21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Георгiй Кузняцоў: «Атрымаць зямельны ўчастак стане значна прасцей»

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Дзяржава праiнспектуе кожную пядзю зямлi

Для аптымiзацыi зямель сельскагаспадарчага выкарыстання i навядзення сапраўднага парадку на зямельных участках быў прыняты Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 58 «Аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў». Аб асноўных напрамках гэтага дакумента журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў старшыня Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Георгiй КУЗНЯЦОЎ.

Згодна з гэтым указам па асобных зямельных пытаннях iстотна змянiлася кампетэнцыя адпаведных органаў улады. Калi па старому палажэнню прэзiдэнт краiны прымаў рашэнне па адабранню i прадастаўленню сельскагаспадарчых зямель з балам ад 40 i больш, то сёння пад кампетэнцыю кiраўнiка дзяржавы падпадаюць усе сельскагаспадарчыя землi. Зараз прэзiдэнт краiны прымае рашэнне па зямельных участках лясоў не толькi першай катэгорыi, як гэта было раней, а па ўсiх лясных масiвах. У адпаведнасцi са зменай кампетэнцыi кiраўнiка краіны змянiлiся паўнамоцтвы аблвыканкамаў i гарвыканкамаў. Дадзены ўказ часткова абмежаваў «зямельныя» паўнамоцтвы сельскiх Саветаў. Калi ўчора старшыня сельсавета мог падпiсаць рашэнне аб адабраннi цi прадастаўленнi амаль усiх зямель i на любыя мэты, то згодна з указам ён атрымлiвае права прадастаўляць зямельныя ўчасткi пад будаўнiцтва i абслугоўванне жылога дома, калi iснуе на тэрыторыi населенага пункта распрацаваны i зацверджаны дзяржаўны план забудовы; для вядзення падсобнай гаспадаркi. Кампетэнцыя прадастаўлення зямельных участкаў пад iншыя аб’екты перададзена зараз райвыканкамам.

ТЭРМIНЫ I КАНТРОЛЬ

Указ № 58 дасканала вызначае тэрмiны асваення зямельных участкаў. Паводле старых нарматыўных дакументаў, калi гаспадар на працягу 2 гадоў не пачаў асвойваць зямельны ўчастак пад будаўнiцтва, то гэтая зямля можа быць канфiскавана.

Зараз юрыдычная асоба павiнна на працягу шасцi месяцаў, а грамадзянiн — на працягу аднаго года пачаць асвойваць зямельныя ўчасткi. Iнакш зямельныя ўчасткi будуць адбiрацца. Дзяржаўныя зямельныя ўчасткi (непрыватызаваныя) будуць адбiрацца рашэннямi адпаведных органаў улады, а прыватныя зямельныя надзелы пачнуць запланавана канфiскоўваць па рашэнню судоў.

ЗАБАРОНЯЦЬ ПРЫВАТНЫ ГАНДАЛЬ ЗЯМЛЁЙ

Даволi важны пункт указа № 58 датычыцца поўнай забароны продажу пустых зямельных участкаў. Праўда, для гаспадароў такiх зямельных участкаў прадастаўлена пэўная часовая палёгка. Гэты артыкул указа пачынае дзейнiчаць толькi з 1 студзеня 2007 года. Сёлета грамадзяне яшчэ могуць прадаць пустыя зямельныя ўчасткi па iснуючаму алгарытму на другасным рынку зямлi.

Згодна з указам у гарадах абласнога падпарадкавання, а таксама ў прыгарадах буйнейшых гарадоў краiны зямельныя ўчасткi будуць прадастаўляцца грамадзянам i юрыдычным асобам выключна на аўкцыёнах. Так, летась адзiн зямельны ўчастак у Мiнску плошчай 8 сотак быў прададзены на аўкцыёне аж за 90 мiльёнаў рублёў.

«АДНО АКНО» ЗАВIТАЛА Ў ВЁСКУ

Сёння ўказ дазваляе арганiзацыi па землеўпарадкаванню на падставе дагавора падраду з юрасобай i грамадзянiнам на выкананне работ па землеўпарадкаванню весцi работу па даверанасцi пры рэгiстрацыi зямельнага ўчастка цi аб’екта нерухомасцi i выдаваць клiенту адпаведныя дакументы.

Кiраўнiк Камзема падкрэслiў, што менавiта для жыхароў сельскiх населеных пунктаў указам значна спрошчваецца механiзм рэгiстрацыi зямельных участкаў. Сёння па такiх зямельных участках, запiс аб якiх iснуе ў пагаспадарчай кнiзе да 1999 года, пачынае дзейнiчаць спрошчаны алгарытм падрыхтоўкi дакументаў, якiя вызначаюць права на нерухомасць. Зараз грамадзянiн з пытаннем па выкананню работ звяртаецца да спецыялiста па зямлi ў сельсавеце. Землеўпарадчык выконвае работу па вымярэнню зямельнага ўчастка, падрыхтоўвае землеўпарадкавальную справу i робiць гэта для вяскоўцаў бясплатна. Выкананне гэтых паслуг ажыццяўляецца дзяржслужачымi, якiя атрымлiваюць заробкi з бюджэту.

Далей, на падставе даверанасцi, якую выдае старшыня сельсавета, землеўпарадчык працягвае весцi зямельную справу вяскоўца на прадпрыемстве па дзяржаўнай рэгiстрацыi. Зараз землеўпарадчык самастойна заказвае работу па тэхнiчнай iнвентарызацыi па рэгiстрацыi зямельнага ўчастка, возiць гэтыя дакументы ў арганiзацыю i прывозiць iх грамадзянiну назад. У гэтым выпадку за тэхнiчны пашпарт i рэгiстрацыю нерухомай маёмасцi грамадзянiн павiнен плацiць ужо тэрытарыяльнай арганiзацыi па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру. Менавiта з лютага сёлета гэты парадак па падобных зямельных участках у сельскiх населеных пунктах, якiя прадастаўляюцца вяскоўцам не ў новых зямельных адводах, ажыццяўляюцца па сiстэме «аднаго акна».

Таксама, згодна з указам № 58, адмяняецца дзяржакт на зямельныя ўчасткi. Зараз галоўным дакументам на зямлю для грамадзян з’яўляецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi права на зямельны ўчастак i план зямельнага ўчастка, якi ўваходзiць у пакет гэтых рэгiстрацыйных дакументаў. Разам з тым, дзяржаўны акт на зямельны ўчастак, якi быў выдадзены грамадзянам раней, таксама мае поўную юрыдычную сiлу.

ЗАСЛОН АД БЮРАКРАТЫЗМУ

Самай прыемнай навiной для будучых землеўладальнiкаў стане некалькi пунктаў у Палажэннi аб парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў, дзе прадуглежаны вельмi жорсткiя тэрмiны разгляду заяў i выканання iншых паслуг чыноўнiкамi ўсiх рангаў i прадпрыемствамi па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру. Так, мясцовыя органы ўлады павiнны разглядаць заяву грамадзянiна аб выдзяленнi зямельнага ўчастка не больш чым 5 дзён. Землеўпарадкавальная справа павiнна афармляцца згодна з дагаворам падраду, але не больш чым адзiн месяц. Поўнае афармленне для жыхароў сельскiх населеных пунктаў з канчатковай рэгiстрацыяй нерухомай маёмасцi павiнна ажыццяўляцца на працягу не больш як 40 дзён. Разам з тым, тэрмiн вырабу рэгiстрацыйных дакументаў наступае згодна з заключэннем дагавора i пасля аплаты дадзеных паслуг.

Згодна з гэтым указам прэзiдэнта сачыць за выкананнем тэрмiнаў работы чыноўнiкаў i спецыялiстаў будуць эксперты з боку адпаведнай службы Камiтэта дзяржаўнага кантролю. За невыкананне тэрмiнаў з боку чыноўнiкаў i прадпрыемстваў прадугледжана пакаранне вiнаватых рублём. Штраф за такiя парушэннi прадугледжаны ў памеры 5 базавых велiчынь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика