Спорт-тайм
ВIКТОРЫЯ НАД АМЕРЫКАНЦАМI
Беларускiм майстрам скураной пальчаткi ўдалося ў гасцях, у Маямi, перамагчы на рынгу амерыканскiх баксёраў — 5:4. У сваiх вагавых катэгорыях працiўнiкаў засмуцiлi Антон Бекiш (48 кг), Хаважы Хацыгаў (54 кг), Андрэй Чырук (64 кг), Андрэй Мiрук (81 кг), сярэбраны прызёр Алiмпiяды ў Афiнах Вiктар Зуеў (91 кг). Другi матч адбыўся ўчора позна ўначы ў Балцiмары. ЛАПКЕС УЗНАЧАЛIЎ РЭЙТЫНГ Беларускi фехтавальшчык Дзмiтрый Лапкес узначалiў сусветны рэйтынг сярод саблiстаў. Гэтаму садзейнiчала ўдалае выступленне на мiжнародным турнiры серыi Гран-пры ў Тунiсе, дзе мушкецёр стаў другiм (уступiў у фiнале французу Жульену Пiйе). «ЮНАЦТВА» ЛIДЗIРУЕ Кiеўскаму «Сокалу» зноў не пакарылася мiнскае «Юнацтва»: на чарговым матчы адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею ўкраiнцы прайгралi з лiкам 5:1. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Вiцебск» — «Гомель» — 1:5, «Брэст» — «Рыга-2000» — 2:2, «Нёман» — «Хiмвалакно» — 2:1, «Металургс» — «Дынама» — 1:5, «Хiмiк-СКА» — «Керамiн» — 2:2. Пасля 46 тураў лiдзiруе «Юнацтва» (92 ачкi), за iм размясцiлiся «Сокал» (89 ачкоў) i «Керамiн» (87).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiм майстрам скураной пальчаткi ўдалося ў гасцях, у Маямi, перамагчы на рынгу амерыканскiх баксёраў — 5:4
|
|