21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Меркавалi – слупы, а аказалася – гарматныя ствалы

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА, г. Быхаў

Незвычайную знаходку перадалi жыхары Быхава ў раённы музей. У двары прыватнага дома прама ў цэнтры горада нечакана знайшлiся два ствалы ад гарматаў, якiм не менш за сто гадоў.

— Гэтыя гарматы выкарыстоўвалiся як падпоркi для слупоў у варотах, — патлумачыла паходжанне знаходкi галоўны фондазахавальнiк Быхаўскага раённага музея Iрына Мiхайлава. — Яны часткова былi ўкапаныя ў зямлю i, вiдаць, прастаялi так доўга. А колькi дакладна — не ведаем, бо гэты дом людзi атрымалi ў спадчыну ад далёкiх сваякоў, якiя памерлi. Новыя ўладальнiкi дома звярнулiся ў музей i перадалi нам гарматы.

Пакуль гарматы не глядзелi спецыялiсты, дасведчаныя ў артылерыйскай зброi. Паводле папярэднiх меркаванняў, гарматныя ствалы датуюцца другой паловай ХIХ альбо пачаткам ХХ стагоддзя.

— Знойдзеныя ствалы гарматаў — гэта на сённяшнi дзень самы цiкавы экспанат нашага раённага музея, — лiчыць навуковая супрацоўнiца Лiлiя Спiрыдонава. — Канешне, у нас цiкавы музей, i асноўная яго экспазiцыя прысвечана Другой сусветнай вайне. Але гэта знаходка — сiмвал, сугучны гербу нашага горада.

Герб, якi ўяўляе сабой два перакрыжаваныя гарматныя ствалы, Быхаў мае з 1781 года. У Быхаве адлiвалi гарматы з канца XVI стагоддзя, а калi гораду дараваўся герб, то ў iм было 16 гарматных двароў. У сучасным гербе Быхава — усе тыя ж гарматы, толькi без двухгаловага арла Расiйскай iмперыi.

Мяркуецца, што ствалы гарматаў стануць упрыгажэннем экспазiцыi Быхаўскага краязнаўчага музея. Музейныя супрацоўнiкi гавораць, што калi яны атрымаюць дакладнае ўяўленне пра тое, як выглядалi гарматы, то зробяць рэстаўрацыю ствалоў i адновяць iх.

Але гэта ў будучым — пасля таго, як будуць зроблены рэканструкцыя i рамонт будынка былога камбiната бытавых паслуг, у якi цяпер засялiўся музей. Цяпер жа музей назапашвае цiкавыя экспанаты: напрыклад, новенькi штабны чырвонаармейскi тэлефон, рамбавiдная маслабойка ды iншыя. Iх перадаюць у музей людзi.

Можна сказаць, што i ствалы гарматаў трапiлi ў музей выпадкова. Iх заўважыў сябар гаспадароў дома, якi калiсьцi меў дачыненне да музейнай справы, i ўгаварыў iх звярнуцца ў музей. Людзi сказалi: калi гэтыя ржавыя жалязякi маюць каштоўнасць, то, калi ласка, забiрайце.

— Многiм падаецца, што ўсе старажытныя рэчы даўно знойдзены, але гэта не так, — сказала Iрына Мiхайлава. — Людзi часам самi не ведаюць, не разумеюць, што ў iх доме знаходзiцца рэч, якая мае вялiкую гiстарычную каштоўнасць. Проста не ўдзяляюць увагi, карыстаюцца ёй i лiчаць гэту рэч звычайнай. А насамрэч яна можа быць рэдкай i значнай для гiсторыi i музея.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайную знаходку перадалi жыхары Быхава ў раённы музей. У двары прыватнага дома прама ў цэнтры горада нечакана знайшлiся два ствалы ад гарматаў, я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика