Рак заменiць СлiўцаНапярэдаднi Алiмпiяды Беларуская фрыстайлiстка Асоль Слiвец не зможа паехаць на XX зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi разам са сваiм братам Цiмафеем: на адной з трэнiровак ён атрымаў сур’ёзную траўму, а для аднаўлення патрэбна як мiнiмум два тыднi. Прыгадаем, што спартсмен быў уключаны ў алiмпiйскi спiс, дзякуючы чацвёртаму месцу на этапе Кубка свету ў Аўстралii. Замест Цiмафея трэнеры вырашылi адправiць Дзмiтрыя Рака. Акрамя яго за медалi белых Гульняў будуць спаборнiчаць Антон Кушнiр, Дзмiтрый Дашчынскi, Аляксей Грышын, Асоль Слiвец i Ала Цупер.На мяжы скандалу Менш чым за два тыднi да Алiмпiяды ў iтальянскiм Турыне вялiкi «сюрпрыз» для спартсменаў паднёс Мiжнародны саюз канькабежцаў: перагледзеў нарматывы, якiя дазваляюць удзельнiчаць у Гульнях. Так, напрыклад, паводле новых правiлаў, трэба прабегчы 500 метраў не больш чым за 39 секунд (раней — за 39,5). У вынiку замест запланаваных чатырох беларускiх канькабежцаў на Гульнi зможа паехаць толькi адна Святлана Радкевiч. Iгар Пагарэлаў, старэйшы трэнер нацыянальнай каманды i муж Анжалiкi Кацюгi, якая стала ахвярай допiнгавай справы, ахарактарызаваў дадзеную сiтуацыю з лiцэнзiямi як ненармальную, бо гэта можа прывесцi да наспявання скандалу ў спартыўным свеце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская фрыстайлiстка Асоль Слiвец не зможа паехаць на XX зiмовыя Алiмпiйскiя гульнi разам са сваiм братам Цiмафеем: на адной з трэнiровак ён атрым
|
|