З Венесуэлы высланы амерыканскi шпiён
Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес паведамiў пра выгнанне з краiны прадстаўнiка ўладаў ЗША па абвiнавачанню ў шпiянажы. У сваёй прамове з нагоды сёмага года знаходжання ва ўладзе Чавес сказаў, што ад марскога аташэ пры пасольстве ЗША Джона Карэа запатрабавалi неадкладна пакiнуць Венесуэлу.
Тым часам улады ЗША абверглi абвiнавачаннi Чавеса i заявiлi, што капiтан Карэа пакiнуў паўднёваамерыканскую краiну для праходжання курсу лячэння i адпачынку на радзiме. За тры днi да гэтага iнцыдэнту Чавес паведамiў, што венесуэльскiя агенты здолелi пранiкнуць у шпiёнскую арганiзацыю, якая дзейнiчае, на яго думку, у амерыканскiм пасольстве. «Мы вырашылi... выгнаць з краiны афiцэра мiсii ЗША за шпiянаж», — сказаў тады прэзiдэнт. Ён таксама папярэдзiў, што з Венесуэлы будзе выслана ўся ваенная мiсiя амерыканскага пасольства, калi венесуэльскiя ўлады выкрыюць любога з яе афiцэраў у шпiянажы. На мiнулым тыднi Венесуэла аб’явiла, што некалькi венесуэльскiх афiцэраў былi злоўлены пры перадачы дзяржаўных сакрэтаў Злучаным Штатам. У ЧЫРВОНЫМ МОРЫ ПАТАНУЎ ПАРОМ З 1300 ПАСАЖЫРАМI Марскi паром «Салаам 98» знiк з радараў i патануў у Чырвоным моры. Пра знiкненне карабля з радараў улады Егiпта паведамiлi ў пятнiцу а палове 1-й гадзiны дня. Яшчэ праз гадзiну паступiла афiцыйнае пацвярджэнне: паром патануў прыкладна ў 70 кiламетрах ад егiпецкага порта Хургада. На працягу дня егiпецкiя i саудаўскiя выратавальнiкi, якiя вялi работы на месцы знiкнення парома «Салаам 98», знайшлi 30 выжыўшых пасажыраў судна i целы яшчэ 14 чалавек. Аперацыя ўскладнялася дрэнным надвор’ем. Да месца знiкнення парома былi накiраваны караблi берагавой аховы Егiпта i Саудаўскай Аравii. Акрамя таго для дапамогi ахвярам караблекрушэння накiраваўся брытанскi ваенны карабель «Булуорк». Ён падыдзе да месца катастрофы парома толькi сёння. Па розных звестках на борце затануўшага парома знаходзiлiся ад 1279 да 1415 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес паведамiў пра выгнанне з краiны прадстаўнiка ўладаў ЗША па абвiнавачанню ў шпiянажы |
|