Эпiдэмiя грыпу спазняецца?
Надзея НIКАЛАЕВА
Паводле iнфармацыi галоўнага эпiдэмiёлага Мiнiстэрства аховы здароўя Анатоля Кажамякiна, паказчыкi захворваемасцi беларусаў на грып i ВРЗ пакуль знаходзяцца на неэпiдэ-мiчным узроўнi.
Больш таго, з 23 па 29 студзеня колькасць пацыентаў з сiмптомамi прастуды, што звярнулiся ў палiклiнiчныя ўстановы кантрольных гарадоў, зменшылася ў параўнаннi з папярэднiм тыднем на 7,9 працэнта (43 025 чалавек). Складваецца ўражанне, што эпiдэмiя грыпу ў Беларусь сёлета не спяшаецца. Паводле папярэднiх прагнозаў, яе надыходу чакалi яшчэ ў канцы студзеня—першай палове лютага. Трэба зазначыць, што 70 працэнтаў усiх грыпозных эпiдэмiй прыходзiлi ў Беларусь за апошнiя 30 гадоў менавiта ў другой палове зiмы. Магчыма, пэўныя карэктывы ўнесла ў эпiдэмiялагiчную сiтуацыю сухое марознае надвор’е, а таксама пазапланавыя канiкулы ў школах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi галоўнага эпiдэмiёлага Мiнiстэрства аховы здароўя Анатоля Кажамякiна, паказчыкi захворваемасцi беларусаў на грып i ВРЗ пакуль знахо |
|