Капыльшчына ведае сваiх герояў
Анатоль МЯСНIКОЎ
Усебеларускi сход Адбор кандыдатур на Усебеларускi сход праводзiўся на 75 сходах: ва ўсiх вытворчых, культурна-асветных, навучальных i iншых установах i арганiзацыях раёна. I вось 116 упаўнаважаных ад гэтых калектываў сабралiся ў райцэнтры, каб канчаткова абмеркаваць i зацвердзiць кандыдатуры сваiх паўнамоцных прадстаўнiкоў.Рыхтуючыся да выступлення перад удзельнiкамi нарады з iнфармацыяй аб сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi ў раёне, старшыня Капыльскага райвыканкама Мiхаiл Бода хваляваўся. Маўляў, хоць i ведаю стан спраў, што называецца, назубок, тым не менш аўдыторыя — строгая i ганаровая... Ну а калi пачалося вылучэнне i абмеркаванне кандыдатур на сход, у невялiкай, аднак утульнай зале стала па-дзелавому ажыўлена i нават — горача... Не ўнiкаючы ў характарыстыку кожнага з 11 капыльскiх прадстаўнiкоў, зазначу: людзi яны i насамрэч дастойныя, адказныя i строгiя, а галоўнае — са сваiмi непаўторнымi працоўнымi i жыццёвымi бiяграфiямi. Аператар машыннага даення Святлана Макарэня з сельс-кагаспадарчага вытворчага кааператыва «Цiмiразеўскi» летась атрымала ад кожнай каровы звыш 6 тысяч кiлаграмаў малака. Даяркай, дарэчы, стала па заклiку душы: пачаўшы свой працоўны шлях у Мiнску, вярнулася на малую радзiму i пайшла працаваць на малочнатаварны комплекс. «Уяўляеце, — казаў мне кiраўнiк гаспадаркi Анатоль Уласевiч, — як няпроста было нам выбраць кандыдатуру на сход: дастойных працаўнiкоў у гаспадарцы шмат, аднак Святлана Васiльеўна — самая вартая з iх...» Цёплыя, шчырыя i, разам з тым, заслужаныя словы былi сказаны на нарадзе пра вядомых у раёне i за яго межамi людзей: маладога механiзатара Аляксандра Гарашчэню, будаўнiка з 40-гадовым працоўным стажам Яўгена Пабядзiнскага, настаўнiцу беларускай мовы Валянцiну Балажынскую, галоўнага ўрача адной з бальнiц Сяргея Царукова, старшыню Цiмкавiцкага сельскага Савета Алену Острыкаву, кiраўнiка гаспадаркi Уладзiмiра Рудакоўскага... Удзельнiкi раённага сходу строга падышлi i да кандыдатур кiраўнiкоў раённай «вертыкалi» Мiхаiла Боды i яго намеснiка Iны Былюк, намеснiка старшынi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Леанiда Зайца i начальнiка абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў генерал-маёра Iвана Сяргея, якiя таксама будуць прадстаўляць iнтарэсы Капыльшчыны на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе, прагаласавалi за кожнага з iх аднагалосна, а вынiкi галасавання падмацавалi гучнымi апладысментамi... г. Капыль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбор кандыдатур на Усебеларускi сход праводзiўся на 75 сходах: ва ўсiх вытворчых, культурна-асветных, навучальных i iншых установах i арганiзацыях ра |
|