«Зрабiць заканадаўства зручным для людзей»
Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА
«За апошнiя 10 гадоў у Беларусi сфармiравана нацыянальная прававая сiстэма. За такi кароткi тэрмiн у нас склалася ўласная айчынная заканадаўчая база, прававая тэорыя, прававыя звычаi i традыцыi, правапрымяняльная практыка — усё тое, што складае прававую сiстэму», — заявiла на праведзенай сёння ў Мiнску прэзентацыi даных прававой iнфармацыi «Бiзнэс» намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Наталля Пяткевiч.
Яна адзначыла, што большасцi краiн на стварэнне прававой сiстэмы спатрэбiлiся дзесяткi гадоў, або нават стагоддзi. «Мы вымушаны былi займацца гэтым аператыўна i зрабiлi гэта за даволi кароткi час», — сказала Наталля Пяткевiч. На яе думку, рэспублiка сёння можа ганарыцца сваёй нацыянальнай заканадаўчай базай. «У нас прынята значная колькасць кодэксаў, законаў, рашэнняў прэзiдэнта, якiя з’яўляюцца прадметам пераймання для iншых краiн СНД», — падкрэслiла яна. Разам з тым Наталля Пяткевiч звярнула ўвагу i на iснуючыя праблемы, сказаўшы, што прававая база рэспублiкi яшчэ далёкая ад дасканаласцi. Сёння, калi краiна стала на шлях устойлiвага сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага развiцця, калi няма неабходнасцi вырашаць скарацечныя задачы, неабходна перабудоўваць iснуючую базу пад вырашэнне новых задач, адзначыла намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Перш за ўсё, падкрэслiла яна, «мы павiнны зрабiць наша заканадаўства зручным для людзей, для арганiзацый, зразумелым i простым». На думку Наталлi Пяткевiч, сёння неабходна выключыць зарэгламентаванасць там, дзе яна не патрэбна, i даць свабоду там, дзе яна неабходная. «Спрашчэнне парадку вырашэння розных пытанняў як для фiзiчных, так i юрыдычных асоб, дэбюракратызацыя пры дапамозе нарматворчасцi — гэта першарадная задача, якая стаiць перад намi», — сказала яна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«За апошнiя 10 гадоў у Беларусi сфармiравана нацыянальная прававая сiстэма. За такi кароткi тэрмiн у нас склалася ўласная айчынная заканадаўчая база
|
|