Да 2015 года колькасць «новых» пенсiянераў узрасце амаль у паўтара раза
Сяргей ГРЫБ
Згодна з ацэнкамi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сёлета павiнны дасягнуць агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту 95,7 тыс. грамадзян Беларусi, у тым лiку 33,7 тыс. мужчын, а таксама каля 62 тыс. жанчын.
Дарэчы, адзначаюць у мiнiстэрстве, колькасць жыхароў нашай краiны, якiя дасягаюць пенсiйнага ўзросту, працягвае павялiчвацца. Да прыкладу, летась iх налiчвалася 82,2 тыс. чалавек. Прычым, паводле цяперашнiх прагнозаў, такая тэндэнцыя павiнна захавацца i надалей. Чакаецца, што ў 2010 годзе агульнаўсталяванай пенсiйнай «планкi» дасягнуць 124,1 тыс. грамадзян Беларусi (у прыватнасцi, 52,3 тыс. мужчын i 71,8 тыс. жанчын), а ў 2015 годзе — 145,1 тыс. чалавек (63,9 тыс. мужчын i 81,2 тыс. жанчын).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з ацэнкамi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, сёлета павiнны дасягнуць агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту 95,7 тыс. грамадзян Беларус
|
|