Як падвал стаў... сейфам
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Ну i ну! У якiм толькi месцы не хаваюць свае грошы некаторыя жыхары. Летась, напрыклад, мы расказвалi, як дзядок з аднаго з раёнаў Гомельшчыны зрабiў са стажка сена... ашчадны банк, а потым паплацiўся за гэта стратай вялiкай сумы: грошы нехта ўкраў.А сёлета галаваломку i сабе, i мiлiцыi наладзiла адна жанчына са Светлагорска. Каб нiхто не здагадаўся аб наяўнасцi ў яе некалькiх соцень долараў, яна ператварыла звычайную бляшанку з-пад кавы ў своеасаблiвую схованку, а затым замкнула яе ў падвале. Калi ж праз нейкi час прыйшла праверыць свой «сейф», аказалася, што грошы знiклi. Мiлiцыi, праўда, удалося раскрыць злачынства: злодзей, раней судзiмы мужчына, быў выкрыты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У якiм толькi месцы не хаваюць свае грошы некаторыя жыхары |
|