21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА:

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«здаровая нацыя – моцная краiна, надзейная перспектыва дынамiчнага развiцця»

Беларускi перадалiмпiйскi тыдзень стартаваў 4 лютага ў гарналыжным цэнтры «Сiлiчы». Ва ўрачыстай цырымонii адкрыцця, якая стала сапраўдным святам спорту i здароўя, прынялi ўдзел прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнiкi спартыўных дружын усiх абласцей краiны i горада Мiнска, а таксама аматары спорту.




Удзельнiкi i госцi вiталi сiмвалiчны алiмпiйскi агонь, якiм Аляксандр Лукашэнка i двое юных спартсменаў запалiлi сiмвалiчную Алiмпiйскую чашу. Кульмiнацыяй цырымонii стаў маляўнiчы феерверк.

«Алiмпiйскiя гульнi — гэта галоўная спартыўная падзея i грандыёзнае свята для ўсёй планеты, магутны стымул для заняткаў спортам, сапраўдная школа мужнасцi, стойкасцi, мэтанакiраванасцi, надзейны шлях да здароўя. Менавiта гэтай мэце служыць i Беларускi перадалiмпiйскi тыдзень», — заявiў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе ўрачыстай цырымонii.

Прэзiдэнт перакананы, што гэту iдэю падтрымаюць ва ўсiх абласных цэнтрах, гарадах i раёнах рэспублiкi. «На старты перадалiмпiйскага тыдня выйдуць тысячы жыхароў Беларусi, i гэтыя днi будуць сапраўдным святам спорту i здароўя», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што да пачатку ХХ зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у iтальянскiм Турыне засталося 6 дзён. «На гульнi мы накiравалi самых дастойных спартсменаў нашай краiны. Спадзяюся, што яны пакажуць найлепшыя вынiкi», — сказаў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт з задавальненнем адзначыў, што гарналыжны цэнтр «Сiлiчы», размешчаны ў вельмi маляўнiчым кутку Беларусi, з кожным годам становiцца ўсё больш папулярным сярод мiнчан i гасцей сталiцы, якiя актыўна адпачываюць. Ды i ў цэлым масавы спорт заваёўвае ў рэспублiцы ўсё больш прыхiльнiкаў.

«За апошнiя 10 гадоў у Беларусi сфармiравалася дзейсная сiстэма фiзiчнага выхавання. Спорт усё больш упэўнена ўваходзiць у быт беларускай сям’i», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

«Радуе, што фiзiчная культура i спорт пачалi актыўна развiвацца ў ствараемых аграгарадках, прываблiваючы ўсё больш сельскiх жыхароў да здаровага ладу жыцця», — дадаў прэзiдэнт. Беларускi лiдар падзякаваў усiм аматарам спорту за падтрымку праводзiмай у рэспублiцы сацыяльна-культурнай палiтыкi.

«Спорт любiць моцных духам, энергiчных, мэтанакiраваных. Усе гэтыя дастойныя рысы ўласцiвы здаровай нацыi. Здаровая нацыя — моцная i працвiтаючая краiна, упэўненая i надзейная перспектыва яе дынамiчнага развiцця», — перакананы кiраўнiк дзяржавы.

У Беларусi сёння створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам i вядзення актыўнага ладу жыцця. У рэспублiцы функцыянуюць 1500 каткоў для масавага катання, 343 хакейныя пляцоўкi, 13 канькабежных дарожак, абсталяваны 777 лыжных трас. За апошнiя гады дзяржава рэканструявала 145 стадыёнаў i футбольных палёў, 618 спартыўных залаў, 676 спартыўных пляцовак.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, будаўнiцтва спартыўных аб’ектаў будзе прадоўжана. «Мы будзем будаваць тыя аб’екты, якiя будуць прыносiць людзям не толькi добры настрой, але i здароўе», — падкрэслiў ён.

Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што ў блiжэйшыя гады гарналыжны спорт стане ў Беларусi яшчэ больш папулярным, а беларусы будуць браць прыклад з еўрапейцаў, якiя «ставяць дзяцей з юных гадоў на лыжы i канькi».

Аляксандр Лукашэнка разам з ветэранамi спорту, юнымi спартсменамi i iншымi гасцямi свята прыняў удзел у катаннi па гарналыжных трасах. Паралельна на пляцоўках i трасах цэнтра «Сiлiчы» праходзiлi спаборнiцтвы i паказальныя выступленнi спартсменаў.

Свята спорту i здароўя сабрала ўвогуле каля 10 тыс. жыхароў Беларусi i замежных гасцей.

У рамках наведвання гарналыжнага цэнтра прэзiдэнт азнаёмiўся з перспектывамi развiцця «Сiлiчаў». Як было даложана кiраўнiку дзяржавы, у блiжэйшы час тут з’явiцца аквапарк, гасцiнiца, крыты сезонны каток, якi можна будзе выкарыстоўваць у якасцi пляцоўкi для гульнi ў хакей, а таксама заняткаў iншымi вiдамi спорту. Для зручнасцi наведвальнiкаў плануецца з цягам часу стварыць дадатковую парковачную пляцоўку. Недалёка размесцiцца пешаходная зона з адпаведнай iнфраструктурай.

Адзiн з найбольш важных аб’ектаў — цэнтр водных забаў. Архiтэктары з асаблiвай скрупулёзнасцю падышлi да праектавання даху аквапарку: яго канструкцыя спецыяльна распрацавана з тым, каб выключыць любыя магчымыя праблемы, звязаныя з накапленнем снегу. У аквапарку прадугледжана зона дзiцячых забаў, басейны з горкамi, у падземнай частцы — фiтнес-зала, комплекс SPA-працэдур, фiнскiя лазнi.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўсе будаўнiчыя i аддзелачныя работы павiнны ажыццяўляцца якасна i на высокiм узроўнi.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў iнфраструктуру гарналыжнага цэнтра, якая функцыянуе, наведаў рэстаран «Завiруха», паразмаўляў з гасцямi свята.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«здаровая нацыя – моцная краiна, надзейная перспектыва дынамiчнага развiцця»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика