«Мы з карупцыяй змагаемся, але...»
Надзея НIКАЛАЕВА
ШКОЛА: СЁННЯ І ЗАЎТРА Выкананне дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў, неабходнасць укаранення ў вучэбны працэс iнфармацыйных i камунiкацыйных тэхналогiй, прафiлiзацыя старшай ступенi агульнаадукацыйнай школы, пераход вышэйшай школы на двухступеньчатую сiстэму падрыхтоўкi спецыялiстаў, пытаннi арганiзацыi харчавання навучэнскай моладзi, структурная перабудова прафесiйнай школы, карупцыя ў сферы адукацыi, фiнансава-гаспадарчая дзейнасць навучальных устаноў, выхаваўчая i сацыяльная работа з моладдзю — вось далёка не поўны пералiк праблем i пытанняў, якiя ўзнiмалiся ў ходзе калегii Мiнiстэрства адукацыi, дзе падводзiлiся вынiкi мiнулага года i вызначалiся задачы на 2006 год.Як адзначыў у сваiм справаздачным дакладзе мiнiстр адукацыi нашай краiны Аляксандр Радзькоў, на сёння дашкольнай адукацыяй ахоплены ўжо 80,6 працэнта беларускiх дзяцей. Толькi за апошнiя пяць гадоў гэты паказчык павялiчыўся на 10 працэнтаў, i сёння мы займаем лiдзiруючыя пазiцыi сярод краiн СНД. Безумоўным дасягненнем можна лiчыць i захаванне даступнай для бацькоў штомесячнай платы за знаходжанне дзiцяцi ў дзiцячым садку, якая складае зараз 60 працэнтаў ад рэальных выдаткаў на харчаванне (гэта прыкладна каля 30 тысяч рублёў). Дзяржаўныя мiнiмальныя сацыяльныя стандарты па прадастаўленню месцаў у дашкольных установах выконваюцца поўнасцю. Разам з тым, калi ў горадзе дашкольныя ўстановы наведваюць 91,5 працэнта дзяцей, то на вёсцы — толькi 50,5 працэнта (у 2004 г. — 49,2 працэнта). «Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi мы павiнны да 2010 года забяспечыць стопрацэнтны ахоп вясковых дзяцей дашкольнай адукацыяй. Сярод нявырашаных у сiстэме дашкольнай адукацыi праблем мiнiстр назваў неадпаведнасць грашовых нормаў харчавання выхаванцаў дашкольных устаноў натуральным нормам харчавання (на 25—50 працэнтаў), а таксама дэфiцыт у дашкольных установах «разумных» цацак, фiзкультурнага iнвентару, наглядна-дыдактычных i тэхнiчных сродкаў навучання. На жаль, нiчога не было зроблена i для павышэння статуса педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў. Нягледзячы на шматлiкiя iнiцыятывы мiнiстэрства, якiя не знайшлi падтрымкi ва ўрадзе, так i не ўдалося знiзiць педагагiчную нагрузку на выхавацеляў, прадаставiць педагогам дашкольных цэнтраў развiцця права выхаду на льготную пенсiю i забяспечыць права атрымання вышэйшай катэгорыi музычнымi кiраўнiкамi i кiраўнiкамi па фiзiчнаму выхаванню. Усё гэта, у сваю чаргу, пазбаўляе стымулаў i стрымлiвае прафесiйны рост педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў. Доля педагогаў з вышэйшай адукацыяй у сiстэме дашкольнага выхавання складае ўсяго 42,8 працэнта ад агульнай iх колькасцi, а вышэйшую катэгорыю маюць толькi 5,5 працэнта педагогаў. Трэцi год запар у Беларусi праводзiцца манiторынг вучэбнай дзейнасцi школьнiкаў чацвёртых, дзевятых i адзiнаццатых класаў, вынiкi якога сведчаць аб дастаткова высокiм ўзроўнi агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi школьнiкаў. — Вельмi важна, што мы не згубiлi якасць пры пераходзе на новы змест адукацыi, — з гонарам падкрэслiў Аляксандр Радзькоў. — Гэта пацвярджаюць i вынiкi ўдзелу беларускiх школьнiкаў у мiжнародным алiмпiядным руху. У мiнулым годзе ў мiжнародных алiмпiядах па вучэбных дысцыплiнах узялi ўдзел 23 беларускiя школьнiкi i 19 з iх былi ўзнагароджаны медалямi. Прычым адзiн з членаў нашай зборнай стаў абсалютным чэмпiёнам свету па матэматыцы. Не падвяла нас i студэнцкая каманда БДУ, якая на мiжнароднай студэнцкай алiмпiядзе па матэматыцы таксама заняла першае каманднае месца i заваявала абсалютнае чэмпiёнства ў асабiстым першынстве. Значыць, нам удаецца падтрымлiваць якасць нашай адукацыi на ўсiх яе ўзроўнях. Сёння матэматычнай Меккай лiчыцца Прын-станскi унiверсiтэт (ЗША). I мы можам ганарыцца тым, што студэнты гэтага унiверсiтэта мэтанакiравана i прынцыпова не прапускаюць спаборнiцтваў, дзе можна сустрэцца з матэматыкамi з Беларусi. У гэтым навучальным годзе на базе 18 эксперыментальных школ працягваецца апрабацыя Канцэпцыi профiльнага навучання на старшай ступенi школы. Пераход усiх агульнаадукацыйных школ на профiльнае навучанне мае адбыцца ў 2008 годзе. Часу засталося зусiм няшмат, таму ўжо сёння ў кожным раёне павiнен быць распрацаваны дэталёвы план пераходу на профiльнае навучанне з улiкам спецыфiкi малакамплектных сельскiх школ, трэба пралiчыць усе магчымыя фiнансавыя выдаткi, прадумаць пытанне з падвозам да школ навучэнцаў i стварэнне неабходнай матэрыяльна-тэхнiчнай базы. У 2005 годзе ўпершыню ва ўсiх рэгiёнах Беларусi быў выкананы нарматыў забяспечанасцi школ камп’ютарнай тэхнiкай. У сувязi з гэтым усё больш настойлiва паўстае пытанне аб яе эфектыўным выкарыстаннi. Палова школ самастойна забяспечваюць харчаванне сваiх выхаванцаў, а ў астатнiх вырашэннем гэтай задачы займаюцца Белкаапсаюз i Мiнiстэрства гандлю. Дарэчы, там, дзе школы ўласнымi сiламi арганiзоўваюць харчаванне дзяцей, менш за ўсё нараканняў. Аднак усё ж такi нельга закрываць вочы на iснуючыя праблемы. Як сведчаць рэйдавыя праверкi, вельмi часта, i прычым паўсюдна, дапускаюцца выпадкi забеспячэння школьных сталовых прадуктамi замежнай вытворчасцi пры магчымасцi набыцця не менш якасных, але больш танных прадуктаў айчынных вытворцаў. Маюць месца таксама выпадкi парушэння тэхналогii прыгатавання, умоў захавання прадуктаў, прадукты для сталовых i буфетаў нярэдка закупляюцца без улiку спецыфiкi дзiцячага харчавання. Як прызнаўся мiнiстр, «мы з карупцыяй пастаянна змагаемся, але пахвалiцца пакуль няма чым». Паколькi прыёмная кампанiя ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах знаходзiцца сёння пад строгiм кантролем дзяржавы, карупцыя плаўна перайшла з уступных iспытаў на экзаменацыйныя сесii. Выкладчыкi не толькi бяруць ад студэнтаў грошы, але i вымагаюць iх, што наносiць каласальную шкоду не толькi iмiджу прафесарска-выкладчыцкага корпуса, але i ўсёй выхаваўчай сiстэме. Зараз пад следствам знаходзяцца некалькi такiх «педагогаў». Дарэчы, у ходзе праведзенага Iнстытутам сацыяльна-палiтычных даследаванняў сацыялагiчнага апытання, чвэрць рэспандэнтаў паведамiлi, што асабiста сутыкалiся з праявамi карупцыi ў сферы адукацыi. 64 працэнты бацькоў паведамiлi, што вымушаны выдаткоўваць грошы на паляпшэнне матэрыяльнай базы школы, выдзяляць сродкi на падарункi настаўнiкам. Прычым, гэта далёка не заўсёды сiмвалiчныя падарункi. Складанабытавая тэхнiка ў выглядзе падарунка класнаму кiраўнiку — ужо зусiм не рэдкасць. Ад бацькоў патрабуюць падарункi i на этапе ўладкавання дзiцяцi ў дзiцячы садок, i на этапе залiчэння яго ў першы клас прэстыжнай школы...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкананне дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў, неабходнасць укаранення ў вучэбны працэс iнфармацыйных i камунiкацыйных тэхналогiй, прафiлiзац
|
|