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў з усiх катэгорый зямель, незалежна ад iх мэтавага прызначэння i знаходжання ў карыстаннi, пажыццёвым спадчынным валоданнi, прыватнай уласнасцi або арэндзе, прадаўжэння тэрмiну карыстання зямельнымi ўчасткамi, прадастаўленымi ў часовае карыстанне, адабрання зямельных участкаў для правядзення аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды гэтых участкаў (далей — аўкцыён), а таксама адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб (за выключэннем адабрання зямельных участкаў у адпаведнасцi з абзацам другiм часткi другой гэтага пункта).

Гэты парадак не распаўсюджваецца на:

адабранне i прадастаўленне зямельных участкаў для размяшчэння важных абаронных i (або) ваенных аб’ектаў, дыпламатычных прадстаўнiцтваў, прыраўнаваных да iх прадстаўнiцтваў мiжнародных арганiзацый i консульскiх устаноў замежных дзяржаў у Рэспублiцы Беларусь;

перадачу ў арэнду зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi.

2. Прадастаўленне зямельнага ўчастка, якi знаходзiцца ў карыстаннi, пажыццёвым спадчынным валоданнi, прыватнай уласнасцi, арэндзе, праводзiцца пасля адабрання гэтага ўчастка ў ранейшага землекарыстальнiка, землеўладальнiка, уласнiка або арандатара.

Зямельны ўчастак, якi знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi, прадастаўляецца пасля выкупу яго ва ўласнiка ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

3. Памеры страт, прычыненых землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам i арандатарам зямельных участкаў iх адабраннем, а таксама страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

ГЛАВА 2

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

4. Для адабрання i прадастаўлення зямельнага ўчастка патрэбны:

4.1. папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аб’екта.

Без папярэдняга ўзгаднення прадастаўляюцца зямельныя ўчасткi:

грамадзянам — для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома ў межах сельскага населенага пункта i пасёлка гарадскога тыпу (пры наяўнасцi зацверджанага генеральнага плана), горада (пры наяўнасцi праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы), а таксама незанятыя i прызначаныя для жыллёвага будаўнiцтва ў сельскiм населеным пункце або незанятыя ў дачным кааператыве, садоўнiцкiм таварыстве, для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, традыцыйных народных промыслаў, агароднiцтва, касьбы i выпасу сельскагаспадарчых жывёл;

юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам — для будаўнiцтва жылля, аб’ектаў iнжынернай, транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры ў межах сельскага населенага пункта i пасёлка гарадскога тыпу (пры наяўнасцi зацверджанага генеральнага плана), горада (пры наяўнасцi праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы) або незанятыя i прызначаныя для жыллёвага будаўнiцтва ў сельскiм населеным пункце, а таксама для вядзення лясной, сельскай, падсобнай сельскай гаспадаркi;

4.2. распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка i прыняцце на яго аснове рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi гэтага ўчастка;

4.3. устанаўленне межаў прадастаўленага зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi), дзяржаўная рэгiстрацыя стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ПАПЯРЭДНЯГА

ЎЗГАДНЕННЯ

МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

5. Папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аб’екта (далей — папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка) праводзiцца з улiкам горадабудаўнiчай дакументацыi;

раённымi выканаўчымi камiтэтамi — пры прадастаўленнi зямельнага ўчастка з зямель у межах раёнаў, гарадоў раённага падпарадкавання, сельскiх населеных пунктаў, пасёлкаў гарадскога тыпу, дачных кааператываў, садоўнiцкiх таварыстваў;

гарадскiмi выканаўчымi камiтэтамi — пры прадастаўленнi зямельнага ўчастка з зямель гарадоў абласнога падпарадкавання;

Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам — пры прадастаўленнi зямельнага ўчастка з зямель г. Мiнска;

абласнымi выканаўчымi камiтэтамi — у выпадках, не прадугледжаных у абзацах другiм — чацвёртым гэтага пункта.

Папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельных участкаў, якiя прадастаўляюцца па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з адабраннем сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэння, зямель прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гiсторыка-культурнага прызначэння, лясных зямель ляснога фонду для мэтаў, не звязаных з прызначэннем гэтых зямель, праводзiцца абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi камiтэтамi.

6. Для выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камiтэт сваiм рашэннем стварае камiсiю, якую ўзначальвае старшыня выканаўчага камiтэта або па яго даручэнню намеснiк старшынi выканаўчага камiтэта (далей — камiсiя).

У склад камiсii ўключаюцца прадстаўнiкi абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей — абласная (Мiнская гарадская) землеўпарадкавальная i геадэ-зiчная служба), тэрытарыяльнага органа архiтэктуры i горадабудаўнiцтва выканаўчага камiтэта, тэрытарыяльных органаў прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнага санiтарнага i пажарнага нагляду, сельскага, пасялковага выканаўчага камiтэта, арганiзацыi па землеўпарадкаванню, якая знаходзiцца ў распараджэннi Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей — арганiзацыя па землеўпарадкаванню), праектных арганiзацый, якiя будуць ажыццяўляць работы па праектаванню аб’екта. У склад камiсii могуць уключацца прадстаўнiкi iншых зацiкаўленых юрыдычных асоб (па рашэнню мясцовага выканаўчага камiтэта), пры неабходнасцi — прадстаўнiк адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны (калi рашэнне аб адабраннi i перадачы зямельнага ўчастка ў арэнду будзе прымацца ў адпаведнасцi з заканадаўствам адмiнiстрацыяй гэтай зоны).

7. Юрыдычная асоба, грамадзянiн або iндывiдуальны прадпрымальнiк, зацiкаўлены ў прадастаўленнi яму зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аб’екта, звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з заявай аб прадастаўленнi гэтага ўчастка.

У заяве называюцца:

мэта, для якой запрошваецца зямельны ўчастак;

звесткi аб аб’екце, будаўнiцтва якога прадугледжваецца на запрошаным зямельным участку, у тым лiку для дзяржаўных патрэб (копiя рашэння дзяржаўнага органа, iнфармацыя з дзяржаўных або рэспублiканскiх праграм развiцця галiн народнай гаспадаркi, генеральных планаў гарадоў — пры iх наяўнасцi);

рэчавае права на запрошаны зямельны ўчастак (пастаяннае або часовае карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнасць або арэнда);

намечанае месца размяшчэння зямельнага ўчастка i прыкладны яго памер;

крынiцы фiнансавання будаўнiцтва аб’екта, пакрыцця ўрону i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, звязаных з мяркуемым адабраннем зямельнага ўчастка.

Да заявы прыкладаюцца копii статута i пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы, або копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, або копii дакументаў, што змяшчаюць iдэнтыфiкацыйныя звесткi аб грамадзянiне, якi запрошвае зямельны ўчастак.

8. Мясцовы выканаўчы камiтэт у 3-дзённы тэрмiн разглядае заяву юрыдычнай асобы, грамадзянiна або iндывiдуальнага прадпрымальнiка (далей — асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, калi iншае не прадугледжана гэтым Палажэннем) i пры адсутнасцi падстаў для адмовы ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка, абумоўленых горадабудаўнiчымi рэгламентамi, прыродаахоўнымi i iншымi патрабаваннямi, намячае дату работы камiсii (у тэрмiн не больш як 15 дзён з дня разгляду заявы). Названы выканаўчы камiтэт даручае арганiзацыi па землеўпарадкаванню забяспечыць падрыхтоўку зямельна-кадастравай дакументацыi, неабходнай для работы камiсii, з пазначэннем намечанай даты яе работы i адначасова паведамляе зацiкаўленай асобе аб вынiках разгляду яе заявы. Да свайго даручэння мясцовы выканаўчы камiтэт прыкладае заяву асобы, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, i дакументы, пададзеныя ёю ў адпаведнасцi з пунктам 7 гэтага Палажэння.

Пры прыняццi рашэння аб адмове асобе, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, мясцовы выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым заяўнiку з называннем падстаў адмовы, адпаведных заканадаўству.

Адмова ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы i распарадчы орган або ў суд.

9. Падрыхтоўка зямельна-кадастравай дакументацыi, неабходнай для работы камiсii, ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, што заключаецца гэтай арганiзацыяй з асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, за кошт сродкаў гэтай асобы.

Дагавор падраду заключаецца ў 3-дзённы тэрмiн з дня атрымання названай арганiзацыяй даручэння адпаведнага мясцовага выканаўчага камiтэта аб забеспячэннi падрыхтоўкi зямельна-кадастравай дакументацыi. Гэты тэрмiн прадаўжаецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на перыяд, на працягу якога ў грамадзянiна была ўважлiвая прычына, якая перашкаджала яму заключыць дагавор падраду (хвароба, адсутнасць у Рэспублiцы Беларусь або iншая ўважлiвая прычына).

10. Месца размяшчэння зямельнага ўчастка намячаецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню з удзелам асобы, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй гэтага ўчастка, зыходзячы з неабходнасцi комплекснага развiцця тэрыторыi, як правiла, у некалькiх варыянтах.

Месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аб’екта несельскагаспадарчага i нелесагаспадарчага прызначэння намячаецца на землях несельскагаспадарчага прызначэння, або непрыдатных для вядзення сельскай гаспадаркi, або на сельскагаспадарчых землях горшай якасцi, а таксама пераважна на землях, не ўкрытых лесам або занятых малакаштоўнай драўнiнна-хмызняковай раслiннасцю, — у выпадку прадастаўлення зямельнага ўчастка з зямель ляснога фонду.

Пры вызначэннi месца размяшчэння зямельнага ўчастка для рэканструкцыi i (або) пашырэння дзеючага аб’екта, якi патрабуе павелiчэння зямельнага ўчастка, арганiзацыя па землеўпарадкаванню з удзелам асобы, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй гэтага ўчастка, праводзiць дэталёвае абследаванне раней прадастаўленых для гэтага аб’екта зямельных участкаў (правяраецца выкарыстанне iх па мэтаваму прызначэнню, стан работ па рэкультывацыi зямель, выкананне iншых умоў прадастаўлення зямель).

Па намечаных варыянтах месца размяшчэння зямельнага ўчастка на падставе землеўпарадкавальнай дакументацыi ажыццяўляецца збор iнфармацыi аб саставе i якасцi яго зямель, вызначаюцца арыенцiровачныя сумы страт, якiя могуць быць прычынены землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару зямельнага ўчастка, i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, звязаных з адабраннем гэтага ўчастка, умовы зняцця, захавання i выкарыстання ўрадлiвага слоя глебы, права высечкi драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi i выкарыстання атрыманай драўнiны.

Зямельна-кадастравая дакументацыя, неабходная для работы камiсii, павiнна быць прадстаўлена старшынi гэтай камiсii арганiзацыяй па землеўпарадкаванню ў 10-дзённы тэрмiн з дня заключэння дагавора падраду на падрыхтоўку такой дакументацыi з асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, для разгляду прапаноў аб месцы размяшчэння зямельнага ўчастка на пасяджэннi камiсii.

11. Вынiкi работы камiсii афармляюцца актам выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка па форме, устаноўленай Камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

У гэтым акце называюцца найбольш мэтазгодны варыянт размяшчэння зямельнага ўчастка, састаў i якасць яго зямель, умовы зняцця на iм, захавання i выкарыстання ўрадлiвага слоя глебы, правы высечкi драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi i выкарыстання атрыманай драўнiны, прадастаўлення зямельнага ўчастка з улiкам комплекснага развiцця тэрыторыi i ацэнкi ўздзеяння намечанага да будаўнiцтва аб’екта на навакольнае асяроддзе або навакольнага асяроддзя на аб’ект, арыенцiровачныя сумы страт, якiя могуць быць прычынены землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару зямельнага ўчастка, i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, звязаных з адабраннем гэтага ўчастка.

Да акта выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка прыкладаецца копiя зямельна-кадастравага плана (часткi плана) з межамi выбранага зямельнага ўчастка, а таксама зямельнага ўчастка, якi будзе паляпшацца здымаемым урадлiвым слоем глебы. Названая копiя ў дзень выбару зямельнага ўчастка павiнна быць узгоднена арганiзацыяй па землеўпарадкаванню з кiраўнiком (яго намеснiкам) абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы, кiраўнiком (яго намеснiкам) тэрытарыяльнага органа архiтэктуры i горадабудаўнiцтва адпаведнага выканаўчага камiтэта, а таксама з землекарыстальнiкам (землеўладальнiкам) у асобе кiраўнiка юрыдычнай асобы або ўпаўнаважанай iм асобы, iндывiдуальнага прадпрымальнiка або грамадзянiна (далей — землекарыстальнiк, землеўладальнiк), з зямель якога запрошваецца зямельны ўчастак (яго частка), прадстаўнiком юрыдычнай асобы, грамадзянiнам або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, зацiкаўленым у прадастаўленнi яму гэтага ўчастка.

Землекарыстальнiк, землеўладальнiк, з зямель якога намячаецца адабранне зямельнага ўчастка (яго часткi), пры ўзгадненнi месца размяшчэння гэтага ўчастка адначасова дае згоду на адабранне ў яго гэтага ўчастка (яго часткi). У выпадку будаўнiцтва падземных лiнiй электраперадачы i сувязi, трубаправодаў i iншых лiнейных збудаванняў, а таксама iх рэканструкцыi ў межах ахоўных зон гэтых збудаванняў асобы, якiя ўзгаднiлi адабранне ў iх зямельных участкаў, даюць згоду як на размяшчэнне трас такiх збудаванняў, так i на правядзенне работ, звязаных з iх будаўнiцтвам (рэканструкцыяй), ва ўзгодненыя з iмi тэрмiны.

Адмова землекарыстальнiка, землеўладальнiка ва ўзгадненнi месца размяшчэння запрошанага зямельнага ўчастка i адабраннi яго для дзяржаўных або грамадскiх патрэб не прыпыняе папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, а таксама распрацоўку праекта адвядзення гэтага ўчастка ў адпаведнасцi з гэтым Палажэннем.

12. Акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка падпiсваецца старшынёй i членамi камiсii ў дзень выбару гэтага ўчастка i разам з зямельна-кадастравай дакументацыяй перадаецца арганiзацыi па землеўпарадкаванню для ўзгаднення месца размяшчэння гэтага ўчастка з органамi i арганiзацыямi, названымi ў падпункце 13.5 пункта 13 гэтага Палажэння, а таксама для афармлення матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка.

У выпадку калi асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, самастойна ажыццяўляе ўзгадненне месца размяшчэння гэтага ўчастка з органамi i арганiзацыямi, названымi ў падпункце 13.5 пункта 13 гэтага Палажэння, акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка разам з зямельна-кадастравай дакументацыяй перадаецца названай асобе.

13. Да матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка адносяцца:

13.1. заява юрыдычнай асобы, грамадзянiна або iндывiдуальнага прадпрымальнiка i прыкладзеныя да яго дакументы ў адпаведнасцi з пунктам 7 гэтага Палажэння;

13.2. акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка;

13.3. пiсьмовая згода (адмова) землекарыстальнiка, землеўладальнiка на размяшчэнне зямельнага ўчастка на iх землях i адабранне ў iх гэтага ўчастка (яго часткi);

13.4. дакументы аб саставе i якасцi зямель гэтага ўчастка, арыенцiровачныя сумы ўрону i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi;

13.5. заключэннi:

дэпартамента па геалогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя аб наяўнасцi або аб адсутнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка радовiшча карысных выкапняў — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка па-за межамi тэрыторый перспектыўнага развiцця населеных пунктаў, устаноўленых зацверджанай горадабудаўнiчай дакументацыяй. Пры наяўнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка пакладаў карысных выкапняў у заключэннi таксама адлюстроўваецца магчымасць забудовы гэтага ўчастка;

адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў межах названай зоны;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аўтамабiльнай заправачнай станцыi i склада нафтапрадуктаў;

Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва культавых будынкаў;

уладальнiка аўтамабiльнай дарогi — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў прыдарожнай паласе (кантралюемай зоне) аўтамабiльнай дарогi агульнага карыстання;

мясцовага выканаўчага камiтэта — у выпадку размяшчэння зямельнага ўчастка ў межах тэрыторыi перспектыўнага развiцця населенага пункта;

iншых арганiзацый — у выпадку неабходнасцi (па рашэнню мясцовага выканаўчага камiтэта).

Узгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка з названымi ў гэтым падпункце дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню ў 3-дзённы тэрмiн;

13.6. копiя зямельна-кадастравага плана (часткi плана) з нанесенымi межамi зямельнага ўчастка па выбранаму варыянту яго размяшчэння.

Падрыхтоўка i афармленне дакументаў, названых у падпунктах 13.4—13.6 гэтага пункта, ажыццяўляюцца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду.

Асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, мае права самастойна забяспечыць падрыхтоўку i афармленне дакументаў, пералiчаных у падпункце 13.5 гэтага пункта.

Матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка (далей — матэрыялы) павiнны быць аформлены ў тэрмiн да 20 дзён з дня падпiсання камiсiяй акта аб выбары месца размяшчэння гэтага ўчастка i аплаты работ па афармленню гэтых матэрыялаў.

14. Матэрыялы ў 3-дзённы тэрмiн з дня iх афармлення з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта аб зацвярджэннi акта выбару зямельнага ўчастка, аб узгадненнi месца яго размяшчэння, дазволе юрыдычнай асобе, грамадзянiну або iндывiдуальнаму прадпрымальнiку правядзення праектна-пошукавых работ на запрошаным зямельным участку, аб умовах яго адводу (далей — рашэнне аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка) прадстаўляюцца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню адпаведнай абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе па месцы знаходжання зямельнага ўчастка.

Названая служба ў 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў разглядае iх, пры неабходнасцi ўдакладняе праект рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта (акрамя абласнога ўзроўню) аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка i ўносiць гэты праект з матэрыяламi ў мясцовы выканаўчы камiтэт (акрамя абласнога ўзроўню) для прыняцця рашэння.

У выпадку, калi прадастаўленне зямельнага ўчастка ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або абласнога выканаўчага камiтэта, мясцовы выканаўчы камiтэт (акрамя абласнога ўзроўню) па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка адначасова з прыняццем рашэння ў адпаведнасцi з часткай другой гэтага пункта ўзгадняе адабранне i прадастаўленне гэтага ўчастка зацiкаўленай асобе.

Рашэнне аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камiтэтам у 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

15. Пасля прыняцця рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камiтэт (акрамя абласнога ўзроўню) у 3-дзённы тэрмiн перадае матэрыялы i гэта рашэнне адпаведнай абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе для выкарыстання iх пры распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў адпаведнасцi з гэтым Палажэннем, а таксама накiроўвае асобе, зацiкаўленай у прадастаўленнi зямельнага ўчастка, копiю названага рашэння для правядзення праектна-пошукавых работ.

16. У выпадку, калi прадастаўленне зямельнага ўчастка ўваходзiць у кампетэнцыю абласнога выканаўчага камiтэта, абласная землеўпарадкавальная i геадэзiчная служба ў 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў уносiць iх з праектам рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў абласны выканаўчы камiтэт для прыняцця рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка.

Такое рашэнне прымаецца абласным выканаўчым камiтэтам у 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў.

Пасля прыняцця рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка абласны выканаўчы камiтэт у 3-дзённы тэрмiн перадае матэрыялы i гэта рашэнне абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе для выкарыстання iх пры распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў адпаведнасцi з гэтым Палажэннем, а таксама накiроўвае асобе, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, копiю названага рашэння для правядзення праектна-пошукавых работ.

17. Калi вырашэнне пытання аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i звязана з адабраннем зямель, названых у частцы другой пункта 5 гэтага Палажэння, абласная (Мiнская гарадская) землеўпарадкавальная i геадэзiчная служба ў 3-дзённы тэрмiн накiроўвае матэрыялы аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка Камiтэту па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Названы Камiтэт у 3-дзённы тэрмiн пасля атрымання матэрыялаў накiроўвае iх на узгадненне ў Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, пры неабходнасцi — у Мiнiстэрства аховы здароўя, Мiнiстэрства лясной гаспадаркi i iншыя зацiкаўленыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, якiя ў 3-дзённы тэрмiн пасля атрымання названых матэрыялаў накiроўваюць свае заключэннi аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка з гэтымi матэрыяламi ў названы Камiтэт.

Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 5-дзённы тэрмiн разглядае матэрыялы, што паступiлi з рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, i заключэннi аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка i накiроўвае сваё заключэнне з гэтымi матэрыяламi адпаведнай абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе.

Названая служба ў 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання гэтага заключэння з матэрыяламi падрыхтоўвае праект рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка, адабраннi i прадастаўленнi гэтага ўчастка зацiкаўленай асобе i ўносiць iх абласному (Мiнскаму гарадскому) выканаўчаму камiтэту для прыняцця рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка, а таксама аб узгадненнi адабрання i прадастаўлення гэтага ўчастка зацiкаўленай асобе.

Рашэнне аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка прымаецца абласным (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчым камiтэтам у 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

Пасля прыняцця такога рашэння абласны (Мiнскi гарадскi) выканаўчы камiтэт у 3-дзённы тэрмiн перадае яго з матэрыяламi абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе для выкарыстання iх пры распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў адпаведнасцi з гэтым Палажэннем, а таксама накiроўвае асобе, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, копiю названага рашэння для правядзення праектна-пошукавых работ.

18. Рашэнне аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка сапраўднае на працягу двух гадоў.

19. Асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, на падставе рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка ажыццяўляе праектна-пошукавыя работы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб будаўнiцтве, архiтэктуры i горадабудаўнiцтве.

20. У выпадку, калi ў ходзе выканання праектна-пошукавых работ высветлiлася, што для будаўнiцтва аб’екта патрэбны зямельны ўчастак большага памеру (памер дадатковага зямельнага ўчастка большы за палову ўзгодненай плошчы), асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, звяртаецца з заявай у адпаведны мясцовы выканаўчы камiтэт за ўзгадненнем месца размяшчэння дадатковага зямельнага ўчастка.

Такое ўзгадненне ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню па даручэнню мясцовага выканаўчага камiтэта або асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй дадатковага зямельнага ўчастка (па яе згодзе).

Рашэнне аб узгадненнi месца размяшчэння дадатковага зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камiтэтам у парадку, устаноўленым у пунктах 14—17 гэтага Палажэння.

У выпадку, калi ў ходзе выканання праектна-пошукавых работ высветлiлася, што для будаўнiцтва аб’екта патрабуецца зямельны ўчастак большага памеру (памер дадатковага зямельнага ўчастка роўны ўзгодненай плошчы або меншы за палавiну яе), асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, узгадняе копiю зямельна-кадастравага плана (часткi плана) з новымi межамi зямельнага ўчастка з землекарыстальнiкам (землеўладальнiкам), на землях якога плануецца размяшчэнне дадатковага зямельнага ўчастка (яго часткi) i яго адабранне.

21. Пасля правядзення праектна-пошукавых работ, зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку будаўнiчага праекта аб’екта, праекта арганiзацыi i забудовы тэрыторыi садоўнiцкага таварыства i дачнага кааператыва асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, звяртаецца ў арганiзацыю па землеўпарадкаванню для распрацоўкi праекта адвядзення зямельнага ўчастка ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

ГЛАВА 4

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

Ў ВЫПАДКУ, КАЛI ПРАВОДЗIЦЦА

ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ

МЕСЦА ЯГО РАЗМЯШЧЭННЯ

22. Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, заключанага з асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка. У дагаворы падраду, акрамя распрацоўкi праекта адвядзення зямельнага ўчастка, прадугледжваецца выкананне такiх вiдаў работ, як устанаўленне межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi) i аказанне паслуг па дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго. Асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка, мае права самастойна ажыццявiць дзяржаўную рэгiстрацыю стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго.

Дагавор падраду заключаецца ў 3-дзённы тэрмiн з дня атрымання арганiзацыяй па землеўпарадкаванню заявы асобы, зацiкаўленай у распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Названы тэрмiн прадаўжаецца гэтай арганiзацыяй на перыяд, на працягу якога ў грамадзянiна была ўважлiвая прычына, якая перашкаджала заключэнню дагавора падраду (хвароба, адсутнасць у Рэспублiцы Беларусь або iншая ўважлiвая прычына).

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца ў тэрмiн да аднаго месяца з моманту аплаты работ па гэтай распрацоўцы асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка.

23. Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца, як правiла, у цэлым на аб’ект, уключаючы пад’язныя дарогi i iнжынерныя камунiкацыi.

Ён можа распрацоўвацца на частку аб’екта, калi ў будаўнiчым праекце прадугледжана чарга будаўнiцтва гэтага аб’екта (будынкаў, збудаванняў, якiя стаяць асобна).

Пры размяшчэннi аб’екта ў межах некалькiх раёнаў праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца па кожнаму раёну. Каардынацыя работ па распрацоўцы такога праекта ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню па месцы падачы заявы аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка.

24. Для распрацоўкi праекта адвядзення зямельнага ўчастка неабходны:

24.1. матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, названыя ў пункце 13 гэтага Палажэння, i рашэнне адпаведнага мясцовага выканаўчага камiтэта аб узгадненнi месца размяшчэння гэтага ўчастка;

24.2. копii зацверджаных ва ўстаноўленым парадку будаўнiчага праекта, праекта арганiзацыi i забудовы тэрыторыi садоўнiцкага таварыства i дачнага кааператыва. Пры прадастаўленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва дарог, каналаў i iншых лiнейных збудаванняў дадаткова прадстаўляецца графiк яго займання ў пастаяннае i часовае карыстанне;

24.3. дакументы, што пацвярджаюць крынiцы фiнансавання або заяўленых iнвестыцый для будаўнiцтва, рэканструкцыi, пашырэння аб’екта, пад якi запрошваецца зямельны ўчастак, на момант падачы адпаведнай заявы;

24.4. заявы членаў садоўнiцкага таварыства, дачнага кааператыва аб прадастаўленнi iм зямельных участкаў для вядзення калектыўнага садоўнiцтва, дачнага будаўнiцтва i спiс членаў гэтага таварыства, кааператыва;

24.5. копii статута i пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы, або копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, або копii дакументаў, якiя змяшчаюць iдэнтыфiкацыйныя звесткi аб грамадзянiну, — у выпадку iх змянення за час, што мiнуў з моманту прыняцця мясцовым выканаўчым камiтэтам рашэння аб узгадненнi месца размяшчэння зямельнага ўчастка.

Матэрыялы, названыя ў падпункце 24.1 гэтага пункта, прадстаўляюцца ў арганiзацыю па землеўпарадкаванню абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай, а матэрыялы, пералiчаныя ў падпунктах 24.2—24.5 гэтага пункта, — асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка.

25. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка абгрунтоўваюцца памеры i межы зямельнага ўчастка, якi прадастаўляецца, з улiкам патрабаванняў рацыянальнага выкарыстання сумежных зямельных участкаў, вызначаюцца састаў i якасць зямель гэтага ўчастка, тэрмiн i ўмовы карыстання iм, у тым лiку тэрмiн вяртання (пры прадастаўленнi яго ў часовае карыстанне, арэнду), фактычныя сумы страт, што наносяцца землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару зямельнага ўчастка, i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, умовы выкарыстання знятага з яго ўрадлiвага слоя глебы, права высечкi драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi i выкарыстання атрыманай драўнiны.

26. Арганiзацыя па землеўпарадкаванню, якая ажыццяўляе распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка, у 3-дзённы тэрмiн узгадняе гэты праект з кiраўнiком (яго намеснiкам) тэрытарыяльнага органа архiтэктуры i горадабудаўнiцтва адпаведнага выканаўчага камiтэта.

Пры змене землекарыстальнiка, землеўладальнiка, на землях якога ўзгаднялася месца размяшчэння запрошанага ўчастка, праект яго адвядзення ў 3-дзённы тэрмiн узгадняецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню з новым землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам.

Пры размяшчэннi аб’екта на зямельных участках некалькiх землекарыстальнiкаў, землеўладальнiкаў або ў прыгарадных зонах гарадоў названай арганiзацыяй выконваецца аглядная схема зямельных участкаў, дзе размяшчаецца гэты аб’ект, якая далучаецца да праекта адвядзення зямельнага ўчастка.

27. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка з матэрыяламi, названымi ў пункце 23 гэтага Палажэння (далей — матэрыялы аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка), i праект рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта, адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны аб адабраннi i прадастаўленнi гэтага ўчастка ў 3-дзённы тэрмiн з дня яго афармлення накiроўваюцца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню ў адпаведную абласную (Мiнскую гарадскую) землеўпарадкавальную i геадэзiчную службу.

28. Абласная (Мiнская гарадская) землеўпарадкавальная i геадэзiчная служба ў 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка разглядае праект яго адвядзення, пры неабходнасцi ўдакладняе праект рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта, адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка i ўносiць гэты праект з матэрыяламi ў мясцовы выканаўчы камiтэт, адмiнiстрацыю свабоднай эканамiчнай зоны для прыняцця неабходнага рашэння. У рашэннi аб адабраннi i прадастаўленнi запрошанага зямельнага ўчастка павiнны быць названы вiды адбiраемых зямель, мэта прадастаўлення зямельнага ўчастка, яго памер, рэчавае права, сумы ўрону i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, што падлягаюць пакрыццю, транзiтны рахунак iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах для пералiчэння сумы страт, умовы адвядзення зямельнага ўчастка.

