21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiя ўсюдыходы да Арктыкi давядуць

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Экстрым

— Хiба гэта сапраўдны холад? — усмiхаецца палярнiк Уладзiмiр Драбо, калi цiкаўлюся, як перажыць сёлетнюю зiму. — Вось у час нашых экспедыцый тэмпература ад 20 да 57 градусаў марозу. У палатцы звычайна на пяць градусаў больш, чым на вулiцы.

— Як жа вы тады грэецеся?

— Цёпла апранаемся i настройваемся псiхалагiчна. Нашу каманду некаторыя лiчаць звар’яцелымi людзьмi.

На гэты раз Уладзiмiр Драбо вырашыў пакарыць Паўночны полюс (ён з’яўляецца кiраўнiком экспедыцыi «Палярнае кальцо») ды яшчэ сына Аляксандра ўзяў у сваю кампанiю (той сумяшчае абавязкi кухара i фотааператара). Акрамя iх, у беларуска-расiйскую вандроўку адпраўляюцца яшчэ чатыры чалавекi, якiя, паводле слоў камандзiра, падрыхтаваныя да сустрэчы з Арктыкай.

Асноўная мэта экспедыцыi — упершыню ў гiсторыi арктычных вандровак здзейснiць кругасветны пераход уздоўж Паўночнага палярнага круга, па берагавой кромцы Паўночнага Ледавiтага акiяна з выкарыстаннем пазадарожных усюдыходаў уласнай распрацоўкi. Цiкава, што беларусы вырашылi спалучыць асноўныя маршруты першапраходцаў высокiх шырот, сярод якiх ёсць i нашы землякi, — Харытон i Дзмiтрый Лапцевы (у iх гонар названа мора), Андрэй Вiлькiцкi (яго iмя носiць адкрыты iм востраў у Карскiм моры), Эдуард Пякарскi (аўтар руска-якуцкага слоўнiка).

Цяперашнi этап экспедыцыi — трэцi па лiку: першыя два ажыццяўлялiся адпаведна ў 2001 i 2004 гадах. Тады беларусы пераадолелi звыш дзесяцi тысяч кiламетраў ад Лабытнангi да Уэльса. «Спачатку планавалася стартаваць 28 студзеня з Петрапаўлаўска-Камчацкага, аднак зараз там шмат снегу i нялётнае надвор’е, а ўсюдыходы ж трэба даставiць самалётамi, таму хутчэй за ўсё зменiм месца старту», — расказаў Уладзiмiр Нiкандравiч. Далейшы прадугледжаны маршрут— Палана (сталiца Каракii) — Анадыр (Сталiца Чукоткi) — пасёлак Энурмiна — Берангаў пралiў — Аляска. Вяртацца палярнiкi будуць праз самыя паўночныя гарады свету — Певек, Зыранку i Якуцк.

Дагэтуль нiхто не перасякаў iльды на наземных аўтамабiльных сродках (у канцы 90-х гадоў у рамках прабегу Лондан—Нью-Йорк англiчане спрабавалi гэта зрабiць на гусенiчных сродках, але праз васемнаццаць кiламетраў шляху яны патанулi).

Падарожжа таксама будзе спрыяць выпрабаванню розных мадэляў усюдыходаў, каб вызначыць iх далейшыя сферы выкарыстання (напрыклад, у якасцi экалагiчна-бяспечнага транспарту). Акрамя таго па вынiках экспедыцыi плануецца стварыць вiдэасерыял i альбом-кнiгу, якiя раскажуць аб вялiзным шляху трэцяга тысячагоддзя, дзе бралi ўдзел беларускiя палярнiкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Хiба гэта сапраўдны холад? — усмiхаецца палярнiк Уладзiмiр Драбо, калi цiкаўлюся, як перажыць сёлетнюю зiму. — Вось у час нашых экспедыцый тэмперату
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика