Магчымая кампенсацыя насельнiцтву расходаў за цеплазабеспячэнне
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 лютага прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага.
З улiкам рэкордна нiзкiх тэмператур, якiя назiралiся ў студзенi 2006 года, кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду ўнесцi прапановы аб магчымай кампенсацыi насельнiцтву расходаў за цеплазабеспячэнне i падаграванне гарачай вады ў гэты перыяд. Папярэднiя разлiкi ўрада i мясцовых органаў улады паказваюць, што ў параўнаннi са снежнем 2005 года ў студзенi гэтага года расходы толькi па газу ў краiне павялiчылiся на 32 працэнты. Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу адшукаць неабходныя сродкi i ў блiжэйшыя двое сутак далажыць яму аб магчымасцi правядзення такiх выплат жыхарам дамоў, у якiх праводзiцца ўлiк цеплавой энергii. Прэзiдэнт праiнфармаваны таксама аб рабоце ў студзенi гэтага года беларускiх санаторна-курортных устаноў, якiя знаходзяцца як на тэрыторыi краiны, так i за яе межамi. У мiнулым годзе перад iмi была пастаўлена задача з 1 студзеня 2006 года ўкаранiць максiмальна эфектыўныя эканамiчныя механiзмы работы. На жаль, асобныя кiраўнiкi гэтых санаторна-курортных устаноў не сталi прыцягваць дадатковыя крынiцы для рэалiзацыi пуцёвак, а пайшлi па шляху скарачэння рабочых месц, што прывяло да знiжэння ўзроўню абслугоўвання. Кiраўнiк дзяржавы ўказаў на недапушчальнасць такога падыходу. Ён зрабiў сур’ёзную заўвагу Савету Мiнiстраў i кiраўнiкам на месцах. У блiжэйшы час гэта пытанне i шляхi яго вырашэння будуць разгледжаны на нарадзе ва ўрадзе. У той жа час было адзначана, што дзецi, удзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны, чарнобыльцы, якiя маюць права на льготы, поўнасцю забяспечаны пуцёўкамi ў санаторна-курортныя ўстановы краiны. Прэзiдэнту даложана таксама аб шэрагу iнвестыцыйных праектаў на 2006 год, якiя ў блiжэйшы час будуць разгледжаны ўрадам. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 лютага прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага |
|