Рашэнне аб адабраннi i прадастаўленнi запрошанага зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камiтэтам, адмiнiстрацыяй свабоднай эканамiчнай зоны ў 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

Гарадскi (Мiнскi гарадскi), раённы, абласны выканаўчы камiтэт, адмiнiстрацыя свабоднай эканамiчнай зоны ў 3-дзённы тэрмiн пасля прыняцця рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка перадае названыя рашэнне i матэрыялы адпаведнай абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе для ўстанаўлення межаў зямельнага ўчастка на мясцовасцi i дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i права на яго ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

29. У выпадку, калi рашэнне аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i звязана з адабраннем зямель, названых у частцы другой пункта 5 гэтага Палажэння, матэрыялы аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка накiроўваюцца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню Камiтэту па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Гэты Камiтэт у 7-дзённы тэрмiн падрыхтоўвае праект рашэння Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, уносiць яго ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 10-дзённы тэрмiн разглядае праект рашэння i ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

ГЛАВА 5

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ГРАМАДЗЯНIНУ Ў ВЫПАДКУ,

КАЛI НЕ ПАТРАБУЕЦЦА

ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ

МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

30. Грамадзянiн, зацiкаўлены ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка, звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з заявай аб прадастаўленнi яму такога ўчастка:

для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома — у сельскi, пасялковы, раённы (гарадоў раённага падпарадкавання), гарадскi (гарадоў абласнога падпарадкавання i г. Мiнска) выканаўчы камiтэт;

для вядзення асабiстай дапаможнай гаспадаркi — у сельскi, пасялковы выканаўчы камiтэт;

для агароднiцтва — у сельскi, пасялковы, раённы, гарадскi выканаўчы камiтэт;

для касьбы, выпасу сельскагаспадарчых жывёл — у сельскi, пасялковы, раённы выканаўчы камiтэт;

для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, традыцыйных народных промыслаў, пры наяўнасцi неасвоенага або вызваляемага дачнага або садовага ўчастка ў дачным кааператыве, садоўнiцкiм таварыстве — у раённы выканаўчы камiтэт.

У заяве называюцца:

даныя, якiя змяшчаюць iдэнтыфiкацыйныя звесткi аб грамадзянiне;

мэта, для якой запрошваецца зямельны ўчастак;

рэчавае права на запрошаны зямельны ўчастак (пастаяннае або часовае карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнасць або арэнда);

намечанае месцазнаходжанне зямельнага ўчастка i яго памер;

крынiцы фiнансавання будаўнiцтва жылога дома, а таксама пакрыцця страт, калi гэта звязана з плануемым адабраннем зямельнага ўчастка (яго часткi) у землекарыстальнiка, землеўладальнiка;

плошча ўсiх зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў карыстаннi, пажыццёвым спадчынным валоданнi, прыватнай уласнасцi грамадзянiна або арандуюцца iм (у выпадку, калi зямельны ўчастак запрошваецца для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, калектыўнага садоўнiцтва, дачнага будаўнiцтва, асабiстай дапаможнай гаспадаркi, агароднiцтва, касьбы i выпасу сельскагаспадарчых жывёл);

колькасць i вiды сельскагаспадарчых жывёл, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi грамадзянiна, якi запрошвае зямельны ўчастак для касьбы i выпасу гэтых жывёл.

Калi зямельны ўчастак запрошваецца для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, выканаўчы камiтэт, якi прыняў заяву грамадзянiна аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка, у 3-дзённы тэрмiн з дня паступлення заявы грамадзянiна запрошвае ў адпаведных арганiзацыях наступныя дакументы:

даведку жыллёва-эксплуатацыйнай арганiзацыi, або арганiзацыi, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або органа кiравання арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў аб займаемым грамадзянiнам жылым памяшканнi i складзе яго сям’i, выдадзеную на падставе асабовага рахунку або дамавой кнiгi;

даведку арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi аб жылых памяшканнях, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi грамадзянiна ў гэтым населеным пункце.

Адпаведныя арганiзацыi прадстаўляюць названыя ў частцы трэцяй гэтага пункта дакументы ў тэрмiн да 10 дзён.

Да заявы грамадзянiна аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi прыкладаецца праграма вядзення гэтай гаспадаркi.

31. Мясцовы выканаўчы камiтэт у 10-дзённы тэрмiн з дня паступлення дакументаў, названых у пункце 30 гэтага Палажэння, разглядае заяву грамадзянiна аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка, дае дазвол арганiзацыi па землеўпарадкаванню на распрацоўку праекта адвядзення гэтага ўчастка, а таксама паведамляе грамадзянiну аб вынiках разгляду яго заявы. Пры прыняццi рашэння аб адмове ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым грамадзянiну з называннем падстаў адмовы, адпаведных заканадаўству.

Адмова ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы i распарадчы орган або ў суд.

Да дазволу мясцовага выканаўчага камiтэта, якi накiроўваецца арганiзацыi па землеўпарадкаванню, прыкладаюцца дакументы, названыя ў пункце 30 гэтага Палажэння.

Заява грамадзянiна аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома разглядаецца з улiкам зацверджанага генеральнага плана сельскага населенага пункта, пасёлка гарадскога тыпу, праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы горада, а таксама з улiкам наяўнасцi не асвоеных для жыллёвага будаўнiцтва зямельных участкаў у сельскiх населеных пунктах.

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, што заключаецца гэтай арганiзацыяй з грамадзянiнам, зацiкаўленым у прадастаўленнi яму зямельнага ўчастка, за кошт сродкаў гэтага грамадзянiна. Дагавор падраду заключаецца з улiкам патрабаванняў, названых у пункце 22 гэтага Палажэння, у 3-дзённы тэрмiн з дня атрымання арганiзацыяй па землеўпарадкаванню дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага камiтэта на распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Названы тэрмiн падаўжаецца гэтай арганiзацыяй на перыяд, на працягу якога ў грамадзянiна была ўважлiвая прычына, якая перашкаджала яму заключыць дагавор падраду (хвароба, адсутнасць у Рэспублiцы Беларусь або iншая ўважлiвая прычына).

Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца ў тэрмiн не больш як 20 дзён з дня аплаты грамадзянiнам работ па падрыхтоўцы гэтага праекта.

32. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка павiнны быць абгрунтаваны памер i межы запрошанага зямельнага ўчастка з улiкам патрабаванняў рацыянальнага выкарыстання сумежных зямельных участкаў, вызначаны састаў i якасць зямель прадастаўляемага ўчастка, тэрмiн i ўмовы карыстання iм, у тым лiку ўмовы вяртання (пры прадастаўленнi яго ў часовае карыстанне, арэнду), фактычныя сумы страт, нанесеных адпаведнаму землекарыстальнiку, землеўладальнiку зямельнага ўчастка (калi яны маюць месца).

Праект адвядзення зямельнага ўчастка ўзгадняецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню з землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, зямельны ўчастак якога намячаецца да адабрання, з кiраўнiком (яго намеснiкам) тэрытарыяльнага органа архiтэктуры i горадабудаўнiцтва адпаведнага выканаўчага камiтэта, тэрытарыяльнага органа прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, дзяржаўнага санiтарнага i пажарнага нагляду, якiя даюць свае заключэннi ў 3-дзённы тэрмiн. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка перадаецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе.

Названая служба разглядае праект адвядзення зямельнага ўчастка ў 5-дзённы тэрмiн з дня яго паступлення, пры неабходнасцi ўдакладняе праект рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка i ўносiць яго з праектам адвядзення гэтага ўчастка ў адпаведны выканаўчы камiтэт для прыняцця неабходнага рашэння. У рашэннi аб адабраннi i прадастаўленнi запрошанага зямельнага ўчастка павiнны быць названы вiды зямель, што адбiраюцца, мэта, для якой прадастаўляецца зямельны ўчастак, яго памер, рэчавае права, умовы адвядзення.

Рашэнне аб адабраннi i прадастаўленнi запрошанага зямельнага ўчастка прымаецца мясцовым выканаўчым камiтэтам у 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

Мясцовы выканаўчы камiтэт у 3-дзённы тэрмiн пасля прыняцця рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка перадае яго з праектам адвядзення гэтага ўчастка абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэ-зiчнай службе для ўстанаўлення межаў зямельнага ўчастка на мясцовасцi i дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.

ГЛАВА 6

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

I ПРАДАСТАЎЛЕННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ЮРЫДЫЧНАЙ АСОБЕ,

IНДЫВIДУАЛЬНАМУ

ПРАДПРЫМАЛЬНIКУ Ў ВЫПАДКУ,

КАЛI НЕ ПАТРАБУЕЦЦА

ПАПЯРЭДНЯЕ ЎЗГАДНЕННЕ

МЕСЦА РАЗМЯШЧЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

33. Юрыдычная асоба або iндывiдуальны прадпрымальнiк, зацiкаўлены ў прадастаўленнi ёй зямельнага ўчастка для будаўнiцтва жылога дома, аб’ектаў iнжынернай, транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры ў межах сельскага населенага пункта, пасёлка гарадскога тыпу, горада або не асвоенага для жыллёвага будаўнiцтва зямельнага ўчастка ў сельскiм населеным пункце, а таксама зямельнага ўчастка для вядзення лясной, сельскай, дапаможнай сельскай гаспадаркi, звяртаецца ў мясцовы выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання запрошанага зямельнага ўчастка з заявай аб прадастаўленнi ёй гэтага ўчастка.

У заяве называюцца:

мэта, для якой запрошваецца зямельны ўчастак;

рэчавае права на запрошаны зямельны ўчастак (пастаяннае або часовае карыстанне, пажыццёвае спадчыннае валоданне, уласнасць або арэнда);

намечанае месцаразмяшчэнне зямельнага ўчастка i яго памер;

крынiцы фiнансавання будаўнiцтва жылога дома i сацыяльнай iнфраструктуры, а таксама пакрыцця страт (пры iх наяўнасцi), калi гэта звязана з мяркуемым адабраннем зямельнага ўчастка ў землекарыстальнiка, землеўладальнiка.

Да заявы прыкладаюцца копii статута i пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы або копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якiя запрошваюць зямельны ўчастак.

34. Мясцовы выканаўчы камiтэт разглядае заяву юрыдычнай асобы або iндывiдуальнага прадпрымальнiка аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка ў 5-дзённы тэрмiн з дня яго ўнясення, дае дазвол арганiзацыi па землеўпарадкаванню на распрацоўку праекта адвядзення гэтага ўчастка i паведамляе юрыдычнай асобе або iндывiдуальнаму прадпрымальнiку аб вынiках разгляду яе заявы.

Пры прыняццi рашэння аб адмове ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым юрыдычнай асобе, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку з называннем падстаў адмовы, адпаведных заканадаўству.

Адмова ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка можа быць абскарджана ў вышэйстаячы выканаўчы i распарадчы орган або ў суд.

Да дазволу мясцовага выканаўчага камiтэта прыкладаюцца дакументы, названыя ў пункце 33 гэтага Палажэння.

Заява юрыдычнай асобы або iндывiдуальнага прадпрымальнiка аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка разглядаецца з улiкам зацверджанага генеральнага плана сельскага населенага пункта, пасёлка гарадскога тыпу, праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы горада, а таксама з улiкам наяўнасцi не асвоеных для жыллёвага будаўнiцтва зямельных участкаў у сельскiх населеных пунктах.

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка ажыццяўляецца арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду, што заключаецца гэтай арганiзацыяй з юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, зацiкаўленым у прадастаўленнi яму зямельнага ўчастка, за кошт сродкаў гэтых асоб. Дагавор падраду заключаецца з улiкам патрабаванняў, названых у пункце 22 гэтага Палажэння, у 3-дзённы тэрмiн з дня атрымання названай арганiзацыяй дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага камiтэта на распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Праект адвядзення зямельнага ўчастка распрацоўваецца ў тэрмiн не больш за адзiн месяц з моманту аплаты работ па распрацоўцы гэтага праекта.

35. Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка для мэтаў, пералiчаных у частцы першай пункта 32 гэтага Палажэння, i прыняцце на яго падставе рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка ажыццяўляюцца ў парадку, прадугледжаным пунктам 31 гэтага Палажэння.

ГЛАВА 7

УСТАНАЎЛЕННЕ МЕЖАЎ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА Ў НАТУРЫ

(НА МЯСЦОВАСЦI), ДЗЯРЖАЎНАЯ

РЭГIСТРАЦЫЯ СТВАРЭННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

I ЎЗНIКНЕННЯ ПРАВА НА ЯГО

36. Межы прадастаўленага зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi) устанаўлiваюцца ў тэрмiн, вызначаны дагаворам падраду на ўстанаўленне межаў гэтага ўчастка памiж арганiзацыяй па землеўпарадкаванню i юрыдычнай асобай, грамадзянiнам або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якому прадастаўлены зямельны ўчастак, з улiкам патрабаванняў, названых у пункце 22 гэтага Палажэння, за кошт сродкаў названых асоб. Такi тэрмiн не павiнен перавышаць 20 дзён з дня аплаты работ па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi).

Арганiзацыя па землеўпарадкаванню можа заключаць з юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якi мае спецыяльны дазвол (лiцэнзiю) на ажыццяўленне геадэзiчнай i картаграфiчнай дзейнасцi, дагавор субпадраду на выкананне работ па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi).

Устанаўленне межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi) праводзiцца ў прысутнасцi юрыдычнай асобы, грамадзянiна або iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якому прадастаўлены гэты ўчастак, землекарыстальнiка, землеўладальнiка, уласнiка, арандатара зямельнага ўчастка, з зямель якiх адабраны гэты ўчастак, а пры неабходнасцi — сумежных землекарыстальнiкаў, землеўладальнiкаў, уласнiкаў, арандатараў зямельных участкаў, афармляецца актам аб азнаямленнi зацiкаўленых бакоў на мясцовасцi з устаноўленымi межамi i падпiсваецца названымi асобамi i прадстаўнiком арганiзацыi па землеўпарадкаванню або юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя выконваюць работы па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi), у момант ажыццяўлення гэтых работ.

37. Межы прадастаўленага зямельнага ўчастка, устаноўленыя на мясцовасцi, замацоўваюцца межавымi знакамi.

38. Арганiзацыя па землеўпарадкаванню або юрыдычная асоба або iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выканалi работы па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi) па дагавору субпадраду, афармляюць землеўпарадкавальную справу ў тэрмiн, вызначаны дагаворам падраду або субпадраду (але не больш як 5 дзён з дня падпiсання акта, названага ў частцы трэцяй пункта 36 гэтага Палажэння).

Арганiзацыя па землеўпарадкаванню ў 2-дзённы тэрмiн пасля выканання землеўпарадкавальнай справы або атрымання яе ад асобы, якая выканала работы па дагавору субпадраду, перадае землеўпарадкавальную справу па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка ў натуры (на мясцовасцi) з заявай аб дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго (пры наяўнасцi ў дагаворы падраду адпаведных паўнамоцтваў арганiзацыi па землеўпарадкаванню на такую рэгiстрацыю) у тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi i правоў на яе (далей — арганiзацыя па дзяржаўнай рэгiстрацыi), а таксама паведамляе юрыдычнай асобе, грамадзянiну або iндывiдуальнаму прадпрымальнiку аб даце i месцы атрымання пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi. Калi паўнамоцтвы на ажыццяўленне дзяржаўнай рэгiстрацыi не перададзены юрыдычнай асобай, iндывiдуальным прадпрымальнiкам у адпаведнасцi з дагаворам падраду арганiзацыi па землеўпарадкаванню, гэта арганiзацыя ў той жа тэрмiн перадае землеўпарадкавальную справу асобе, якой выдзелены зямельны ўчастак, для ажыццяўлення iм дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго самастойна.

39. Дзяржаўная рэгiстрацыя стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго, выдача пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi ажыццяўляюцца арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi ў тэрмiн да 7 дзён з дня звяртання асобы, якой выдзелены зямельны ўчастак, самастойна або арганiзацыяй па землеўпарадкаванню, у выпадку выканання вялiкага аб’ёму работы, неабходнай для ажыццяўлення рэгiстрацыйнага дзеяння, — у тэрмiн да 14 дзён.

40. Пасля ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго арганiзацыя па дзяржаўнай рэгiстрацыi ў 3-дзённы тэрмiн перадае абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе па месцы знаходжання гэтага ўчастка землеўпарадкавальную справу аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка i ўстанаўленнi яго межаў у натуры (на мясцовасцi) (далей — землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка) на захоўванне, а таксама пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi для наступнай перадачы яго асобе, якой выдзелены зямельны ўчастак, — у выпадку ажыццяўлення дзяржаўнай рэгiстрацыi па заяве названай землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

Пры ажыццяўленнi дзяржаўнай рэгiстрацыi па заяве асобы, якой выдзелены зямельны ўчастак, гэта асоба атрымлiвае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi ў арганiзацыi па рэгiстрацыi самастойна.

ГЛАВА 8

ПАРАДАК ПАДАЎЖЭННЯ ТЭРМIНУ

КАРЫСТАННЯ ЗЯМЕЛЬНЫМ

УЧАСТКАМ, ПРАДАСТАЎЛЕНЫМ

У ЧАСОВАЕ КАРЫСТАННЕ

41. Тэрмiн карыстання зямельным участкам, прадастаўленым у часовае карыстанне (далей — тэрмiн часовага карыстання зямельным участкам), пры неабходнасцi можа быць падоўжаны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, адпаведным мясцовым выканаўчым камiтэтам, якi прадаставiў гэты ўчастак, на падставе землеўпарадкавальнай справы аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка, названага ў пункце 40 гэтага Палажэння, i дакументаў, якiя засведчваюць права на гэты зямельны ўчастак.

42. Юрыдычная асоба, грамадзянiн або iндывiдуальны прадпрымальнiк, зацiкаўлены ў падаўжэннi яму тэрмiну часовага карыстання зямельным участкам, не пазней як за два месяцы да заканчэння гэтага тэрмiну павiнен звярнуцца ў мясцовы выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання гэтага ўчастка з заявай аб падаўжэннi ёй тэрмiну часовага карыстання зямельным участкам з абгрунтаваннем неабходнасцi яго падаўжэння i называннем плануемага тэрмiну падаўжэння.

43. Мясцовы выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн з дня падачы заявы разглядае яе i ў выпадку прызнання неабходнасцi падаўжэння тэрмiну часовага карыстання зямельным участкам даручае абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе ў 10-дзённы тэрмiн падрыхтаваць адпаведны праект рашэння i прымае яго ў парадку, прадугледжаным гэтым Палажэннем.

44. У выпадку прыняцця рашэння аб адмове ў падаўжэннi тэрмiну часовага карыстання зямельным участкам мясцовы выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн пасля прыняцця такога рашэння паведамляе аб гэтым юрыдычнай асобе, грамадзянiну, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку з называннем адпаведных заканадаўству падстаў адмовы, а таксама даручае абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе забяспечыць выкананне дзеянняў, звязаных са спыненнем права гэтай асобы на зямельны ўчастак, прадастаўлены ёй у часовае валоданне, згодна з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

45. Падаўжэнне тэрмiну часовага карыстання зямельным участкам павiнна быць узгоднена абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай з ранейшым землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, уласнiкам, арандатарам гэтага ўчастка, а пры змяненнi мэтавага прызначэння яго далейшага выкарыстання — з раённым выканаўчым камiтэтам (калi рашэнне аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка прымалася абласным выканаўчым камiтэтам), абласным выканаўчым камiтэтам (калi рашэнне аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка прымалася Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а таксама да 27 лiстапада 1996 г. Прэзiдыумам Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь).

ГЛАВА 9

ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ

I АТРЫМАННЯ ДАКУМЕНТА,

ЯКI СВЕДЧЫЦЬ ПРАВА

НА ЗЯМЕЛЬНЫ ЎЧАСТАК,

ШТО ЗНАХОДЗIЦЦА

Ў КАРЫСТАННI ГРАМАДЗЯНIНА

46. Грамадзянiн, якi пражывае ў сельскiм населеным пункце (акрамя размешчанага ў прыгараднай зоне г. Мiнска i гарадоў абласнога падпарадкавання), i не мае, але зацiкаўлены ў атрыманнi дакумента, якi сведчыць права на зямельны ўчастак, што выкарыстоўваецца iм для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, вядзення асабiстай дапаможнай гаспадаркi, пры ўмове, што звесткi аб гэтым участку ўнесены ў пагаспадаркавую кнiгу сельскага выканаўчага камiтэта да 1 студзеня 1999 г., звяртаецца ў сельскi выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання гэтага ўчастка з заявай аб выдачы такога дакумента.

47. У заяве аб выдачы дакумента, якi сведчыць права на зямельны ўчастак, называюцца iснуючыя ў грамадзянiна звесткi аб зямельным участку, якiя выкарыстоўваецца iм, яго плошча, жаданае рэчавае права на яго (прыватная ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне, арэнда).

Адначасова з падачай заявы аб выдачы дакумента, якi сведчыць права на зямельны ўчастак, грамадзянiн падае ў сельскi выканаўчы камiтэт заяву аб дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго для наступнай перадачы гэтай заявы адпаведнай абласной землеўпарадкавальнай i геадэ-зiчнай службай у арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi.

48. Сельскi выканаўчы камiтэт у 5-дзённы тэрмiн разглядае заяву грамадзянiна аб выдачы дакумента, якi засведчвае права на зямельны ўчастак, i даручае абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе падрыхтаваць план межаў гэтага ўчастка, перадае ёй заявы грамадзянiна аб выдачы такога дакумента i аб дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго, iснуючы схематычны план межаў зямельнага ўчастка, а таксама паведамляе грамадзянiну аб вынiках разгляду яго заяў i неабходнасцi аплаты паслуг па падрыхтоўцы плана межаў.

49. Абласная землеўпарадкавальная i геадэзiчная служба ў адпаведнасцi з яе паўнамоцтвамi ў 15-дзённы тэрмiн з дня атрымання даручэння сельскага выканаўчага камiтэта аб падрыхтоўцы плана межаў зямельнага ўчастка ўдакладняе яго межы на мясцовасцi i на падставе зямельна-кадастравай дакументацыi сельскага населенага пункта падрыхтоўвае такi план i праект рашэння сельскага выканаўчага камiтэта аб прадастаўленнi грамадзянiну зямельнага ўчастка.

50. План межаў зямельнага ўчастка ўзгадняецца абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай з грамадзянiнам i сумежнымi землекарыстальнiкамi, землеўладальнiкамi, уласнiкамi, арандатарамi.

51. Абласная землеўпарадкавальная i геадэзiчная служба ў 5-дзённы тэрмiн з дня ўзгаднення плана межаў зямельнага ўчастка фармiруе землеўпарадкавальную справу i з праектам рашэння выканаўчага камiтэта аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка ўносiць яе на разгляд сельскага выканаўчага камiтэта. У рашэннi аб прадастаўленнi грамадзянiну зямельнага ўчастка павiнны быць названы вiды зямель, мэта i ўмовы прадастаўлення зямельнага ўчастка, яго памер, рэчавае права.

Рашэнне аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка прымаецца сельскiм выканаўчым камiтэтам у 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў ад абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

52. Сельскi выканаўчы камiтэт у 3-дзённы тэрмiн пасля прыняцця рашэння аб прадастаўленнi грамадзянiну зямельнага ўчастка перадае копiю гэтага рашэння i землеўпарадкавальную справу абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе, якая ў такi ж тэрмiн накiроўвае iх з заявай грамадзянiна аб дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго ў арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi.

53. Дзяржаўная рэгiстрацыя стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго ажыццяўляецца арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi ў тэрмiн да 7 дзён з дня атрымання ад абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы дакументаў, названых у пункце 52 гэтага Палажэння.

54. Пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i ўзнiкнення права на яго землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленнi гэтага ўчастка i пасведчанне аб яго дзяржаўнай рэгiстрацыi ў 3-дзённы тэрмiн перадаюцца арганiзацыяй па дзяржаўнай рэгiстрацыi адпаведнай абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе па месцы знаходжання зямельнага ўчастка, а таксама паведамляецца грамадзянiну аб магчымасцi атрымання гэтага пасведчання ў названай службе.

55. Землеўпарадкавальная справа аб прадастаўленнi грамадзянiну зямельнага ўчастка захоўваецца ў абласной землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе па месцы знаходжання гэтага ўчастка.

ГЛАВА 10

ПАРАДАК АДАБРАННЯ

ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ АЎКЦЫЁНУ

56. Для правядзення аўкцыёну па адабранню зямельнага ўчастка з зямель землекарыстальнiкаў, землеўладальнiкаў, уласнiкаў, арандатараў зямельных участкаў мясцовы выканаўчы камiтэт даручае арганiзацыi па землеўпарадкаванню забяспечыць распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка — пры наяўнасцi праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы горада (прыгараднай зоны горада) або падрыхтоўку зямельна-кадастравай дакументацыi для выбару зямельнага ўчастка i афармлення матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца яго размяшчэння — пры адсутнасцi названага горадабудаўнiчага праекта.

57. Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка, а таксама падрыхтоўка зямельна-кадастравай дакументацыi i афармленне матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну ажыццяўляецца на працягу месяца з моманту аплаты работ па распрацоўцы гэтага праекта арганiзацыяй па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду з мясцовым выканаўчым камiтэтам, зацiкаўленым у правядзеннi аўкцыёну, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

58. Для распрацоўкi праекта адвядзення зямельнага ўчастка мясцовы выканаўчы камiтэт прадстаўляе ў арганiзацыю па землеўпарадкаванню сваё даручэнне i копiю праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы горада (прыгараднай зоны горада).

59. У праекце адвядзення зямельнага ўчастка, якi адбiраецца для правядзення аўкцыёну, вызначаюцца яго плошча, састаў i якасць зямель гэтага ўчастка, фактычныя сумы страт, якiя наносяцца землекарыстальнiку, землеўладальнiку, уласнiку, арандатару адабраннем у яго зямельнага ўчастка, i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi, умовы выкарыстання гэтага ўчастка да афармлення пераможцам аўкцыёну правоў на яго.

60. Арганiзацыя па землеўпарадкаванню, якая ажыццяўляе распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка, устанаўлiвае ў натуры (на мясцовасцi) межы намечанага да адабрання зямельнага ўчастка, узгадняе гэты праект з землекарыстальнiкам, землеўладальнiкам, зямельны ўчастак якога намячаецца да адабрання, i ў 3-дзённы тэрмiн атрымлiвае яго заключэнне. Узгоднены праект адвядзення зямельнага ўчастка з праектам рашэння мясцовага выканаўчага камiтэта перадаецца абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе.

61. Абласная (Мiнская гарадская) землеўпарадкавальная i геадэзiчная служба ў 5-дзённы тэрмiн з дня паступлення праекта адвядзення зямельнага ўчастка разглядае гэты праект, удакладняе пры неабходнасцi праект рашэння аб адабраннi зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну i ўносiць гэтыя праекты ў адпаведны мясцовы выканаўчы камiтэт для прыняцця неабходнага рашэння. У рашэннi аб адабраннi зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну павiнны быць названы вiды зямель, што адбiраюцца, мэта, для якой адбiраецца зямельны ўчастак, яго памер, умовы адвядзення.

62. Рашэнне аб адабраннi зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну прымаецца мясцовым выканаўчым камiтэтам у 5-дзённы тэрмiн з дня атрымання матэрыялаў ад абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы.

63. Мясцовы выканаўчы камiтэт у 3-дзённы тэрмiн пасля прыняцця рашэння аб адабраннi зямельнага ўчастка перадае яго з праектам адвядзення гэтага ўчастка абласной (Мiнскай гарадской) землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службе для прадстаўлення ў камiсiю па арганiзацыi i правядзенню аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка.

64. У выпадку, калi рашэнне аб адабраннi зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну ўваходзiць у кампетэнцыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i звязана з адабраннем зямель, названых у частцы другой пункта 5 гэтага Палажэння, арганiзацыя па землеўпарадкаванню накiроўвае праект адвядзення зямельнага ўчастка ў Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Гэты Камiтэт у 20-дзённы тэрмiн з дня атрымання названага праекта адвядзення падрыхтоўвае праект адпаведнага рашэння Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, уносiць яго ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у 20-дзённы тэрмiн разглядае праект рашэння i ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе яго Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.

65. Пры адсутнасцi праекта дэталёвай планiроўкi раёна забудовы горада (прыгараднай зоны горада) месца размяшчэння зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну вызначаецца ў адпаведнасцi з пункамi 8—12 гэтага Палажэння.

66. Да матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, намечанага да адабрання для правядзення аўкцыёну, адносяцца:

66.1. даручэнне мясцовага выканаўчага камiтэта арганiзацыi па землеўпарадкаванню аб афармленнi матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка, якое змяшчае звесткi аб мэце яго выкарыстання, намечаным месцы размяшчэння i прыкладным памеры гэтага ўчастка;

66.2. акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка;

66.3. пiсьмовая згода (адмова) землекарыстальнiка, землеўладальнiка на размяшчэнне зямельнага ўчастка на яго землях i на адабранне ў яго гэтага ўчастка (яго часткi);

66.4. дакументы, якiя пацвярджаюць састаў i якасць зямель гэтага ўчастка, арыенцiровачныя сумы ўрону i страт сельскагаспадарчай i лесагаспадарчай вытворчасцi;

66.5. заключэннi:

дэпартамента па геалогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя аб наяўнасцi або аб адсутнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка радовiшча карысных выкапняў — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка па-за межамi тэрыторый перспектыўнага развiцця населеных пунктаў, устаноўленых зацверджанай горадабудаўнiчай дакументацыяй. Пры наяўнасцi ў межах запрошанага зямельнага ўчастка пакладаў карысных выкапняў у заключэннi таксама адлюстроўваецца магчымасць забудовы гэтага ўчастка;

адмiнiстрацыi свабоднай эканамiчнай зоны — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў межах названай зоны;

Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўнiцтва аўтамабiльнай заправачнай станцыi i склада нафтапрадуктаў;

уладальнiка аўтамабiльнай дарогi — у выпадку ўзгаднення месца размяшчэння зямельнага ўчастка ў прыдарожнай паласе (кантралюемай зоне) аўтамабiльнай дарогi агульнага карыстання.

Узгадненне месца размяшчэння зямельнага ўчастка з названымi ў гэтым падпункце органамi i арганiзацыямi ажыццяўляецца ў 3-дзённы тэрмiн арганiзацыяй па землеўпарадкаванню або адпаведнымi службамi мясцовага выканаўчага камiтэта ў адпаведнасцi з рашэннем гэтага камiтэта;

66.6. матэрыялы па ўстанаўленню межаў зямельнага ўчастка, намечанага да адабрання для правядзення аўкцыёну;

66.7. копiя зямельна-кадастравага плана (часткi плана) з нанесенымi межамi намечанага да адабрання зямельнага ўчастка;

66.8. копii статута i пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi юрыдычнай асобы, або копiя пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi iндывiдуальнаг

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПАЛАЖЭННЕ аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика