21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ: «Рэзервы добрыя. Галоўнае — iх эфектыўнае выкарыстанне»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народны сход: напярэдаднi

На Мiншчыне працягваецца выбранне ўдзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Маладзечанскi раён — адзiн з самых вялiкiх, таму лiк прадстаўнiкоў, у параўнаннi з iншымi раёнамi, значны — 32 чалавекi. Разам з iншымi Маладзечна на сходзе будзе прадстаўляць старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Мiкалай Дамашкевiч.

Карэспандэнт «Звязды» пацiкавiўся ў Мiкалая Дамашкевiча, з якiмi прапановамi ўдзельнiкi ад Маладзечанскага раёна маюць намер выступiць на сходзе.

— У выбраных прадстаўнiкоў ёсць унiкальная магчымасць выказаць асабiстыя творчыя думкi. Удзел у сходзе — своеасаблiвы момант iсцiны. Ветэраны, моладзь, працоўныя, кiраўнiкi ўсiх узроўняў з’яўляюцца выказвальнiкамi iнтарэсаў народа. Яны будуць вырашаць праблемы, якiя цiкавяць усiх беларусаў.

— Якiя прапановы наконт далейшага развiцця Мiнскай вобласцi плануецца разгледзець?

— Асноўнае для нас пытанне датычыцца сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiншчыны. У нас шмат рэзерваў, якiя трэба выкарыстоўваць з розумам. Напрыклад, у мiнулым годзе мы паставiлi задачу прадаць дзяржаве больш за мiльён тон малака. Усе працавалi напружана, часам было цяжка, але мы выканалi абавязацельствы. У пачатку новай пяцiгодкі, напярэдаднi трэцяга Усебеларускага сходу мы не спыняемся на дасягнутым. Трэба заўсёды iсцi наперад, ставiць усё больш i больш складаныя задачы. У гэтым i ёсць сакрэт поспеху. Таму вобласць будзе працаваць яшчэ больш эфектыўна. Самае галоўнае, аб чым неабходна памятаць заўсёды — каб усе дасягненнi (а яны значныя, мы выканалi усе стандарты сацыяльна-эканамiчнага развiцця) год ад года накiроўвалi нас наперад, да новых вяршынь.

— Праблемы Маладзечанскага раёна будуць вырашацца на сходзе?

— I не толькi на iм. Зараз у раёне iснуюць цяжкасцi з працаўладкаваннем моладзi. Каля 600 чалавек да трыццацi гадоў не маюць месца працы. Аблвыканкам дапаможа ў вырашэннi гэтай справы ў самы хуткi час.

Вядома ж, не ўсiм удзельнiкам Усебеларускага сходу ўдасцца выступiць. Таму мы аб’яднаемся, сканцэнтруем думкi i прапановы кожнага з дэлегатаў ад Маладзечна i створым агульны план працы. Дасягненнi ў Мiнскай вобласцi добрыя, i таму спадзяюся, што да нас уважлiва прыслухаюцца.

На сходзе ад Маладзечанскага раёна будзе ўдзельнiчаць старшыня пастаяннай камiсii па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, старшыня Рэспублiканскага Савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Новiкаў, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Сямён Касабуцкi, начальнiк упраўлення адукацыi райвыканкама Людмiла Васiлевiч. Сярод удзельникаў ад раёна дзевяць чалавек — працоўныя сельскагаспадарчых i вытворчых прадпрыемстваў.

Дзмiтрый АЛЬФЕР,

Маладзечна—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне працягваецца выбранне ўдзельнiкаў трэцяга Усебеларускага народнага сходу. Маладзечанскi раён — адзiн з самых вялiкiх, таму лiк прадстаўнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика