21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт падпiсаў указ аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку пустых i састарэлых дамоў у сельскай мясцо

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi 3 лютага падпiсаў Указ № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку i скарачэнню колькасцi пустых i састарэлых дамоў з гаспадарчымi i iншымi пабудовамi ў сельскай мясцовасцi».

Дакумент накiраваны на комплекснае рэгуляванне пытанняў, звязаных з эфектыўным выкарыстаннем дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасцi, пашырэнне кампетэнцыi мясцовых органаў улады па кантролю за рацыянальным выкарыстаннем зямельных участкаў i размешчаных на iх будынкаў, устанаўленне адказнасцi грамадзян за безгаспадарчае ўтрыманне сваiх дамоў.

Прадугледжваецца вядзенне гарадскiмi i раённымi выканаўчымi камiтэтамi рэгiстра ўлiку пустых дамоў, якiя знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi. У рэгiстр будуць уключацца дамы, у якiх на працягу апошнiх трох гадоў запар пражываюць у сукупнасцi менш як 1 месяц, i ўласнiк дома пiсьмова не паведамiў у выканкам аб намеры выкарыстоўваць яго для пражывання.

Спачатку ўласнiкi пустых жылых дамоў, што могуць быць уключаны ў рэгiстр, якiя жадаюць усё ж выкарыстоўваць iх для пражывання, павiнны да 1 лiпеня 2006 года падаць паведамленне ў адпаведны сельскi, пасялковы, гарадскi выканкам. У наступным гэтыя паведамленнi павiнны падавацца да завяршэння трохгадовага тэрмiну непражывання ў такiх дамах.

У рэгiстр не будуць уключацца пустыя дамы, калi iх уладальнiкi пераведзены на работу ў iншую мясцовасць, знаходзяцца на ваеннай службе, у службовай камандзiроўцы, у медыцынскiх установах, лячэбна-працоўных прафiлакторыях, на вучобе ва ўстановах адукацыi, адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волi, а таксама ў iншых выпадках, вызначаных прэзiдэнтам.

Звесткi аб пустых жылых дамах, якiя падлягаюць уключэнню ў рэгiстр, змяшчаюцца выканкамам у перыядычных друкаваных выданнях i iншых сродках масавай iнфармацыi.

Пасля ўключэння пустога дома ў рэгiстр выканкам павiнен падаць у суд заяву аб прызнаннi такога дома безгаспадарным i перадачы яго ў камунальную ўласнасць, а таксама аб адабраннi зямельнага ўчастка, на якiм знаходзiцца такi дом.

Указам ускладаецца абавязак на сельскiя, пасялковыя, гарадскiя выканкамы праводзiць работу па выяўленню састарэлых дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасцi.

Да састарэлых адносяцца дамы, якiя знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi i прызнаны не адпаведнымi санiтарна-тэхнiчным патрабаванням або непрыдатнымi для пражывання, а таксама калi па стану на 1 студзеня 2007 года i кожнага наступнага каляндарнага года ёсць дакладныя звесткi аб тым, што дом утрымлiваецца безгаспадарча. Састарэлым лiчыцца таксама дом, калi яго ўласнiк на працягу апошняга года не пражывае ў iм i не прымае мераў па прывядзенню яго ў належны стан.

Пры выяўленнi састарэлых дамоў выканкамы павiнны накiраваць iх уласнiкам адпаведнае прадпiсанне i ўстанавiць тэрмiн, якi не перасягае 12 месяцаў, для прывядзення дома ў належны стан.

У выпадку невыканання ўласнiкам прадпiсання выканкам абавязаны забяспечыць правядзенне ацэнкi састарэлага дома i падаць у суд заяву аб адабраннi такога дома i зямельнага ўчастка. Адабранне састарэлага дома будзе праводзiцца шляхам яго выкупу або продажу з публiчных таргоў без пераходу правоў на зямельны ўчастак.

Як адзначылi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, прыняты прэзiдэнтам указ у спалучэннi з зямельным заканадаўствам дасць магчымасць навесцi парадак адносна размешчаных у сельскай мясцовасцi закiнутых дамоў i дамоў, якiя не выкарыстоўваюцца.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 3 лютага падпiсаў Указ № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку i скарачэнню колькасцi пустых i састарэлых дамоў з гаспадарчымi i iншы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика