Урад упаўнаважаны ўстанаўлiваць плату ў сферы падрыхтоўкi вадзiцеляў
Прэзiдэнт Беларусi 3 лютага падпiсаў указ № 68, якiм унёс дапаўненне i змяненнi ва ўказы ад 19 мая 1999 года № 285 i ад 20 лютага 2004 года № 112.
Прыняцце дакумента выклiкана неабходнасцю прывядзення прававых актаў у адпаведнасць з указам кiраўнiка дзяржавы ад 28 лiстапада 2005 года № 551 «Аб мерах па павышэнню бяспекi дарожнага руху», якi змянiў парадак устанаўлення платы ў сферы падрыхтоўкi вадзiцеляў, правядзення дзяржаўнага тэхнiчнага агляду транспартных сродкаў, выдачы дазволаў на iх допуск да ўдзелу ў дарожным руху. У сувязi з гэтым указ замацоўвае за Саветам Мiнiстраў паўнамоцтвы на ўстанаўленне платы ў гэтай сферы, а таксама з папярэднiх дакументаў выключаецца норма аб устанаўленнi збораў за прыём экзаменаў па ваджэнню механiчнага транспартнага сродку i за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, якiя цяпер вызначаюцца ўрадам у адпаведнасцi з указам № 551 ад 28 лiстапада 2005 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 3 лютага падпiсаў указ № 68, якiм унёс дапаўненне i змяненнi ва ўказы ад 19 мая 1999 года № 285 i ад 20 лютага 2004 года № 112
|
|