Аршаншчына давярае прэзiдэнту
Аляксандр ПУКШАНСКI
Жыхароў Аршанскага раёна на трэцiм Усебеларускiм сходзе прадставяць 11 самых паважаных землякоў. Сярод iх i кiраўнiк нашай дзяржавы. За А. Лукашэнку ўпаўнаважаныя прагаласавалi аднагалосна i адправiлi ў рэзiдэнцыю прэзiдэнта адпаведную тэлеграму.
Прэзiдэнт не забывае родныя месцы. Пры яго падтрымцы другое жыццё атрымлiвае пасёлак Копысь. Зараз ён пераўтварыўся ў сучасны пасёлак з развiтой iнфраструктурай, дзе створаны ўсе ўмовы для жыцця людзей. Актыўна развiваюцца i прыгажэюць i iншыя вёскi Аршанскага раёна. Вяскоўцы адчуваюць, што спецыяльная дзяржаўная праграма па адраджэнню вёскi не застаецца на паперы, а рэальна рэалiзуецца. Павышаюцца зарплаты, будуюцца жыллё, сельскiя школы, садкi, рамантуюцца клубы i бiблiятэкi, ствараюцца аграгарадкi. Дэлегатамi сходу таксама выбралi дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, былога кiраўнiка мясцовай выканаўчай улады У. Адашкевiча, старшыню райвыканкама У. Дзедушкiна, прадстаўнiкоў рабочага i настаўнiцкага калектываў, дэпутацкага корпуса , моладзi i iнш. Упаўнаважаныя сумесна з кiраўнiкамi ўладаў вобласцi i раёна сустрэлiся ў клубе вёскi Смальяны. Яны прааналiзавалi вынiкi мiнулай працоўнай «пяцiгодкi» i абмеркавалi планы на блiжэйшыя гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхароў Аршанскага раёна на трэцiм Усебеларускiм сходзе прадставяць 11 самых паважаных землякоў |
|