21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лечымся з розумам

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Нiхто з нас не застрахаваны ад хвароб рознага кшталту. I хоць часцяком вельмi не хочацца «садзiцца» на таблеткi — лячыцца народнымi сродкамi больш надзейна i бяспечна, часам усё ж даводзiцца карыстацца лекавымi прэпаратамi. Аднак людзi, бывае, робяць шмат памылак, звязаных з прыёмам лекаў. Вось якiя самыя распаўсюджаныя з iх выдзяляюць медыкi.

Памылка № 1: можна адначасова прыняць некалькi лякарстваў.

Гэта не зусiм так. Лякарствы могуць быць несумяшчальныя адно з адным. Часцей за ўсё сустракаецца фармакалагiчная несумяшчальнасць. Часам яна карысная. Напрыклад, атрапiн незаменны пры атручэннях ядам мухамора. Але ў асноўным несумяшчальнасць лекаў перашкаджае. Вельмi часта несумяшчальнымi бываюць антыбiётыкi. Iх не варта без неабходнасцi спалучаць з гарачкапанiжальнымi, снатворнымi, антыгiстамiннымi прэпаратамi.

Памылка № 2: лякарствы аднолькава дзейнiчаюць на ўсiх людзей.

Вядома, што адны i тыя ж медыкаменты некалькi па-рознаму ўплываюць на дзяцей, людзей сталага ўзросту, цяжарных жанчын. Больш таго, лячэбны эфект такiх лякарстваў, як эрытрамiцын, верапамiл, дыязепам, нiжэйшы ў жанчын, чым у мужчын, а анапрэлiн i тазепам — наадварот.

Памылка № 3: перад тым, як праглынуць таблетку, яе абавязкова трэба разжаваць.

Звычайныя таблеткi сапраўды неабходна спачатку здрабнiць. Але разжоўваць таблеткi, пакрытыя спецыяльнай абалонкай, нельга. Яны проста перастануць дзейнiчаць. Iснуе i небяспека непажаданых пабочных рэакцый. Напрыклад, пры здрабненнi пакрытых абалонкай таблетак магчыма ўзмацненне iх раздражняльнага ўздзеяння на страўнiк. Датычыцца гэта i такiх лякарстваў, як вальтарэн, iндаметацын, дыязалiн, рэапiрын, iбупрафен, банафтон.

Памылка № 4: запiваць лекi лепш простай вадой.

Усе лякарствы сапраўды трэба запiваць. Але не абы-чым. Для эрытрамiцыну лепш падыходзяць шчолачныя мiнеральныя воды цi малако, для iндаметацыну i рэзерпiну — малако, для кафеiну, цэабрамiну i цэафелiну — кiслыя сокi. Прэпараты кальцыю i эрытрамiцын нельга запiваць кiслымi сокамi, а тэтрацыклiн — малаком.

Шмат турбот прыносiць аспiрын. Яго лепш запiваць якой-небудзь шчолачнай мiнеральнай вадой.

Памылка № 5: лекi трэба прымаць пасля яды.

Найбольш выгадна ва ўсiх адносiнах прымаць лекi нашча. Але некаторыя з iх ужываюць да яды не таму, што так больш выгадна, а таму, што iнакш нельга. Напрыклад, эрытрамiцын i пенiцылiн разбураюцца ў кiслым страўнiкавым асяроддзi. Прэпараты кальцыю, прынятыя пасля яды, могуць утвараць з кiслотамi стравы нерастваральныя асадкi. Неамiцын, нiстацiн i полiмiксiн утвараюць гэткiя ж асадкi з жоўцю. Прэпараты ландышу i страфанту вельмi адчувальныя да стрававальных сокаў — прынятыя разам з ежай, яны разам з ёй i засвойваюцца.

Ёсць лекi, якiя варта прымаць непасрэдна падчас яды. Яны дапамагаюць страўнiку пераварваць ежу. Да iх адносяцца i сам страўнiкавы сок, i яго прэпараты — пепсiн, фестал, дыгестал, энзiстал. Разам з ежай неабходна прымаць лекi, якiя падлягаюць пераварванню. Гэта прэпараты сенны, кары крушыны, кораня рэвеню i пладоў жасцёра.

Падчас яды варта прымаць хiнiдзiн, некаторыя мачагонныя, эуфiлiн, энтэрасептол, левамецэцін.

Iснуюць так званыя процiкiслотныя сродкi — вiкалiн, вiкаiр, вокiс магнiю, прыём якiх павiнен супадаць з тым момантам, калi страўнiк пусцее, а саляная кiслата працягвае выдзяляцца, г.зн. праз гадзiну-дзве пасля яды.

Памылка № 6: лякарствы ад вядомых вытворцаў лепшыя.

Многiя лякарствы маюць адну i тую ж лячэбную аснову, але выпускаюцца пад рознымi назвамi. Гэта лякарствы-сiнонiмы. Гарачкапанiжальны сродак парацэтамол прадаецца як панадол, тайленол, эфералган. Процiалергiчны прэпарат тавегiл ёсць нi што iншае, як клемасцiн, а вядомы гiпертонiкам клафелiн выпускаецца пад назвамi гемiтон, катапрэсан i хлорфазалiн. Лякарствы-сiнонiмы адрознiваюцца адно ад аднаго цi толькi назвай, цi неiстотнымi для лячэбнага дзеяння дабаўкамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiхто з нас не застрахаваны ад хвароб рознага кшталту. I хоць часцяком вельмi не хочацца «садзiцца» на таблеткi — лячыцца народнымi сродкамi больш над
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика