Аляксандр ЛУКАШЭНКА: у Беларусi павялiчылася эфектыўнасць правасуддзя ў эканамiчнай сферы
Аб вынiках работы сiстэмы гаспадарчых судоў у 2005 годзе далажыў прэзiдэнту Беларусi 3 лютага старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда рэспублiкi Вiктар Камянкоў.
Ажыццяўляючы правасуддзе ў сферы прадпрымальнiцкай дзейнасцi, гаспадарчыя суды адыгрываюць важную ролю ва ўмацаваннi эканамiчных адносiнаў, аздараўленнi i развiццi эканомiкi краiны, удасканаленнi заканадаўчай базы. Правасуддзе ў эканамiчнай сферы гарантуе эфектыўную судовую абарону суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi ўсiх формаў уласнасцi i iнтарэсаў дзяржавы, найбольш поўнае i хуткае выкананне судовых актаў. На працягу апошнiх гадоў захоўваецца ўстойлiвая тэндэнцыя росту колькасцi зваротаў суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi i дзяржаўных органаў за абаронай парушаных правоў i законных iнтарэсаў у гаспадарчыя суды рэспублiкi. Так, у 2005 годзе колькасць зваротаў у параўнаннi з 2004 годам павялiчылася на 9 працэнтаў i склала 48,5 тыс. Пры гэтым трэба адзначыць, што павелiчэнне колькасцi зваротаў — гэта аб’ектыўны працэс, якi заканамерны для эканомiкi, якая ўстойлiва развiваецца. Агульная сума патрабаванняў, заяўленых па ўсiх зваротах у гаспадарчыя суды ў 2005 годзе, склала каля Br1,5 трлн. У ходзе даклада абмеркаваны пытаннi ўдасканалення якасцi правасуддзя ў сiстэме гаспадарчых судоў. Разгледжаны фiнансавыя, кадравыя i iншыя пытаннi дзейнасцi гаспадарчых судоў, у тым лiку па iх узаемадзеянню з iншымi дзяржаўнымi органамi. Акрамя таго, была закранута тэма маючага адбыцца абмеркавання праекта Кодэкса аб судовым ладзе i статусе суддзяў. Прэзiдэнт краiны станоўча ацанiў дзейнасць сiстэмы гаспадарчых судоў краiны, адзначыўшы пры гэтым, што на сённяшнi дзень узбуджэнне спраў праводзiцца па 90 працэнтах зваротаў у гаспадарчыя суды. Рэзка скарацiлася колькасць неабгрунтаваных адмоў i вяртанняў. Разам з гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў дзейнасцi гаспадарчых судоў на першым месцы павiнна заставацца патрабаванне абароны правоў i законных iнтарэсаў грамадзян i суб’ектаў гаспадарання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках работы сiстэмы гаспадарчых судоў у 2005 годзе далажыў прэзiдэнту Беларусi 3 лютага старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда рэспублiкi Вiктар К |
|