Кожнае прадпрыемства Беларусi павiнна мець дакладную праграму развiцця на 2006 год
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Аб гэтым заявiў 31 студзеня, прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў ходзе пасяджэння Савета Мiнiстраў, на якiм абмяркоўвалiся вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны ў 2005 годзе.
Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, прадпрыемствы павiнны вызначыць асноўныя напрамкi развiцця, скласцi бiзнэс-планы, разлiчыць неабходныя iнвестыцыйныя ўкладаннi ў тэхнiчнае перааснашчэнне. «Гэта ненармальна, калi ў краiне каля 30 працэнтаў валаўтваральных прадпрыемстваў, якiя знаходзяцца пад асаблiвым кантролем урада, не выконваюць прагнозныя паказчыкi, працуюць са стратай», — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. Ён паставiў задачу на працягу лютага вывучыць стан спраў на ўсiх 113 валаўтваральных прадпрыемствах, узгаднiць бiзнэс-планы кожнага з iх. Пры гэтым ён адзначыў, што ў гэтым годзе ўрад мае намер прыняць меры па вываду на больш эфектыўную работу сярэднiх прадпрыемстваў i прадпрыемстваў з колькасцю працуючых да 3 тыс. Сяргей Сiдорскi таксама адзначыў, што «ў раёнах няма дакладных праграм развiцця занятасцi». На яго думку, у кожным дробным або сярэднiм горадзе неабходна стварыць 1-2 сучасныя прадпрыемствы. «Такiя праграмы павiнны быць. Урад выдзелiў для гэтага дастаткова iнвестыцыйных рэсурсаў (70 млн еўра), але гэтыя грошы не асвоены з-за адсутнасцi эфектыўных бiзнэс-планаў», — падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў 31 студзеня, прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў ходзе пасяджэння Савета Мiнiстраў, на якiм абмяркоўвалiся вынiкi сацыяльна-эка |
|